Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Падтрымаем беларускамоўныя выданні

Падтрымаем беларускамоўныя выданні

23 верасня 2020, 07:26 Мова, ТБМ 60
Падтрымаем беларускамоўныя выданні

Сябры Слонімскай арганізацыі Таварыства беларускай мовы прынялі зварот да ўсіх жыхароў Беларусі. У звароце сябры ТБМ просяць падтрымаць беларускамоўныя газеты “Наша слова” і “Краязнаўчую газету”. І падпісацца на чацвёрты квартал на гэтыя выданні. Падпіска вельмі танная. Таму просьба падпісаць на гэтыя выданні і бібліятэкі, школы, клубы, медыцынскія ўстановы, вышэйшыя навучальныя ўстановы, а таксама райгарвыканкамы. На сённяшні дзень наклад “Нашага слова” складае ўсяго 1200 асобнікаў, а “Краязнаўчай газеты” – 423 асобнікі. Калі наклад застанецца такім ці зменшыцца, то ў наступным годзе гэтыя беларускамоўныя выданні зусім не будуць выдавацца. Таму сябры ТБМ са Слоніма просяць жыхароў Беларусі падтрымаць гэтыя выданні, бо кожны падпісчык – гэта новы голас у падтрымку нашага краязнаўства і роднай мовы. Дарэчы, у Беларусі па-беларуску, акрамя “Нашага слова” і “Краязнаўчай газеты”, выдаюцца яшчэ газеты “Звязда”, “ЛіМ” і “Культура”. За 26 гадоў нахабным чынам знішчылася ўсё беларускае, у тым ліку і многія папяровыя выданні. 

Беларускае Радыё Рацыя.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5918
Беларускіх Праведнікаў народаў свету ўвекавечаць помнікам
Грамадства

Беларускіх Праведнікаў народаў свету ўвекавечаць помнікам

21 лістапада 2018, 14:1517
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0017
Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!
Грамадства

Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!

9 лістапада 2018, 09:2817
Далучайцеся да нас