Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Памяць пра дзядоў

Памяць пра дзядоў

17 лістапада 2020, 23:14 ТБМ 50
Памяць пра дзядоў

Баранавіцкая арганізацыя Таварыства беларускай мовы ініцыявала правядзенне жалобнага мерапрыемства ў памяць аб ахвярах сталінскіх рэпрэсій. Сябры Таварыства кожны год на “Дзяды” праводзяць малебень ля крыжа “Ахвярам гвалту 1939-1953”.  Гэты крыж на пачатку дзевя-ностых гадоў быў  ўсталяваны ў скверы на скрыжаванні вуліц Смаленскай і Пірагова, каля былой турмы “Крывое кола”, у якой утрымлівалі рэпрэсаваных.

У пятніцу, трыццатага кастрычніка, чацвёра сяброў Таварыства падрыхтавалі месца для правядзення службы. Яны прывялі ў парадак клумбы ля крыжа, падграблі апалае лісце на бліжэйшых дарожках.  А ў нядзелю, першага кастрычніка, яшчэ да пачатку службы, падышлі  з граблямі і венікамі неабыякавыя грамадзяне,  суседзі з бліжэйшых дамоў, падмялі ў скверы ўсе дарожкі, падграблі і паадносілі  лісце. Гэтага не было ў мінулыя гады і гэта паказвае на рост палітычнай актыўнасці грамадства. Паступова збіралася ўсё больш людзей.  Ускладалі кветкі, запальвалі знічкі.

Працяглую службу аб упакаенні душ забітых, загінулых і памерлых ахвяр палітычных рэпрэсій, таксама як  і казань, правёў на беларускай мове айцец Яўген Маліноўскі, святар грэка-каталіцкай царквы.  На завяршэнне праспявалі “Магутны Божа”. 

Аляксандр Швед вёў трансляцыю праз інтэрнэт на студыю “Белсат” і тэлеграм-канал. На момант заканчэння мерапрыемства ўжо было 13000 праглядаў, а ўсяго 90000. Фота можна паглядзець па спасылцы: https://t.me/belsat/28154. Таксама вялікі матэрыял з фатаграфіямі быў размешчаны на гарадскім сайце “Інтэкс прэс”.

Таццяна Кісель,

старшыня

Баранавіцкай арганізацыі ТБМ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

2 жніўня 2026, 09:3991
Памёр Пётра Садоўскі
Грамадства

Памёр Пётра Садоўскі

2 жніўня 2026, 09:0887
Юбілей Ніны Баршчэўскай
У свеце

Юбілей Ніны Баршчэўскай

2 жніўня 2026, 08:4486
Юбілей нашай Цёткі
літаратура

Юбілей нашай Цёткі

2 жніўня 2026, 09:5685
Далучайцеся да нас