Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Пісьмовыя прылады знакамітых асобаў

Пісьмовыя прылады знакамітых асобаў

6 кастрычніка 2020, 09:55 Культура 63
Пісьмовыя  прылады знакамітых асобаў

Пласт матэрыяльнай культуры, звязаны з традыцыяй пісьменства, прадстаўлены на новай выставе ў Музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Багатая калекцыя лаўрэата прэміі за духоўнае адраджэнне Уладзіміра Ліхадзедава лягла ў аснову новай выставы  “Тайны канцылярыі”.

На выставе можна пабачыць, чым пісалі нашы продкі ў ХV-ХХ стагоддзях, якімі былі алоўкі і асадкі даўніх часоў, пісалы і пер’я, чарнільніцы ў розных мастацкіх стылях, пісьмовыя прылады з каштоўных матэрыялаў, якія належалі вядомым асобам. Цікавасць выклікаюць у гледачоў пёравыя асадкі са срэбра, асадкі ў выглядзе дырыжабля “Graff  Zeppelin”, пісьмовыя прылады князёў Радзівілаў і сям’і Манюшкаў, канцылярскія прылады краязнаўца і гісторыка О. Гедэмана, фінансіста Л. Палякова, маршала С.К. Цімашэнкі  і іншых.

Школьная тэма экспазіцыі адкрывае змесціва ранца гімназістаў розных эпох (сшыткі, алоўкі, тачылкі, пеналы), а таксама дэманструе, як выглядала парта ліцаіста А.С. Пушкіна.

Роздум і ўспаміны пра гісторыю Менска выклікаюць вырабы друкарні Іллі Львовіча Каплана – папера і сшыткі,  а таксама рарытэтныя фотаздымкі сям’і Капланаў. На выставе прадстаўлены алоўкі Варшаўскай фабрыкі Станіслава Маеўскага і іншых фабрыкантаў. Выстава наводзіць на роздум пра вечнасць і глыбіннасць літаратурнага працэсу, неабходныя яго аксесуары.

Э. Дзвінская,

фота аўтара.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову
літаратура

З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову

11 студзеня 2025, 05:0616
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4715
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
Грамадства

20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча

1 кастрычніка 2018, 14:4914
Кніга легенд-апавяданняў пра “каменных” продкаў
Выданні

Кніга легенд-апавяданняў пра “каменных” продкаў

7 лютага 2019, 15:4714
Далучайцеся да нас