Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Заяўку на “Міжнародную парламенцкую стыпендыю Германскага Бундэстага на 2021 г.” можна падаць да 31 ліпеня

Навіны Германіі. Заяўку на “Міжнародную парламенцкую стыпендыю Германскага Бундэстага на 2021 г.” можна падаць да 31 ліпеня

12 мая 2020, 08:18 У свеце 4
Навіны Германіі. Заяўку на “Міжнародную парламенцкую стыпендыю Германскага Бундэстага на 2021 г.” можна падаць да 31 ліпеня

Германскі Бундэстаг штогод прадастаўляе стыпендыі маладым выпускнікам ВНУ, якія цікавяцца палітыкай і намерваюцца займацца актыўным прасоўваннем асноўных прынцыпаў дэмакратыі ў сваіх краінах.

 У рамках праграмы, якая пройдзе з 1 сакавіка па 31 ліпеня 2021 г. у Берліне, стыпендыяты будуць актыўна ўдзельнічаць у працы бюро аднаго з дэпутатаў германскага Бундэстага. Яны будуць суправаджаць “сваіх” дэпутатаў на пасяджэнні камітэтаў, фракцый і іншых органаў і такім чынам змогуць атрымаць уяўленне аб задачах і парадку парламенцкіх працэсаў. Акрамя таго, яны будуць рэгулярна наведваць інфармацыйныя мерапрыемствы і семінары, якія арганізуюцца Бундэстагам і палітычнымі фондамі.

Падчас летняга семестра стыпендыяты будуць залічаны ў Берлінскі ўніверсітэт імя Гумбальдта і змогуць наведваць заняткі і лекцыі Свабоднага і Тэхнічнага ўнівер-сітэтаў.

З дэталямі Міжнароднай парламенцкай стыпендыі, умовамі і працэдурай падачы заяўкі Вы можаце азнаёміцца ў інфармацыйным праспекце Германскага Бундэстага на сайце www.minsk.diplo.de.

Паводле прэс-рэліза.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі
Культура

ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі

28 чэрвеня 2022, 20:0816
100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва
Культура

100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва

17 лютага 2023, 15:4916
2 красавіка – Вербніца
Грамадства

2 красавіка – Вербніца

29 сакавіка 2023, 07:3215
Памёр Уладзімір Карызна
літаратура

Памёр Уладзімір Карызна

14 сакавіка 2026, 19:5014
Далучайцеся да нас