Германія здолела каранцін-нымі метадамі запаволіць пашы-рэнне эпідэміі каранавіруса. Такую выснову робяць спецыялісты: колькасць ачунялых усё больш перавышае колькасць тых, хто захварэў. Міністр аховы здароўя Германіі Енс Шпан заявіў у мінулую пятніцу: “Стала магчымым трымаць пад кантролем развіццё эпідэміі”.
Ён канстатаваў, што з сярэдзіны сакавіка Германія прайшла перыяд “поўнага тармажэння”, так міністр ахарактарызаваў строгія абмежаванні ў грамадскім і эканамічным жыцці. Так званы каэфіцыент распаўсюджвання знізіўся ў краіне з 3 у пачатку сакавіка да 0,7: паўтара месяца таму кожны інфікаваны заражаў у сярэднім трох чалавек, а цяпер менш за аднаго. Як улады Германіі і нямецкая медыцына здолелі дамагчыся такога выніку?
Паводле дадзеных на раніцу 19 красавіка колькасць выяўленых тэстамі заражаных каранавірусам склала 143 724 чалавекі, з якіх 88 тысяч ужо паправіліся. Памерлі 4538 чалавек, сярэдні ўзрост памерлых перавышае 80 гадоў. У Германіі ў цэлым пратэставана больш за 1,7 мільёна грамадзян.
Суразмоўца Радыё Свабода – доктар Вадзім Бас, лекар клінікі Артэнаў у невялікім горадзе Кель. Клініка цяпер перапрафілявана ў каронавірусны цэнтр.
– Вось ужо месяц нашая клініка закрытая для наведванняў і мы пачалі збіраць пацыентаў з COVID-19.
План разгортвання абслугоўвання пацыентаў з каронавіруснай інфекцыяй быў распрацаваны загадзя. Мы да гэтага рыхтаваліся, паступова вызваляючы палаты, і калі да нас 6 сакавіка даставілі жанчыну з запаленнем лёгкіх, мы адразу правялі тэст, і аказалася, што ў яе каронавірусная інфекцыя. Якраз у тыя дні нашу клініку канчаткова афіцыйна перапрафілявалі ў каронавірусны цэнтр. Гэтая пацыентка, дарэчы, выжыла.
Яшчэ некалькі дзён таму ў нас было 47 пацыентаў, з іх 90% з даказанай каронавіруснай інфекцыяй, а іншыя пацыенты пакуль альбо з канчаткова не пацверджаным дыягназам, альбо з цяжкім распіраторным захворваннем. Частка пацыентаў знаходзілася на штучнай вентыляцыі лёгкіх у аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі. На жаль, за апошнія дні ў нас памерлі 19 чалавек.
Цяпер ва ўсіх пацыентаў з вострай распіраторнай інфекцыяй першапачаткова падазраюць каронавірусную, але на стацыянарнае лячэнне мы прымаем не ўсіх пацыентаў з распіраторнай інфекцыяй. Калі ў пацыента маюцца прыкметы распіраторнай недастатковасці – павялічаная частата дыхання і ўзровень кіслароду ў крыві ніжэйшы за вызначаны адсотак, то гэта з’яўляецца падставай для стацыянарнага прыёму. Калі пацыент ужо знаходзіцца на стацыянарным лячэнні, праводзіцца дыягностыка і тэставанне на каранавірусную інфекцыю. Гэта значыць, калі паступае пацыент з запаленнем лёгкіх, яго ўсё адно ізалююць, хоць на той момант вынікаў тэстаў яшчэ няма. Такія хворыя знаходзяцца ў нас мінімум пару дзён. Пацыенты, у якіх каро-навіруснай інфекцыі няма, альбо пераводзяцца ў іншыя шпіталі, альбо, калі іх стан ужо палепшыўся, проста выпісваюцца дадому.
У цэлым статыстыка пры цяжкай форме каронавіруснай ін-фекцыі ў пацыентаў, падлучаных да апаратаў ШВЛ, несуцяшальная. Каля 80% пацыентаў не атрымоўваецца выратаваць.
