• Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Наша Слова штодзень
  • 7 сакавіка 2021
  • Пра нас
  • Кантакты
  • Рэкламадаўцу
Наша Слова штодзень
  • Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Share
You are reading
Бюджэтнікі ў Германіі дамагліся павышэння зарплат

Бюджэтнікі ў Германіі дамагліся павышэння зарплат

3 лістапада 2020, 11:08 У свеце 2
Бюджэтнікі ў Германіі дамагліся павышэння зарплат

Зарплаты дзяржслужбоўцаў федэральнага і муніцыпальнага ўзроўняў у ФРГ вырастуць на 1,4 адсотка з красавіка 2021 года, а праз год – яшчэ на 1,8 адсотка. Бюджэтнікаў чакае “каронавірусная прэмія” ад 300 да 600 еўра.

У Патсдаме ў нядзелю, 25 кастрычніка, завяршыліся чатырохдзённыя перамовы прафсаюза працаўнікоў сферы абслугоўвання Ver.di і Аб’яднання камунальных саюзаў працадаўцаў Германіі (VKA) пра павышэнне зарплат дзяржслужбоўцаў федэральнага і муніцыпальнага ўзроўняў у Германіі. З красавіка 2021 года іх зарплата вырасце на 1,4 адсотка (мінімум на 50 еўра), а з красавіка 2022 года – яшчэ на 1,8 адсотка. Акрамя таго, усе бюджэтнікі да канца бягучага года атрымаюць так званую “каронавірусную прэмію” ў памеры ад 300 да 600 еўра.

Для медыцынскага персаналу ўзгоднены адмысловыя ўмовы. Тыя, хто заняты доглядам за пацыентамі, з сакавіка 2021 года будуць атрымліваць на 70 еўра больш і яшчэ на 50 еўра – з сакавіка 2022-га. Штомесячныя даплаты супрацоўнікам аддзяленняў інтэнсіўнай тэрапіі вырастуць удвая – да 100 еўра.

Для тых дзяржслужбоўцаў, чыя праца аплачваецца па ніжнім разрадзе тарыфнай сеткі, агульнае павышэнне складзе 4,5 адсотка, заявіў кіраўнік Ver.di Франк Вернеке (Frank Werneke). Акрамя таго, тыя, хто праходзіць прафадукацыю на прадпрыемствах, будуць атрымліваць на 25 еўра больш. Паступовае павышэнне прыбытку закране каля 2,3 млн чалавек.

Прафсаюз патрабаваў на працягу 12 месяцаў павялічыць зарплату бюджэтнікам на 4,8 ад-сотка, ці мінімум на 150 еўра, а аплату стажораў і тых, хто праходзіць прафесійнае навучанне – на 100 еўра. Акрамя таго, Ver.di настойваў на паляпшэнні ўмоў працы ў перадпенсійны перыяд і звядзення да мінімуму розніцы ў працягласці працоўнага часу дзяржслужбоўцаў у “новых” і “старых” землях. У сваю чаргу, VKA прапанаваў трохэтапнае павелічэнне зарплат на 3,5 адсотка, расцягнутае да сакавіка 2023 года.

У сакавіку 2019 года бюджэтнікі дамовіліся пра павышэнне зарплат, якое павінна было распаўсюдзіцца прыкладна на 1 млн чалавек. Аб’яднанне дзяржслужбоўцаў Германіі (DBB) тады патрабавала павялічыць аплату на 6 адсоткаў, ці мінімум на 200 еўра, і на 100 еўра – выплаты практыкантам і тым, хто праходзіць прафадукацыю ў дзяржорганах, а таксама павялічыць даплату за працу па суботах супрацоўнікам лякарань да 20 адсоткаў.

Ver.di.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Дваццаць цытатаў Быкава, якія не прагучаць на цырымоніі закрыцьця Эўрапейскіх гульняў
Грамадства

Дваццаць цытатаў Быкава, якія не прагучаць на цырымоніі закрыцьця Эўрапейскіх гульняў

25 чэрвеня 2019, 12:3918
З калядамі!
Культура

З калядамі!

7 студзеня 2019, 10:0618
Бабёр ўсё жыццё захоўвае вернасць сваёй бабрысе. Але не ў Паўночнай Амерыцы
Навука

Бабёр ўсё жыццё захоўвае вернасць сваёй бабрысе. Але не ў Паўночнай Амерыцы

7 верасня 2020, 12:1317
Свята Дня Незалежнасці
Грамадства

Свята Дня Незалежнасці

18 жніўня 2019, 21:5216
Далучайцеся да нас