Home
У свеце

Навіны Германіі. 30 гадоў назад адбылося ўз’яднанне Германіі

Навіны Германіі. 30 гадоў назад адбылося ўз’яднанне Германіі

Трэцяга кастрычніка 1990 года адбылося ўз’яднанне Германіі. З моманту эпахальнага для аб’яднанай Еўропы ды і для ўсяго свету падзеі прайшло 30 гадоў. Па гэтым выпадку ў многіх рэгіёнах краіны сёння праходзяць святочныя мерапрыемствы. Галоўнае з іх – урачысты акт – адбылося ў Патсдаме ў павільёне Metropolishalle ў замку Бабельсберг, дзе сабраліся высокія дзяржаўныя асобы і дэлегацыі грамадзян ад федэральных земляў, паведамляе Deutsche Welle.

На цырымоніі выступіў прэзідэнт ФРГ Франк-Вальтар Штайнмайер (на фота). Ён прапанаваў стварыць мемарыяльны комплекс у памяць пра мірную рэвалюцыю ў ГДР.

– Калі мірная рэвалюцыя павінна заставацца крыніцай натхнення і сёння, то давайце ж створым мемарыял, які будзе нагадваць пра гэтую мужнасць, – сказаў кіраўнік германскай дзяржавы.

Раней у цэрквы Святых Пятра і Паўла адбылося экуменічнае набажэнства, на якім з-за пандэміі прысутнічалі толькі 130 гасцей, у тым ліку Франк-Вальтар Штайнмайер, канцлер ФРГ Ангела Меркель і старшыня бундэстага Вольфганг Шойбле.

 

З 1990 года ўсходнія і заходнія землі Германіі ў многіх адносінах сталі вельмі падобныя, адзначае ўпаўнаважаны ФРГ па справах усходніх земляў Марка Вандэрвіц. Гэта датычыцца і планавання сям’і, і арганізацыі вольнага часу, і грамадскага жыцця. Паміж захадам і ўсходам Германіі выяўляецца больш падабенства, чым адрозненняў, сцвярджае спецыяліст, аднак ёсць і істотныя адрозненні: эканамічныя паказчыкі пяці ўсходніх федэральных земляў складаюць толькі 73 адсоткі ад сярэдняга паказчыка па краіне. З 1990 года ўсходнія землі ў чатыры разы павялічылі сваю эканамічную моц, але, нягледзячы на гэта, ніводная ўсходне-германская зямля пакуль яшчэ не дацягвае па ўзроўні развіцця да самай слабаразвітай заходнегерманскай зямлі. Акрамя таго, сярэдні ўзровень прыбыткаў сем’яў ва ўсходніх землях ФРГ складае толькі каля 89 адсоткаў ад адпаведнага паказчыка ў заходніх землях.

Deutsche Welle.

На здымку: Франк-Вальтар Штайн-майер Фота: faz.net.

Previous article Новая кніга Сяргея Чыгрына
Next article Справаздачна-выбарная канферэнцыя Менскай абласной арганізацыі ГА "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны"

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША
Спорт

Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША

жнів 6th, 201919
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

крас 18th, 202516
ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ  ЮРЫ НАГОРНЫ
ТБМ

ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ ЮРЫ НАГОРНЫ

ліп 31st, 202015
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

Каст 9th, 202515