– Якія магчымасці вашай клінікі, колькі ложкаў у вас свабодна, колькі хворых вы маглі б прыняць?
– Пакуль пацыенты ў нас ляжаць па адным у пакоі. Інстытут Роберта Коха (Інстытут імя Роберта Коха, размешчаны ў Берліне інстытут па вывучэнні хваробаў – РС) дазваляе некалькі пацыентаў, у якіх даказаная інфекцыя, змяшчаць у адну палату, але да таго часу, пакуль існуе магчымасць ізаляцыі, кожны пацыент знаходзіцца ў асобным пакоі.
– Апаратура ШВЛ, як паказвае практыка, у выніку не ўсім дапамагае. Ці ёсць перспектывы з’яўлення іншых спосабаў лячэння?
– Цяпер у свеце разглядаецца вельмі шмат тэрапіі, планаў лячэння. У Германіі ў дадзены момант афіцыйнага медыкамянтознага лячэння яшчэ не існуе, гэта значыць няма афіцыйна зацверджаных планаў спецыфічнага лячэння. Таму праводзіцца сімптаматычная тэрапія. Пацыентаў падлучаюць да апаратаў штучнага дыхання, таму што ў іх дыягнаставана лёгачная недастатковасць.
Скажам так, нашае цела спрабуе кампенсаваць недахоп кіслароду, а пры каронавіруснай інфекцыі, пры запаленні лёгкіх, недахоп кіслароду ў крыві выклікаецца пашкоджаннем лёгачнай тканкі. Характэрная прыкмета гэтай інфекцыі – пашкоджанне ніжніх доляў лёгкіх. Для таго, каб кампенсаваць гэты недахоп кіслароду, альбо частата дыхання павінна павялічыцца, альбо ў лёгкіх неабходна задзейнічаць пэўныя ўчасткі, якія пры нармальнай, спакойнай працы лёгкага ў дыхальным акце не ўдзельнічаюць.
Да нейкага моманту чалавек сам кампенсуе недахоп кіслароду – у хворых з’яўляецца дыхавіца, яны пачынаюць дыхаць часцей. Але ў нейкі момант (у людзей сталага веку гэта адбываецца хутчэй) дыхальная мускулатура стамляецца, і ўзнікае стадыя, калі яна не ў стане забяспечыць дыханне. Гэта і з’яўляецца падставай для падлучэння да апарата штучнага дыхання.
У прынцыпе, паводле статыстыкі, з тых, хто захварэў, 80% перанясуць захворванне на каронавірусную інфекцыю, магчыма, нават не заўважыўшы яго, і толькі 20% пацыентаў атрымаюць, хутчэй за ўсё, цяжкую форму хваробы. А з гэтых 20%, у якіх будзе так званая атыповая двухбаковая пнеўманія, таксама прыкладна яшчэ 20% урэшце апынуцца пад-лучанымі да апаратаў штучнага дыхання. У першую чаргу гэта, вядома, пацыенты з узростам 80+, якія маюць дадатковыя захворванні (залішняя вага, гіпертанія, дыябэт, ну, і анкалагічныя захворванні, і захворванні сардэчна-сасудзістай сістэмы і лёгкіх).
– Канцлер Германіі Ангела Меркель яшчэ ў сакавіку, звяртаючыся да грамадзян Германіі, заявіла: спецыялісты пераканалі яе ў тым, што праз каранавірусную інфекцыю давядзецца прайсці, так ці інакш, 70% немцаў. Што азначае гэтая фраза? Што рана ці позна, у той ці іншай форме, можа быць, у лёгкай, у Германіі перахварэюць больш за 50 мільёнаў чалавек?
