Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Амбасадара Беларусі ў Германіі запрасілі ў МЗС для “тэрміновай гутаркі”

Амбасадара Беларусі ў Германіі запрасілі ў МЗС для “тэрміновай гутаркі”

25 жніўня 2020, 15:53 У свеце 26
Амбасадара Беларусі ў Германіі запрасілі ў МЗС для “тэрміновай гутаркі”

Дзянісу Сідарэнку на сустрэчы ў міністэрстве замежных спраў Германіі растлумачылі пазіцыю ўрада ФРГ па сітуацыі ў Беларусі ў сувязі з прэзідэнцкімі выбарамі і пратэстамі, якія пачаліся за імі.

На фоне масавых пратэстаў, якія ідуць у Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў, беларускі амбасадар у ФРГ быў запрошаны ў чацвер, 13 жніўня, у МЗС Германіі для “тэрміновай гутаркі”. Дзянісу Сідарэнку на сустрэчы была растлумачана пазіцыя ўрада ФРГ па сітуацыі ў Беларусі.

Раней у той жа дзень міністр замежных спраў Германіі Хайка Мас (Heiko Maas) выказаўся за ўзмацненне ціску на беларускія ўлады. “Зусім ясна, што гвалтоўныя дзеянні і арышты мірных дэманстрантаў (…) у Еўропе XXI стагоддзя недапушчальныя”, – заявіў ён. Ён выказаў надзею на тое, што яго калегі з краін ЕС падчас сустрэчы 14 жніўня ў Бруселі зоймуць адзіную пазіцыю.

Прэзідэнцкія выбары, якія адбыліся ў Беларусі 9 жніўня ўрад Германіі не лічыць ні сумленнымі, ні вольнымі. Яны, як заявіў афіцыйны прадстаўнік канцлера Германіі Штэфен Зайберт (Steffen Seibert), “не адпавядалі нават мінімальным стандартам, мінімальным патрабаванням, якія прад’яўляюцца да дэмакратычных выбараў”.

Навіны Германіі.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5920
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0019
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0017
"Кракаўскія калядныя батлейкі»
Грамадства

"Кракаўскія калядныя батлейкі»

15 лістапада 2018, 00:0415
Далучайцеся да нас