Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У Шчучыне прэмію імя Анатоля Іверса ўручылі Рычарду Бялячыцу

У Шчучыне прэмію імя Анатоля Іверса ўручылі Рычарду Бялячыцу

18 сакавіка 2021, 08:08 Культура 19
У Шчучыне прэмію імя Анатоля Іверса ўручылі Рычарду Бялячыцу

27 лютага ў Шчучыне прайшла літаратурна-музычная сустрэча з нагоды віншавання мясцовага літаратара Рычарда Бялячыца. Імпрэза адбывалася ва ўтульнай прыгожай зале былога палаца князёў Друцкіх-Любецкіх і сабрала прыхільнікаў беларускага паэтычнага слова. У госці да шчучынцаў прыехалі сябры гарадзенскага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў. Апошнія гады гэтая грамадская літаратурная арганізацыя вызначае лаўрэатаў адмысловай прэміі імя Анатоля Іверса. Рычард Бялячыц стаў яе лаўрэатам у 2020 годзе, але з-за эпідэміі каронавіруса віншаванне адбылося толькі зараз. На жаль, не змог прыехаць у Шчучын адзін з заснавальнікаў узнагароды, слонімскі літаратар Сяргей Чыгрын.

Рычард Бялячыц вядомы як тонкі і лірычны паэт.

Хата пойдзе Шляхам Млечным,

Дзень утопіцца ў акне.

Ты ж карэннямі навечна

Ў маладосці і ў ва мне…

(“На радзіме”)

У вершах паэта гучыць і філасофскае асэнсаванне рэчаіснасці.

І будзе маліцца зямля

На ноч. І марозным світаннем

Малая радзіма мая

З каленяў ніколі не ўстане…

(“Малая радзіма”)

Мне нажурчэла крыніца,

Жаўранак цвердзіў пра гэта:

Штосьці павінна адбыцца

У сіняй бясконцасці свету…

(“Прадчуванне”)

На імпрэзе выступілі мастацкія калектывы і выканаўцы рознага ўзросту са Шчучына. Пару песень выканалі таксама гарадзенскія прадстаўнікі гурта NZ-Harodnia. Cябры гарадзенскага адзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў на чале з старшынём Валянцінам Дубатоўкам павіншавалі лаўрэата. Асабліва цёпла прысутныя сустракалі зусім юных выканаўцаў, якія спявалі беларускія песні.

Рычард Бялячыц прадставіў таксама новы зборнічак удзельнікаў шчучынскага паэтычнага салона “Краскі Прынямоння”. Раней вершы гэтых аўтараў друкаваліся на старонках абласнога альманаха “Новы Замак”. Мясцовыя паэткі прачыталі свае вершы.

Ладзік Майніч, Беларускае Радыё Рацыя,

фота аўтара. 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Слуцкі збройны чын - 100 гадоў
Грамадства

Слуцкі збройны чын - 100 гадоў

9 снежня 2020, 00:3417
Тэксты для 13-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Уладзімір Караткевіч. Беларуская песня
Мова

Тэксты для 13-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Уладзімір Караткевіч. Беларуская песня

10 лютага 2020, 21:2816
«Мы маем права маліцца на сваёй мове за свой народ і дзяржаву»
Мова

«Мы маем права маліцца на сваёй мове за свой народ і дзяржаву»

12 лістапада 2019, 14:2515
У Лідзе грэка-католікі адзначылі парафіяльнае свята
Грамадства

У Лідзе грэка-католікі адзначылі парафіяльнае свята

25 верасня 2018, 00:2515
Далучайцеся да нас