Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Дырэктар Інстытута гісторыі: Бел-чырвона-белы сцяг не вінаваты ў тым, хто яго выкарыстоўваў

Дырэктар Інстытута гісторыі: Бел-чырвона-белы сцяг не вінаваты ў тым, хто яго выкарыстоўваў

16 лютага 2021, 22:29 Грамадства 21
Дырэктар Інстытута гісторыі:  Бел-чырвона-белы сцяг не вінаваты  ў тым, хто яго выкарыстоўваў

У пачатку лютага была створана Рэспубліканская экспертная камісія па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці ці адсутнасці ў ёй прыкметаў экстрымізму. Сярод сілавікоў і чыноўнікаў там знайшлося месца і аднаму гісторыку – дырэктару Інстытута гісторыі Акадэміі навук Вадзіму Лакізе.

“Наша Ніва” пацікавілася думкамі спадара Лакізы пра магчымае пры-знанне бел-чырвона-белага сцяга экстрэмісцкім, пра што нядаўна гаваралі прадстаўнікі Генеральнай пракуратуры.

 – Правільная, добрая камісія, я даў згоду на сваё ўключэнне ў яе склад. Кожная краіна мае такія камісіі. Сітуацыя ж ва ўсім свеце няпростая: і пандэмія, і геапалітычная сітуацыя складаная.

Камісія яшчэ не збіралася, пытанне аб бел-чырвона-белым сцягу перад намі не ставілася. Я адсочваю ўсю інфармацыю, і ў недзяржаўных, і ў дзяржаўных СМІ. І пакуль не ведаю, пра што тут можна турбавацца.

Калі я выкажу меркаванне як член камісіі, то гэта будзе суб’ектыўна. Паспрабую выказацца як кіраўнік Інстытута гісторыі НАН. Апублікавана вельмі шмат матэрыялаў на гэтую тэму, я абапіраюся толькі на навуковыя факты, яны выкладаліся і раней у адказах на звароты грамадзян. Гэта ўсё факты, іх нельга ні замоўчваць, ні перабольшваць, ні змяншаць. Трэба дакладна паказваць грамадству ўсё: ад моманту з’яўлення сцяга да 1995 года.

Так, бел-чырвона-белы сцяг выкарыстоўваўся калабарацыяністамі – гэта прызнаюць усе. Гэты сцяг быў дзяржаўным у Рэспубліцы Беларусь – гэта таксама важны факт. Сцяг не вінаваты ў тым, хто яго выкарыстоўваў. А выкарыстоўвалі канкрэтныя людзі…

… Гісторыя павінна выкарыстоўвацца ў нацыянальных інтарэсах дзяржавы, працаваць на аб’яднанне грамадства. І я заўсёды выступаў і выступаю за гэта.

Хачу працытаваць адзін з адказаў, падрыхтаваных спецыялістамі Інстытута гісторыі: “У гады Вялікай Айчыннай вайны мела месца выкарыстанне бел-чырвона-белых сцягоў на публічных мерапрыемствах з прапагандысцкімі мэтамі. Адбывалася гэта з ініцыятывы калабаранцкіх арганізацый Астроўскага, Ермачэнкі, Ганько і іншых, якія дзейнічалі на тэрыторыі генеральнай акругі “Беларусь” у 1941-1944 гадах.

Аднак не выяўлена дакументаў аб афіцыйным дазволе германскімі акупацыйнымі ўладамі аб выкарыстанні бел-чырвона-белых сцягоў калабаранцкімі арганізацыямі. У саміх статутах гэтых арганізацый бел-чырвона-белая сімволіка не згадвалася.

Разам з тым, ва ўспамінах удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны і архіўных крыніцах можна знайсці такія сведчанні. Беларускімі нацыяналістамі, Беларускай краёвай абаронай, Беларускай грэнадзёрскай брыгадай СС “Беларусь” пад бел-чырвона-белым сцягам праводзіліся карныя аперацыі супраць партызан і мірных жыхароў. Так была знішчана вёска Бабровічы Целяханскага раёна…

… Па праблеме ўзнікнення і выкарыстання бел-чырвона-белага сцяга ў энцыклапедычных выданнях і гістарычных даведніках існуюць розныя пункты гледжання, што сведчыць аб неабходнасці далейшага навуковага даследавання пытання”.

ЗП https://nn.by. Фота “Мінск-навіны”

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Слуцкі збройны чын - 100 гадоў
Грамадства

Слуцкі збройны чын - 100 гадоў

9 снежня 2020, 00:3417
«Мы маем права маліцца на сваёй мове за свой народ і дзяржаву»
Мова

«Мы маем права маліцца на сваёй мове за свой народ і дзяржаву»

12 лістапада 2019, 14:2515
У Лідзе грэка-католікі адзначылі парафіяльнае свята
Грамадства

У Лідзе грэка-католікі адзначылі парафіяльнае свята

25 верасня 2018, 00:2515
Гаючыя зёлкі
Навука

Гаючыя зёлкі

1 сакавіка 2023, 18:2114
Далучайцеся да нас