Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Слуцкі збройны чын – 100 гадоў

Слуцкі збройны чын – 100 гадоў

9 снежня 2020, 00:34 Грамадства 243
Слуцкі збройны чын – 100 гадоў

Сёлета адзначыць масава 100-годдзе Слуцкага збройнага чыну не ўдалося. Каронавірус і “талерантныя хаджэнні па ўладу” зрабілі немагчымым атрымаць хоць які дазвол, ды і многіх актывістаў проста павысекла з шэрагаў.

Тым не менш, 27 лістапада, у Дзень Герояў,  сябры Саюза беларускіх пісьменнікаў з’ездзілі па мясцінах, звязаных з падзеямі Слуцкага збройнага чыну. Пабывалі ў Грозаве, дзе фармаваўся другі беларускі полк, неўзабаве былі ў Літаратурным музеі Кузьмы Чорнага ў Цімкавічах, а ў Семежаве прымацавалі да мемарыяльнага крыжа памятны вянок “Беларускім паўстанцам – ад беларускіх пісьменнікаў”.

У паездцы ўдзельнічалі старшыня і першы намеснік старшыні ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” Барыс Пятровіч і Алесь Пашкевіч, паэт і публіцыст Міхась Скобла, перакладчыца Сюзанна Паўкштэла, прэс-сакратар СБП Ціхан Чарнякевіч.

Лакальныя акцыі прайшлі і ў іншых мясцінах Беларусі і беларускага замежжа.

Прэс-служба ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

26 сакавіка 2024, 18:3645
"Вёска мілая мая"
Культура

"Вёска мілая мая"

26 чэрвеня 2024, 09:0945
Слуцкі збройны чын - 100 гадоў
Грамадства

Слуцкі збройны чын - 100 гадоў

9 снежня 2020, 00:3445
Светлай памяці  Яўгена Анішчанкі
Грамадства

Светлай памяці Яўгена Анішчанкі

1 чэрвеня 2021, 23:5344
Далучайцеся да нас