Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Беларускаму малаку – беларускую ўпакоўку

Беларускаму малаку – беларускую ўпакоўку

26 студзеня 2021, 20:49 Мова, ТБМ 51
Беларускаму малаку – беларускую ўпакоўку

Дырэктару ААТ “Савушкін прадукт”

 

Цімошак Зінаіды Вячаславаўны,

вул. 8-е Сакавіка, д. 22, кв. 69,

г. Слуцк, 223610

Зварот

 

У Беларусі, у адпаведнасці з арт. 17 Канстытуцыі, дзве дзяржаўныя мовы: беларуская і руская.

Разам з тым, упакоўка і этыкетка малочнай прадукцыі утрымлівае рускую, іншыя замежныя мовы, але не мае інфармацыі на беларускай мове.

Гэта пазбаўляе магчымасці беларусаў, для якіх беларуская мова з’яўляецца роднай і якія выкарыстоўваюць яе ў сваім паўсядзённым ужытку, атрымліваць інфармацыю аб тавары на той дзяржаўнай мове, якой яны карыстаюцца.

Такім чынам дадзеная катэгорыя грамадзян Беларусі дыскрымінуецца па моўнай прыкмеце, а арт. 17 Канстытуцыі – парушаецца.

Прапаную разгледзець магчымасць укаранення недыскрымінацыйнай практыкі ў дачыненні да мовы афармлення тавараў, у склад якіх уваходзіць малако.

Такія антыдыскрымінацыйныя захады будуць мець у выніку падвышэнне спажывецкай лаяльнасці, што прынясе дадатковыя прыбыткі, у тым ліку і рэпутацыйныя.

Звяртаю ўвагу, што распрацоўка і выраб новай этыкеткі або ўпакоўкі не патрабуе істотных выдаткаў і не падвышае кошт прадукцыі. Гэта адзначае і гендырэктар “Лідскага піва” Аўдрыюс Мікшыс:

“У нас аддрукаваная этыкетка захоўваецца на складзе максімум некалькі месяцаў, затым мы друкуем новую. Дадаць беларускую мову не складана. Гэта тым больш нічога не каштуе, у параўнанні з павагай да роднай мовы.” (http://belbeer.com/2017/04/05/8309/ )

Варта адзначыць, што пасля аналагічнага звароту да КВУП “Мазырскія малочныя прадукты”, дадзенае прадпрыемства за менш, чым 2 месяцы з моманту звароту распрацавала для 15 найменняў выпусканай прадукцыі новую этыкетку, на якую была дададзена інфармацыя на беларускай мове. Распрацоўка і вытворчасць новай этыкеткі не пацягнула ў прадпрыемства дадатковых выдаткаў, а кошт прадукцыі не павысіўся. Неабходнасць новай, дзвюхмоўнай, этыкеткі КВУП “Мазырскія малочныя прадукты”, сярод іншага, растлумачыла палажэннямі артыкуламі 19 і 26 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах: “Кожны чалавек мае права шукаць, атрымліваць і распаўсюджваць інфармацыю”, “Кожнай асобе гарантуецца роўная і эфектыўная абарона ад дыскрымінацыі ў тым ліку карыстання моваю” (адказ ад 20.08.2020 №1219).

Варта памятаць, што паводле Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі СТБ 1100-2016 “Харчовая прадукцыя. Інфармацыя для спажыўца. Агульныя патрабаванні” неабавязковы для выкарыстання.

Таксама паводле Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі не абавязковы для выкарыстання і ТР МС 022/2011 “Харчовая прадукцыя ў частцы яе маркіроўкі”.

Такім чынам, “могуць прымяняцца этыкеткі з інфармацыяй для спажыўца толькі на беларускай мове”. (https://gosstandart.gov.by/by/responses-to-electronic-treatment-of-massive-proportion)

Трэба адзначыць, напрыклад, што прадукцыя ЗАТ “Дзяржынскі мясакамбінат” лінейкі “Родныя мясціны. Мапа каўбасных смакаў” фасуецца ў пакункі, надпісы на якіх зроблены толькі на беларускай мове. Разам з тым, на пакунку ёсць пазнака ЕАС – прадукцыя пастаўляецца за межы Беларусі.

На падставе адзначанага, прашу:

  1. Зрабіць на этыкетцы або ўпакоўцы малочнай прадукцыі версію абавязковай і іншай інфармацыі для спажыўцоў на беларускай мове або на беларускай і рускай мове адначасова.
  2. У адпаведнасці з законам “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб” прашу даць адказ па сутнасці звароту ў вызначаны законам тэрмін.

12.01.2021г.                                    Цімошак Зінаіда Вячаславаўна.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5918
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0016
"Кракаўскія калядныя батлейкі»
Грамадства

"Кракаўскія калядныя батлейкі»

15 лістапада 2018, 00:0416
Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса
Грамадства

Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса

9 ліпеня 2024, 19:3215
Далучайцеся да нас