Home
Выданні

Нацыянальная бібліятэка Беларусі выдала знакамітую “Канстытуцыю Піліпа Орліка”

Нацыянальная бібліятэка Беларусі выдала знакамітую “Канстытуцыю Піліпа Орліка”

Пра гэта паведаміў намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь Суша.

– Нашы паўднёвыя суседзі называюць яе “Першай Канстытуцыяй Украіны” і нават першай Канстытуцыяй у Еўропе, – распавёў ён. – Гэты знакавы гістарычны дакумент быў створаны яшчэ ў 1710 г. яркай асобай – гетманам Піліпам Орлікам, якому ўсталяваны прыгожы помнік у Кіеве, мемарыяльныя знакі ў розных месцах, яго іменем названыя вулі-цы… Але не ўсе ведаюць – і ва Украіне, і ў Беларусі, – што Піліп Орлік з’яўляецца ўраджэнцам Беларусі, бо нарадзіўся ў вёсцы Касута пад Вілейкай! Так, аўтар “Першай Канстытуцыі Украіны” (арыгінальная назва “Устава правоў ды вольнасцей Войска Запарожскага”) – родам з Беларусі”.

Ініцыятарамі выдання сталі Менскае гарадское таварыства ўкраінцаў у Беларусі “Заповіт” і Пасольства Украіны ў Беларусі. Пераклаў тэкст Канстытуцыі на беларускую мову Ягор Сурскі. Усе выдавецкія і паліграфічныя работы выкананы ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Копія лацінамоўнай версіі “Канстытуцыі Піліпа Орліка”, перададзена ў свой час у Нацыянальную бібліятэку Беларусі паслом Швецыі Крысцінай Юханесан.

Паводле СМІ.

Фота дадзена

Алесем Сушам.

Previous article СЯДЗЕЎ КАЛЯ ЗАМКУ ДЗЯДЗЬКА / Сяргей Чарняк
Next article Беларуская мова: lost in translation?

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

крас 18th, 202517
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

Май 2nd, 202116
Валачобнікі ў Ваверцы
Культура

Валачобнікі ў Ваверцы

крас 20th, 202315
Памёр прафесар Ян Чыквін
Культура

Памёр прафесар Ян Чыквін

Ліст 29th, 202215