Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Гісторыя Магілёўшчыны. Астраном Сяргей Блажко

Гісторыя Магілёўшчыны. Астраном Сяргей Блажко

24 лістапада 2020, 14:10 Навука 69
Гісторыя Магілёўшчыны.  Астраном Сяргей Блажко

Нядаўна мне пашчасціла пабываць у самым усходнім гарадку нашай краіны  Хоцімску. Нягледзячы на тое, што Хоцімск-Радзівілаў – зусім невялікі раённы цэнтр нават па маштабах Беларусі, але там маюцца аж два краязнаўчыя музеі. Адзін, раённы краязнаўчы знаходзіцца ў старажытным двухпавярховым дарэвалюцыйным будынку па вуліцы Пралетарскай. А другі краязнаўчы музей знайшоў свой прыстанак у сярэдняй школе № 1 каля Траецкай царквы. У школьным музеі ёсць досыць шмат каштоўных экспанатаў: каменныя сякеры, нумізматычная калекцыя, дакументы і прылады сялянскага побыту… Але, бадай, самымі незвычайнымі рарытэтамі з’яўляюцца ўласныя рэчы вядомага наву-коўца і даследчыка, нашага земляка Сяргея Мікалаевіча Блажко.

Сяргей Блажко нарадзіўся 5 лістапада 1870 года ў купецкай сям’і. Вучыўся ў Хоцімску ў народнай вучэльні. А затым скончыў Смаленскую гімназію. Працягваў сваю адукацыю ў Маскоўскім універсітэце. Працаваў асістэнтам і астраномам-назіральнікам Маскоўскай абсерваторыі. Выкладаў курс практычнай астраноміі ў Маскоўскім універсітэце. З 1910 года становіцца прыват-дацэнтам кафедры астраноміі і геадэзіі пры Маскоўскім універсітэце. А з 1918 года С. Блажко становіцца прафесарам Маскоўскага ўнівер-сітэта і быў прызначаны дырэктарам Маскоўскай абсерваторыі. Сяргей Мікалаевіч вядомы таксама ў навуковым асяроддзі, як выдатны вынаходнік. Ён даследаваў пабудову метэарытаў і першы ў свеце выявіў змены перыядаў і формы бляску пераменных зорак, якія атрымалі назву “эфекта Блажко”. Таксама распрацаваў новы метад фатаграфавання малых планет і зрабіў для гэтага некалькі ўласных прыладаў. У 1929 годзе С. Блажко быў абраны член-карэспандэнтам Акадэміі навук СССР. Вялікі ўклад Сяргея Мікалаевіча і як педагога. Ім напісаны некалькі падручнікаў, якія і дагэтуль застаюцца актуальнымі: “Курс практычнай астраноміі”, “Курс агульнай астраноміі”, “Курс сферычнай астраноміі”. Дасягненні С. Блажко былі высока ацэнены дзяржавай і ён быў узнагароджаны трыма ордэнамі Леніна і ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. Пайшоў з жыцця наш знакаміты зямляк 11 лютага 1956 года і пахаваны ў Маскве на Ваганькаўскіх могілках.

У школьным музеі захаваліся працоўныя нататнікі Сяргея Мікалаевіча, падручнікі і сакваяж. Нататнікі вельмі цікава пагартаць. Там вы пабачыце прыгожыя малюнкі і загадкавыя вершы. Нейкім дзівам у Хоцімску на вуліцы Камсамолькай недалёка ад школы захавалася і драўляная хата, дзе калісьці нарадзіўся вядомы астраном. Так што, калі завітаеце ў Хоцімск, то не прамініце школьны краязнаўчы музей.

Алег Дзьячкоў. Магілёў.

Фота. 1. Каля хаты С. Блажко. 2. Фота навукоўца. 3. Падручнік па астраноміі.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5920
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0019
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0017
Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса
Грамадства

Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса

9 ліпеня 2024, 19:3215
Далучайцеся да нас