Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Ксёндз Уладзіслаў Завальнюк – нястомны арганізатар пілігрымак у Будслаў

Ксёндз Уладзіслаў Завальнюк – нястомны арганізатар пілігрымак у Будслаў

29 чэрвеня 2020, 23:00 Грамадства 61
Ксёндз Уладзіслаў Завальнюк – нястомны арганізатар пілігрымак у Будслаў

У гэтым годзе ён прывёў у здзіўленне і захапленне парафіянаў і многіх людзей тым, што вырашыў здзейсніць незвычайную посную пілігрымку на монаколе з 29 чэрвеня па 2 ліпеня да абраза Маці Божай Будслаўскай.

Ксяндза Уладзіслава па праву можна лічыць ініцыятарам і нястомным захавальнікам традыцыі ўшанавання цудадзейнага Абраза Маці Божай Будслаўскай.

Яшчэ ў 90-х гадах мінулага стагоддзя манаграфія пра гісторыю Будслаўскай базылікі была тэмай яго кандыдацкай дысертацыі. Настаяцель Чырвонага касцёла ў свой час прыкладаў шмат намаганняў па добраўпарадкаванні тэрыторыі вакол санктуарыя, апякуецца і цяпер гэтым святым месцам. Дзякуючы ініцыятыве і непасрэднаму ўдзелу ксяндза-каноніка, копія цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай, – як сімвал адзінства хрысціян свету, – прысутнічае ў святых мясцінах іншых краін: Ізраілі, Францыі.

Вялікая заслуга, як ініцыятара, ксяндза-каноніка Уладзіслава мае месца ва ўключэнні “Урачыстасці ў гонар ушанавання Абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст)” у нематэрыяльную культурную спадчыну агульнанацыянальнага значэння і ўключэння гэтых урачыстасцей у лістападзе 2018 года ў Рэпрэзентатыўны спіс сусветнай спадчыны UNESCO.

Падчас штогадовага святкавання ўшанавання Абраза Маці Божай Будслаўскай ксёндз-канонік Уладзіслаў шмат гадоў узначальвае посную пешую пілігрымку з Менска да Будслава (каля 80 чалавек). Людзі з розных куткоў Беларусі запісваюцца ў посную пілігрымку. Дзякуючы пробашчу Чырвонага касцёла былі арганізаваны пілігрымкі на лодках з Вільні ў Будслаў (2007 г., 308 км.), на роварах. Ксёндз Уладзіслаў заахвочваў людзей не толькі аўтобуснымі, але і новымі формамі і шляхамі пілігрымавання да Будслаўскай святыні. Па ініцыятыве святара-лётчыка Уладзіслава Завальнюка ў апошнія гады з’явілася паветраная пілігрымка на верталёце з Менска ў санктуарый Будслава.

Нягледзячы на тое, што ў гэтым, 2020 годзе, з-за каронавіруснай пандэміі адменены ўсе пілігрымкі, а дазволена толькі прыватна наведваць санктуарый, няўрымслівы актыўны пілігрым з Чырвонага касцёла – ксёндз-канонік Уладзіслаў асвоіў “новы напрамак і від” пілігрымавання – на монаколе.

29 чэрвеня ўсіх ахвочых, хто любіць гэтую язду, чакае Чырвоны касцёл на Святой Імшы ў 9 гадзін раніцы. Потым адбудзецца дабраслаўленне Мітрапаліта, Арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча і праезд па вуліцах Менска з ускладаннем кветак да помніка Перамогі.

А пасля гэтага мерапрыемства ксёндз-канонік Уладзіслаў будзе здзяйсняць чатырохдзённую посную пілігрымку на монаколе па прычыне сённяшняй аб’ектыўнай рэальнасці адзін.

Галіна Бельская.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

3 верасня 2026, 06:0959
Шыльда памяці расстралянага ксендза
Грамадства

Шыльда памяці расстралянага ксендза

3 верасня 2026, 08:0638
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

22 кастрычніка 2024, 18:2916
ЛІПАЙ  ПЁТР  МІХАЙЛАВІЧ   (22.06.1941 - 12.06.2010)
Грамадства

ЛІПАЙ ПЁТР МІХАЙЛАВІЧ (22.06.1941 - 12.06.2010)

15 ліпеня 2021, 23:1115
Далучайцеся да нас