Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
75-годдзе Перамогі шматнацыянальнага савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне

75-годдзе Перамогі шматнацыянальнага савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне

12 мая 2020, 08:54 Грамадства, ТБМ 31
75-годдзе Перамогі шматнацыянальнага савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне

Дарагія сябры!

Сёлета мы адзначаем 75-ю гадавіну Перамогі над фашысцкай навалай.

Для многіх пакаленняў беларусаў гэта было, ёсць і будзе Днём гонару за наш свабодны, нескароны народ, Днём гонару за нашых бацькоў і дзядоў, што не скарыліся ворагу, у цяжкіх умовах выстаялі і абаранілі свабоду для сябе і для нас, нашых дзяцей і ўнукаў.

Будзем вартыя іх учынку! Зберажом нашу незалежную Беларусь! Моцы, упэўненасці і добрага здароўя вам і ўсім вашым родным.

Сакратарыят ТБМ.

 

Абаронцам Радзімы

 

Куды не паедзеш па роднай старонцы,

Зямлі нашай любай стаяць абаронцы.

На плошчах, у скверах і нават у полі

Сумуюць аб нечым заступнікі волі.

 

Шмат гора спазнаў ты, народ Беларусі!

Галовы схіляеш у  сцішанай скрусе. 

Той жудасны час па-над памяццю вісне,              

Сэрца баліць, душу цяжарам цісне.

 

У бронзе, цэменце ўсё крочаць салдаты,

Не дасягнуць ніяк да радзімае хаты.

Айчыну закрылі жыццямі сваімі,

І родным ніколі не ўбачыцца з імі.

 

Не пакланіцца ім роднай матулі,

Пяшчоты ад дзетак яны не адчулі. 

Слёзы-дажджынкі сцякаюць па тварах…

Няўжо ж хто забудзе аб іхніх ахвярах?!        

 

Абаронцамі праўды вы сталі  ў сусвеце.

Ці чуеце нас Вы? – у снах, адкажэце.

Мо кліча Вас зноўку жорсткая бітва?

Бітва за праўду, за волю, за памяць?

За Вас і да Вас гэта наша малітва.

Мар’ян Даргель.

 

Салёныя падушачкі

 

– Мам, а сёння кіно – пра вайну!..

Пяць капеек таксама каштуе…

 – Пяць капеек, сынок?.. Я знайду,

ну няўжо ж я табе пашкадую?!.

 

– Мам, а колькі падушачкі з мёдам?

– Ці пакінуў што бацька з палучкі?

– Мам, а што ён зашыў там, пад сподам?

– Мам, а хопіць на сцёрку і ручку?

 

– Бацьку ты пра кіно не кажы:

ў клубе зноў з яго будуць смяяцца…

– А чаму ён крычыць там, скажы,

чаго крыку яго так баяцца?..

 

Мама вочы адводзіць у бок

і глядзіць праз вакно на суседку:

– Наш вярнуўся, памог, пэўна, Бог,

а Матрунін вось знікнуў без вестак.

 

Васямнаццаць, як бацьку, было…

Пяць капеек, гаворыш, каштуе?..

Кнот у лямпе губляе святло,

і  па хаце зноў цемра пануе.

 

Я навобмацак бачу цукеркі,

пазліпаліся – ледзь адарваць…

– Мам, чаму яны ў чыстай талерцы,

а так моцна язык саланяць?

 

– Мам, ну як мне цябе супакоіць,

што і як мне табе гаварыць?..

Ля вакна нас ізноў непакоіць –

бацька плача ў тым клубе й крычыць…

Уладзімір Барысенка.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4728
Як аформіць падпіску на «Нашу гісторыю» — інструкцыя
Выданні

Як аформіць падпіску на «Нашу гісторыю» — інструкцыя

18 снежня 2018, 10:5716
З днём нараджэння Данута Янаўна
літаратура

З днём нараджэння Данута Янаўна

13 снежня 2022, 21:3616
Шэрыя пацукі распазналі голад суродзічаў па паху і здабылі ім ежу
Навіны

Шэрыя пацукі распазналі голад суродзічаў па паху і здабылі ім ежу

26 сакавіка 2020, 10:1416
Далучайцеся да нас