Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Багатае жніво творчасці, натхнённай Караткевічам

Багатае жніво творчасці, натхнённай Караткевічам

9 снежня 2020, 00:31 Культура 48
Багатае жніво творчасці, натхнённай Караткевічам

Фестываль-конкурс хрысціянскай творчасці “Каласы пад сярпом тваім”, прысвечаны У. Караткевічу прайшоў 29 лістапада ў менскай евангельскай царкве “Святло Ісціны”.

У праграме былі літаратурныя чытанні, спевы, гучалі вершы і ўрыўкі з паэмаў і раманаў пісьменніка, дэманстраваліся творы мастацтва, фатаграфіі.

На вечарыне выступілі выкладчык вакалу, арганізатар многіх фестываляў Аляксандр Віслаўскі, оперны спявак і служка евангельскай царквы Ілля Сільчукоў, Ала Скарабагатая, Сергій Мельянец, Святлана Тоўсцік, Павел і Алена Гормаш, Эла Дзвінская і іншыя.

    Адзін з арганізатараў фестывалю Леанід Скарабагаты патлумачыў евангельскі сэнс назвы рамана пісьменніка “Каласы пад сярпом тваім”  і распавёў пра тое, як цэнзары спрабавалі выкрасліць біблейскія цытаты з рамана, прымушалі перарабляць адзін з лепшых гістарычных твораў У. Караткевіча.

Вечарына была арганізавана беларускамоўнай царквой “Узнясенне” і супольнасцю шматдзетных бацькоў. На ёй прысутнічала шмат сем’яў з дзецьмі.

Мэтай фестывалю-конкурсу, які праводзіцца штогод у трох намінацыях  (музыка, выяўленчае мастацтва, мультымедыйныя прэзентацыі) і ў сямі ўзроставых катэгорыях, пачынаючы з 2010 года, з’яўляецца падтрымка талентавітай моладзі з шматдзетных сямей. У лепшыя часы фестываль праводзіўся ў памяшканні Белдзярфілармоніі і меў вялікі фармат.

Прыгожыя, сімпатычныя, сяброўскія шматдзетныя бацькі Ала і Леанід Скарабагатыя не перастаюць здзіўляць сваімі талентамі! У канцэртнай праграме ўзялі ўдзел яны самі і іх дзеці – Вера, Марта, Аляксандра і Генрых.

А ўсяго ў сям’і – 9 дзяцей, і усе таленавітыя і музычна адораныя!  Госці шчыра падзякавалі гэтай сям’і за арганізацыю і правядзенне фестывалю і душэўную вечарыну з гульнямі для дзяцей і шчодрым пачастункам.

Э. Оліна,

фота аўтара.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5917
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0017
"Кракаўскія калядныя батлейкі»
Грамадства

"Кракаўскія калядныя батлейкі»

15 лістапада 2018, 00:0416
На дзіцячым «Еўрабачанні» ў Мінску перамагла дзяўчынка з Польшчы
Грамадства

На дзіцячым «Еўрабачанні» ў Мінску перамагла дзяўчынка з Польшчы

26 лістапада 2018, 09:1715
Далучайцеся да нас