Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Мова – тое, што нас яднае

Мова – тое, што нас яднае

2 сакавіка 2021, 21:32 Мова 41
Мова – тое, што нас яднае

У Гарадзенскім аблвыканкаме напісалі беларускамоўную дыктоўку

Напярэдадні Дня роднай мовы каля 50 супрацоўнікаў аблвыканкама сабраліся разам, каб напісаць беларускамоўную дыктоўку.

Мерапрыемства стала ўжо традыцыйным для Гарадзеншчыны. Кожны год яго ўдзельнікі з задавальненнем бяруць чысты ліст паперы і ручку, каб звярнуцца да мілагучнага беларускага слова. Многія прызналіся, што напачатку крыху хваляваліся, але, нягледзячы на гэта, атрымалі добры настрой і шмат пазітыўных эмоцый.

 – Беларуская мова – родная мова маёй бабулі і матулі, тое, што заўсёды застанецца ў сэрцы, – падзяліўся намеснік старшыні аблвыканкама Віктар Пранюк. – Хачу сказаць усім нам, што мова – адзіная частка нашай культуры, якая аб’ядноўвае ўсіх жыхароў краіны. Таму, калі 2021 год мы аб’явілі Годам народнага адзінства, то па-вінны менавіта мову зрабіць тым падмуркам, на якім гэтае адзінства будзе будавацца.

Сёння ўдзельнікі прыгожай беларускамоўнай акцыі ўспомнілі, што значыць уважліва слухаць настаўніка, успрымаць тэкст на слых, самастойна правяраць памылкі і атрымоўваць адзнакі. У аўдыторыі, трэба сказаць, аказалася шмат выдатнікаў.

– Дыктоўка заўсёды праходзіць у вельмі прыемнай атмасферы: мы запрашаем настаўніка вышэйшай катэгорыі, падбіраем тэксты, якія было б зручна напісаць любому ўдзельніку і якія расказваюць нам пра нашу Радзіму, – рассказаў начальнік галоўнага ўпраўлення адукацыі аблвыканкама Руслан Абрамчык. – Важна таксама, каб не толькі ў гэтыя дні, а на працягу ўсяго года мы ўспаміналі тых людзей, якія стваралі літаратурную беларускую мову. Ва ўстановах адукацыі і культуры мы будзем ушаноўваць імёны нашых пісьменнікаў – стогадовых юбіляраў Івана Шамякіна і Івана Мележа, а таксама Кандрата Крапіву, святкуючы яго 125-годдзе. Гэтаму будзе прысвечана шмат цікавых мерапрыемстваў, конкурсаў.

Чытала дыктоўку настаўніца беларускай мовы гімназіі № 10 Гародні Ірына Мялешка. Яна прапанавала тэкст беларускага пісьменніка Янкі Сіпакова “Наш родны край”.

 – Абраны тэкст вельмі прыгожы, блізкі і мілы майму сэрцу, – рассказала настаўніца, – і, я думаю, усе, хто сёння пісаў гэтую дыктоўку, таксама адчулі прыгажосць слова нашага пісьменніка. Тэкст быў нескладаны, насычаны, канешне, знакамі прыпынку, але тыя, хто ўважліва слухаў, памылак не дапусцілі. Наша зямля, наша мова – тое адзінае, чым мы павінны даражыць, тое, што нас аб’ядноўвае і робіць сапраўднай нацыяй.

Дарэчы, напісаць дыктоўку сёння планавалася не толькі ў Гарадзенскім аблвыканкаме. Такое ж мерапрыемства прайшло ў абласным інстытуце развіцця адукацыі і абласной навуковай бібліятэцы імя Карскага. У раёнах вобласці акцыю правялі грамадскія аб’яднанні.

Ганна РАДЗЮК.

Фота Арцёма ТУРЛАЯ.

“Гродзенская праўда”.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне
Культура

ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне

19 чэрвеня 2025, 23:4516
Навукова-практычная канферэнцыя  "ХIІ Лідскія чытанні".
літаратура

Навукова-практычная канферэнцыя "ХIІ Лідскія чытанні".

26 красавіка 2025, 06:4016
Самая праўдзівая мова – народная
Мова

Самая праўдзівая мова – народная

19 чэрвеня 2025, 22:5716
Ад 16 студзеня ўсе друкаваныя СМІ Украіны мелі перайсці на ўкраінскую мову
Мова

Ад 16 студзеня ўсе друкаваныя СМІ Украіны мелі перайсці на ўкраінскую мову

2 лютага 2022, 07:5516
Далучайцеся да нас