Home
Выданні

Перакідны краязнаўчы каляндар на роднай мове

Перакідны краязнаўчы каляндар на роднай мове

У Гародні выйшаў з друку беларускі настольны перакідны краязнаўчы каляндар Гарадзеншчыны на 2021 год. Яго падрыхтаваў гарадзенскі прафесар Аляксей Пяткевіч. А рэдагаваў каляндар Станіслаў Суднік з Ліды.

Гэта ўжо дванаццаты выпуск Гарадзенскага абласнога краязнаўчага календара, якога не маюць у іншых абласцях Беларусі. У новым календары пададзена каля паўтысячы важных і цікавых датаў з гісторыі Гарадзеншчыны, што яшчэ раз пацвярджае яе багацце і напоўненасць падзеямі і асобамі праз гады і стагоддзі. З краязнаўчага календара на 2021 год мы ўжо сёння можам даведацца, што ў наступным годзе юбілеі будуць ў многіх вядомых асобаў Гарадзеншчыны: 120 гадоў з дня нараджэння Мікалая Марцінчыка, 120 гадоў з дня нараджэння Антона Жэбрака, 90 гадоў з дня нараджэння Алега Лойкі, 130 гадоў – Язэпу Варонку, 125 гадоў – доктару Андрэю Пракапчуку, 145 гадоў – Цётцы, 120 – Серафіму Жыровіцкаму, 160 – Ігнату Буйніцкаму, 75 – Уладзіміру Някляеву…

Аздабленне календара сёлета выканана па матывах беларускіх выцінанак, якія, як і арнаменты, з’яўляюцца неад’емнымі спадарожнікамі беларусаў па жыцці.

Краязнаўчы перакідны каляндар на 2021 год з’яўляецца пэўным крокам у развіцці гарадзенскага абласнога краязнаўства.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя.

Previous article Вэбінар для тых, хто шукае новыя веды
Next article Слова Божае мовай роднаю

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

Каст 9th, 202526
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

крас 18th, 202516
Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША
Спорт

Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША

жнів 6th, 201915
"Ідуць касцы, звіняць іх косы, вітаюць іх буйныя росы…"
Культура

"Ідуць касцы, звіняць іх косы, вітаюць іх буйныя росы…"

ліп 13th, 202115