Home
Культура

У творчасці Леаніда Шчамялёва адбіўся дух часу, у якім ён жыў

У творчасці Леаніда Шчамялёва адбіўся дух часу, у якім ён жыў

Дзверы ў “Люстраную залу” расчыніліся 14 студзеня ў Лідскім гістарычна-мастацкім музеі. Яго абноўленая пастаянная экспазіцыя – адна з лепшых у краіне. Сярод хітоў арт-збору – нямала “першых імёнаў”.

Распавядае АНТ:

“І без подпісу зразумела – гэта почырк Леаніда Шчамялёва. Памер “Анегі” – метр на два. 69 год – велізарная краіна, вялікая эпоха, вялікі мастак. Сёння яго – апошняга “народнага БССР” – таксама не стала. Стварыў сабе вечную памяць.

Шэдэўр з запаснікаў.

 Вольга Лук’ян-Піліпчук, дырэктар Лідскага гістарычна-мастацкага музея:

– Адчуваецца старая паваенная школа, загартоўка, цвёрдасць ліній, вы-разнасць формы і выразнае бачанне рэальнасці. Таму, што цяпер усё досыць хістка і няўстойліва. Такая ёсць традыцыя – мэтры сыходзяць, мы робім хвіліну памяці і выставу адной карціны. Што да “пастаяннай экспазіцыі”, можна гэтую назву ўзяць у двукоссе. Мы спрабуем яе змяняць пад камерныя мерапрыемствы, пад значныя падзеі.

У “Люстраной зале” размешчана экспазіцыя сучаснага мастацтва пасля рэнавацыі. Стыль – неакласіка ў інтэр’еры. Жывапіс, графіка, скульптура, ТПМ – не старэй пачатку 90-х. 20 гадоў назад часткай музейнага збору стаў збор культавай галерэі “Лідзея”. Адтуль і пейзаж шчамялёўскі”.

АНТ.

 

Previous article Памёр знакаміты беларускі мастак Леанід Шчамялёў
Next article Кніга Вінцэся Мудрова

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

Май 2nd, 202116
У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”
Выданні

У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”

Ліст 28th, 201816
Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”
Грамадства

Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”

сак 28th, 201915
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

крас 18th, 202515