Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Галіна Кірпа

Галіна Кірпа

1 верасня 2020, 19:35 Культура 30
Галіна Кірпа

Галіна Кірпа нарадзілася 1.01.1950 года. Закончыла філалагічны факультэт Кіеўскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1976 г.). Паэтэса, празаік, перакладчыца, літаратурны рэдактар, сябра Нацыянальнага саюза пісьменнікаў Украіны (1986 г.). Працавала на выдавецкай і журналісцкай рабоце. Галіна Кірпа перакладала з польскай, беларускай, рускай, нямецкай, шведскай, дацкай, нарвежскай моваў. А яе творы пераствораны на албанскую, англійскую, беларускую, польскую, французскую, рускую мовы.

Прапаную на агледзіны некалькі гучальных галінак з творчага нажытку Галіны Кірпы ў маім перакладзе.

 Сяргей Панізьнік.

 

ПАДУМКІ  З КЛЁНАМ  ЗА  ВАКНОМ

Учора ў клёна за вакном пытаю:

– У цябе, мой дружа, восень пачалася?

І мне спакойна клён апавядае,

гайдаючы лістоту на галінках:

– Трывожыць  восень? Гэта паўбяды.

Табе цяжэй – нажытак навісае…*

 Галіна Кірпа.

 

P.S.

“Нарадзілася” восень-істота?

Не, раджаецца Січэнь з-пад клёна, –

і Галіна – сама ўся лістота

з упрыгожання медальёна!

Не збуцвелі ні травень, ні серпень.

Паўбяды – крутавей лістапада…

У Галіны Кірпы ёсць на гербе

Клён жыцця і Вязьмо перакладу.

…Родны сад – і малітвы ўсе верне,

бо сам клён – вершавання  прынада…

 

Ну а новыя дні – ў глебе зерне,

у  бяз-меж-нас-ці  да-ля-гля-ду.

———-

*  Верш Галіны  ў перакладзе С. Па-нізьніка.

Січэнь – студзень, серпень-жнівень.

 

Галіна Кірпа

МОВА  МАЯ

Мова мая, бы дзяўчынка ў вяночку,

полем шыбуе, бяжыць па лужочку,

праз колкія церні  ідзе.

Мова мая – нібы птушка крутая,

над пушчай імчыць,

                           праз гару пралятае;

з дзецьмі – і я ў чарадзе.

Мова мая – усіх нас Берагіня,

з моваю Бацькаўшчына не згіне:

стойкай яна ў грамадзе.

Мова мая – як была, так і будзе!

Церні збяру, разняволяцца грудзі

ў смелай, няспыннай хадзе.

Пераклаў з украінскай мовы

Сяргей Панізьнік.

                      –

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Слуцкі збройны чын - 100 гадоў
Грамадства

Слуцкі збройны чын - 100 гадоў

9 снежня 2020, 00:3417
«Мы маем права маліцца на сваёй мове за свой народ і дзяржаву»
Мова

«Мы маем права маліцца на сваёй мове за свой народ і дзяржаву»

12 лістапада 2019, 14:2515
У Лідзе грэка-католікі адзначылі парафіяльнае свята
Грамадства

У Лідзе грэка-католікі адзначылі парафіяльнае свята

25 верасня 2018, 00:2515
Сустракаем лета з кнігай, або  Дзень абароны дзяцей у бібліятэках Лідчыны
Культура

Сустракаем лета з кнігай, або Дзень абароны дзяцей у бібліятэках Лідчыны

15 чэрвеня 2021, 19:5714
Далучайцеся да нас