– Так, безумоўна, таму што заразнасць каронавіруса вельмі высокая. Але пры гэтым трэба сказаць, што хоць Ангеле Меркель, мабыць, усё патлумачылі, яна хацела сказаць нешта іншае. Рэч у тым, што, калі 70% насельніцтва будзе заражана, гэта не значыць, што ўсе яны захварэюць. Галоўнае, мы спадзяёмся, што яны не захварэюць адначасова, а гэта будзе адбывацца на працягу многіх тыдняў, месяцаў, а можа быць, будзе доўжыцца год ці два. Але пры 70-адсоткавым паражэнні папуляцыі інфекцыяй у нейкі момант паўстане такая сітуацыя, што ў асяроддзі чалавека будуць знаходзіцца толькі людзі, якія перахварэлі, якія маюць ужо імунітэт да каронавіруснай інфекцыі. Калі вакол мяне знаходзяцца толькі людзі, якія не могуць заразіць мяне, то і я, адпаведна, ужо не змагу захварэць. Калі 70% насельніцтва пройдуць праз інфекцыю, яна проста знікне. Ці яна, можа быць, будзе ўзнікаць як сезонны грып, не больш.
– У Германіі многія СМІ цытавалі выступ гамбурскага патолагаанатама, прафесара Клаўса Пюшэля. Яго мэтай было, па-першае, супакоіць людзей, патлумачыць ім, што так, гэта вельмі вострае, заразнае захворванне, трэба берагчыся, выконваць усе загады, але тым не менш смерць ад яго і ў сувязі з ім пагражае ўсё ж такі больш тым людзям, у якіх ёсць нейкія іншыя захворванні.
– Я чытаў інтэрвію доктара Пюшэля і магу сказаць, што не згодны з ім. Ён напісаў, што пры ўскрыцці ва ўсіх памерлых былі выяўленыя іншыя захворванні, якія прывялі да смерці, што ён яшчэ не бачыў ніводнага пацыента, які памёр ад каронавіруснай інфекцыі. Я лічу, гэта няправільная, не адпаведная рэаліям фармулёўка. Вядома, цяжкую форму каронавіруснай інфекцыі перш за ўсё атрымліваюць людзі з хранічнымі захворваннямі, але, калі б не было гэтай інфекцыі, многія пацыенты былі б цяпер жывыя.
Магчыма, яны памерлі б ад наступстваў сваіх захворванняў праз месяцы ці гады, але ў дадзеным выпадку смерць адбылася менавіта праз тое, што яны захварэлі на каронавірусную інфекцыю. Магу пацвердзіць, што, пацыенты, якія, на жаль, паміраюць у нашай клініцы, безумоўна паміраюць у выніку каронавіруснай інфекцыі.
– У нашай перапісцы вы згадалі трагічны выпадак, які адбыўся на вашых вачах, калі ў адной нямецкай сям’і амаль усе памерлі. Што гэта быў за выпадак?
– Нягледзячы на тое што каранцінныя мерапрыемствы ўведзены больш за тры тыдні таму, вы, напэўна, таксама бачыце, што людзі працягваюць выходзіць на вуліцы, усяроўна маюць зносіны. І вось гэты выпадак, вядома, увесь наш персанал уразіў. Адна сям’я вырашыла сабрацца і адзначыць юбілей, нягледзячы на тое, што ўвесь час гаварылася: калі ласка, не збірайцеся больш, чым па двое. Асабліва гэта тычыцца людзей сталага веку. Але адна сям’я ўсё ж сабралася адзначыць 85-годдзе прадзядулі, дзядулі, бацькі. У выніку праз 7 дзён да нас паступіў спачатку сам імяніннік, герой вечарыны, потым паступіў брат, потым жонка, потым дачка, затым жонка брата… У выніку вялікая нямецкая сям’я ў адначассе пазбавілася старэйшага пакалення.
Самога юбіляра мы тры дні інтубіравалі, потым знялі са штучнай вентыляцыі лёгкіх, і нам здавалася, што ён выжыве. Мы турбаваліся за ягоную псіхіку, не ведалі, як сказаць яму, што ягоная жонка, двое ягоных братоў і жонка аднаго з іх (усім за 80 гадоў) – усе памерлі. Вось такая сумная гісторыя. Сямейнае свята ператварылася ў сямейную трагедыю.
Радыё Свабода.