Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Прадчуванне вясны

Прадчуванне вясны

31 сакавіка 2021, 23:14 Культура 12
Прадчуванне вясны

Першыя праталіны, парыжэлы снег.

Дзесьці там, за далямі, хуткі часу бег.

Дзесьці там, за далямі, светлае быццё,

Чыстае, сапраўднае, іншае жыццё.

 

Пад ляснымі шатамі нібы  ўсё  ў сне,

Елачкі махнатыя мараць аб вясне.

Пад нагамі чоўкае плесневая цвіль,

У ваколлі носіцца старых дрэваў гніль.

 

Штосьці страпянулася соннае ў бары,

Рэхам адгукнулася ў дальнім гушчары.

Паняслося покатам усё далей-далей,

У небе бусел клёкатам –

                                   хопіць спаць, смялей…

 

Скінь убранне цёмнае, скінь,

                                              зямелька, скінь,

Хмарка горка-чорная назаўсёды згінь.

Чыстае і светлае на сябе надзень,

Праўдаю спрадвечнаю поўні кожны дзень.

 

Паглядзі як сонейка лашчыць неба сінь,

Шэпчуць мовай шпаркаю капелькі:

                                                  “Дзінь-дзінь…”

 

Галіна Гражынская,

сябра ТБМ, г. Валожын.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5920
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0019
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0017
Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса
Грамадства

Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса

9 ліпеня 2024, 19:3216
Далучайцеся да нас