Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
СВЕТЛАЙ ПАМЯЦІ ТАДЭВУША ГРЫГЕЛЯ

СВЕТЛАЙ ПАМЯЦІ ТАДЭВУША ГРЫГЕЛЯ

30 снежня 2020, 21:16 Грамадства 34
СВЕТЛАЙ ПАМЯЦІ ТАДЭВУША ГРЫГЕЛЯ

15 снежня на 90 годзе жыцця пакінуў  гэты свет Тадэвуш Грыгель – прафесар, доктар медыцыны, магістр фізічнага выхавання, народны дыпламат, які мацаваў сяброўскія стасункі паміж Беларуссю і Польшчай.

Ураджэнец Нясвіжа жыў у польскім Шчэціне, але ніколі не губляў сувязяў з Нясвіжчынай, наведваўся сюды ў лепшыя часы амаль штогод. Стасункі з роднай зямлёй мацаваліся памяццю. Памяццю пра маляўнічыя ваколіцы вёскі Качановічы, дзе бярэ пачатак Уша. Памяццю пра першага настаўніка, народнага мастака  Фёдара Вініцкага, які на ўсё жыццё стаў прыкладам выхаванасці і густу, любові да роднай мовы і звычаяў, імкнення да высокай адукаванасці як да абавязку кожнага сапраўднага грамадзяніна. Вяла на родныя сцежкі і памяць пра бацьку, расстралянага ў жніўні 1942 года ва ўрочышчы Гайкі і пахаванага ў брацкай магіле. Грамадскай справай Тадэвуша Грыгеля было складанне як мага больш поўнага і дакладнага спісу гайкоўскіх пакутнікаў-ахвяр, а жыццёвым дэвізам сталі словы, якія неаднойчы паўтараў: “Аддайце памяць памерлым, а гісторыі праўду”.

Да таго ж яму былі блізкія музыка і паэзія, журналістыка і парапсіхалогія. Захапляўся пчалярствам і садаводствам.

Актыўны жыццялюб, ён меў шырокае кола стасункаў, шмат знаёмых і сяброў. Сярод іх вылучаў шаноўнага святара Дзмірыя Пятровіча Хмеля, у якога і любіў спыняцца. Завітваў неаднойчы і ў Малева, дзе пасля прымусовага звальнення з працы жыў і пахаваны яго настаўнік, каб запаліць свечку і памаліцца за яго душу. Прыязджаючы на Нясвіжчыну, мала адпачываў: да яго па медыцынскія кансультацыі і парады ішлі і ішлі людзі, якім ён ахвотна дапамагаў.

Светлая памяць светламу чалавеку – і божая вечнасць.

Нясвіжская рада ТБМ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5919
Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!
Грамадства

Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!

9 лістапада 2018, 09:2818
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0018
Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс.  ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ
Мова

Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс. ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ

9 лютага 2022, 22:2217
Далучайцеся да нас