Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
100-годдзе Андрэя Макаёнка

100-годдзе Андрэя Макаёнка

1 снежня 2020, 08:53 Выданні 69
100-годдзе Андрэя Макаёнка

12 лістапада спаўнілася 100 гадоў з дня нараджэння беларускага драматурга, сцэнарыста, перакладчыка, грамадскага дзеяча Андрэя Макаёнка.

Нарадзіўся Андрэй Ягоравіч у в. Бopxaў Рaгaчoўcкaгa paёнa. Скoнчыў Жypaвiцкyю cяpэднюю шкoлy. Удзeльнiчaў y Bялiкaй Айчыннaй вaйнe, быў цяжка паранены.

Пачаў друкавацца з 1946 года. Аўтар аднаактовых п’ес “Перад сустрэчай” (1950), “Жыццё патрабуе” (1950), “Аксеніна цялушка” (1951), “Крымінальная справа” (1951), “Першае пытанне” (1952). Напісаў шмат сатырычных камедый. Сярод іх – “Выбачайце, калі ласка”, якая ўбачыла свет у 1953 годзе і мела неверагодны поспех. Пасля трыумфу Макаёнак пакінуў журналістыку і цалкам прысвяціў сябе літаратурнай дзейнасці. Толькі ў 1966-1978 гадах ён згадзіўся на пасаду галоўнага рэдактара часопіса “Нёман”, таму што яна дазваляла спрыяць папулярызацыі сучаснай беларускай літаратуры.

У розныя гады драматургам былі напісаны сатырычныя камедыі “Каб людзі не журыліся” (1957), “Лявоніха на арбіце” (1961), “Таблетку пад язык” (1972), “Святая прастата” (1974), сентыментальны фельетон “Верачка”, трагікамедыі “Зацюканы апостал” (1969), “Трыбунал” (1970), “Пагарэльцы” (1980), “Дыхайце эканомна” (1982). Выйшлі зборнікі п’ес “Перад сустрэчай. Жыццё патрабуе” (1951), “Камедыі” (1961), “П’есы” (1974), “Кінасцэнарыі” (1989) і інш. Андрэй Макаёнак – аўтар кінааповесці “Твой хлеб” (1956), кінасцэнарыяў мастацкіх фільмаў “Шчасце трэба берагчы” (па матывах аповесці А. Кулакоўскага “Нявестка”, 1958), “Рагаты бастыён” (па п’есе “Лявоніха на арбіце”, 1964), “Пасля кірмашу” (па матывах п’есы Янкі Купалы “Паўлінка”, 1972), дакументальных фільмаў “У адзінай сям’і” (1957), “Кандрат Крапіва” (1961).

А. Я. Макаёнак узнагароджаны ордэна-мі Працоўнага Чырвонага Сцяга, “Знак Пашаны”, Кастрычніцкай Рэвалюцыі і шматлікімі медалямі, а таксама званнем “Народны пісьмен-нік БССР”. Макаёнак з’яўляецца лаўрэатам Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы і Дзяр-жаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа.

Беларускае грамадства, занятае больш пільнымі справамі, фактычна замаўчала 100-годдзе пісьменніка, адазваліся толькі некаторыя СМІ. Але вось Белпошта выпусціла марку і канверт першага дня. Дызайн маркі распрацавала Алена Мядзведзь. Мастак – Таццяна Дольская. У аддзяленні паштовай сувязі № 1 г. Менска (магазін “Філатэлія”) прайшло спецгашенне штемпелем “Першы дзень” з фіксаванай датай на канверце “Першы дзень”. Мастак канверта “Першы дзень” Т. Дольская, дызайн конверта і штэмпеля А. Мядзведзь.

Наш кар.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4617
«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.
Грамадства

«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.

10 снежня 2018, 08:5415
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0315
„Белавія” адкрыла рэгулярныя рэйсы ў Мюнхен
Грамадства

„Белавія” адкрыла рэгулярныя рэйсы ў Мюнхен

17 ліпеня 2019, 22:3414
Далучайцеся да нас