Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Памёр Юрка Голуб

Памёр Юрка Голуб

20 кастрычніка 2020, 19:34 Грамадства 137
Памёр Юрка Голуб

Увечары 12 кастрычніка ў гарадзенскай лякарні №1 памёр паэт Юрка Голуб. Як паведаміў старшыня Гарадзенскай філіі ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” Валянцін Дубатоўка, прычынай сталі каронавірус і інсульт.

Развітанне з пісьменнікам запланавана на сераду 14 кастрычніка ў Каложскай царкве аб 11 гадзіне. Пахаванне адбудзецца на радзіме паэта ў Зэльве.

Сакаратарыят ГА “СБП” выказвае шчырыя спачуванні родным і сябрам Юркі Голуба.

 

Юрка Голуб нарадзіўся 20 кастрычніка 1947г. у в. Горна, Зэльвенскага раёна Гарадзенскай вобласці – беларускі празаік, паэт, журналіст. З 1978 – загадчык аддзела культуры абласной газеты “Гродзенская праўда”, з 1979 – загадчык аддзела мастацкага вяшчання Гарадзенскага абласнога тэлебачання і радыё. Вядовец тэлепраграмы “Гродзеншчына літаратурная”. Член СП СССР з 1971 г.

Друкавацца пачаў у раённым друку ў 1963 г., у рэспубліканскім – у 1965 г. Выдаў зборнікі паэзіі “Гром на зялёнае голле” (1969), “Дрэва навальніцы” (1973), “Векапомнае поле” (1976), “Помню пра цябе” (1983), “Сын небасхілу” (1989), “Поруч з дажджом” (2001), “Зажураны камень. Трыялеты” (2002), “Брама зімы” (2004) і “Багра” (2006).

Вершы Юркі Голуба перакладзены на літоўскую (Е. Марцінкевічам), рускую (В. Шленскім, В. Чэкіным, І. Бурсавым, Н. Кіслікам, Л. Хаўставым, Б. Пчалінцавым, І. Сяргеевым), украінскую (Л. Танюком, Г. Кочурам, Я. Брын-цавым, С. Літвіным, М. Сінгаіўскім), польскую (Я. Леанчуком) мовы. На польскай мове ў перакладзе Яна Леанчука ў 2006 г. выйшла кніга “З-над Нёманскіх краёў”.

Прэс-служба ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка
Культура

Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка

2 студзеня 2019, 17:5717
Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА
Мова

Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА

13 верасня 2019, 16:2615
Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак
У свеце

Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак

8 лютага 2023, 20:1115
Крэва на скрыжалях часу
Гісторыя і краязнаўства

Крэва на скрыжалях часу

16 ліпеня 2026, 12:2614
Далучайцеся да нас