• Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Наша Слова штодзень
  • 9 сакавіка 2021
  • Пра нас
  • Кантакты
  • Рэкламадаўцу
Наша Слова штодзень
  • Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Share
You are reading
Навіны Германіі. “Людзі выжываюць, таму што тут добрая медыцына”

Навіны Германіі. “Людзі выжываюць, таму што тут добрая медыцына”

28 красавіка 2020, 18:17 У свеце 5
Навіны Германіі. “Людзі выжываюць, таму што тут добрая медыцына”

Наталля Шэлег пераехала са Слуцка да мужа Яўгена ў Кёльн у Германію год назад, сям’я жыве ў горадзе Лар (зямля Бадэн-Вюртэмберг) на мяжы з Францыяй – за трыццаць кіламетраў ад Страсбурга.

 Наталля па прафесіі – фельчар, але пацвердзіць беларускую медыцынскую адукацыю ў Германіі складана – яна палічыла, што на гэта ёй спатрэбіцца каля шасці гадоў, значную частку якіх зоймуць моўныя курсы. Толькі на меды-цынскую нямецкую мову неабходна выдаткаваць год. Прычым, кажа жанчына, калі фельчар у Беларусі – гэта высокакваліфікаваны працаўнік, які адносіцца да сярэдняга медперсаналу, які мае права на прыём пацыентаў без лекара, а таксама самастойную працу з медсястрой на хуткай дапамозе, то ў Германіі фельчар – гэта малодшы медперсанал.

Наталля ад медыцынскай кар’еры змушана была адмовіцца, пайшла на курсы персанальных асістэнтаў і плануе даглядаць пажылых людзей. Навучанне на гэтую спецыяльнасць доўжыцца адзін год.

Але цяпер курсы на каранціне. Наталля знайшла працу ў іншым горадзе – за 50 кіламетраў. Будзе жыць у сям’і і даглядаць  пажылога чалавека.

Наталля:

– У нашай мясцовасці Германіі візуальна каранцін выглядае так – людзі сядзяць па хатах, і горад паўпарожні, як звычайна ў нядзелю. Але людзі ўсё ж шпацыруюць, ездзяць на роварах. Імкнуцца трымацца на адлегласці, у крамах прадаўцам паставілі ахоўныя шчыты з пластыку.

У некаторых рэгіёнах больш цвёрдыя правілы, напрыклад, у Баварыі на мяжы з Аўстрыяй.

Па ўсёй Германіі не працуюць кафэ і рэстараны, школы і дзіцячыя сады. Адмысловага кантролю выканання правіл не відаць, але штрафы тым, хто збіраецца больш за два чалавекі, ёсць.

– Немцы паказваюць сябе як дысцыплінаваны народ?

Наталля:

– Па-рознаму. Месяц назад пад Дзюсельдорфам быў несанкцыянаваны канцэрт, у раёне Гамбурга – вяселле на 500 чалавек.

Калі было кропкавае закрыццё некаторых школ, здаралася, што дзеці вырашалі, быццам у іх вакацыі – групамі збіраліся на вуліцах, хадзілі ў крамы і ўладкоўвалі вечарынкі. Уласна пасля гэтых інцыдэнтаў і быў 19 сакавіка ўведзены каранцін, зараз людзі выконваюць правілы масава не збірацца, але, па маіх назіраннях, не вельмі сур’ёзна ставяцца да сваёй абароны. У пальчатках у краме рэдка чалавека ўбачыш, распіратараў няма ў продажы.

У іх пра многае зусім не такое ўяўленне, як у нас. Калі каронавірус пачаў распаўсю-джвацца, я задумалася пра дэзінфекцыю пад’ез-даў нашага дома. Мы купілі этылавы спірт, я апрацавала ва ўсіх трох пад’ездах нашага дома ручкі, парэнчы, кнопкі ў ліфце. І напісала аб’яву з заклікам падтрымаць нас у правядзенні дэзінфекцыі. Расчарціла графік, у які ўнесла сваё прозвішча, і пачала чакаць.

Мяне ніхто не падтрымаў, а праз тыдзень нам прыйшоў ліст з домакіраўніцтва.

Яўген:

– Яны пісалі, што разумеюць нашу заклапочанасць, але мы не маем правы прыносіць непрыемнасці суседзям. Гэта значыць нашы суседзі тэлефанавалі ў камунальныя службы і скардзіліся, што адчуваюць дыскамфорт з-за нас. Што паробіш, немцы, ой, як любяць скардзіцца…

І нас папярэдзілі, што калі мы не прыбяром аб’яву, нам будуць пагражаць адміністрацыйныя меры ў сувязі з тым, што развешванне аб’яў жыхарамі забаронена. Калі я патэлефанаваў у домакіраўніцтва і сказаў, што калі ўжо мы не можам ініцыяваць дэзінфекцыю, чаму б домакіраўніцтву гэтым не заняцца? Мне адказалі, што для гэтага ўсім жыхарам давядзецца даплачваць за дадатковую працу прыбіральшчыцы.

– У Германіі пры вялікай колькасці захварэўшых у параўнанні з іншымі краінамі невялікая смяротнасць ад COVID-19 і ў абсалютных лічбах, і ў суадносінах на мільён насельніцтва. Што вы думаеце на гэты конт?

Наталля:

– У Германіі вялікая колькасць месцаў у рэанімацыях – каля 25 тысяч з ШВЛ. Мы думаем, што людзі выжываюць таму, што тут добрая медыцына. Аднак мы знаходзімся дома з тых меркаванняў, што ложкамесцы не гумовыя, гэта значыць, што ўсім іх хутка будзе бракаваць. Германія стаіць на парозе, за якім – дэфіцыт месцаў у лякарнях.

Яўген:

– Адменены планавыя аперацыі, людзі імкнуцца менш звяртацца да лекараў, баяцца заражэння. Мая дачка працуе ў Германіі стаматолагам. Яна распавяла, што іх шэф за свае сродкі закупіла ахоўныя маскі, прычым не той ступені абароны ад вірусаў, якія патрэбныя. Тых, якія неабходныя, па-просту няма. Тры пачкі па 80 штук ёй абыйшліся ў 100 еўра.

Тое ж можна сказаць і пра Беларусь. І ведаеце, праблема яшчэ ў тым, што калі штосьці здарыцца з чалавекам, гіпертанічны крыз, напрыклад, трэба дзесяць разоў падумаць, выклікаць хуткую дапамогу ці не, таму што можна ж і заразіцца.

 – Што з вашай працай, Яўген?

Яўген:

– Я працую на прадпрыемстве, якое вырабляе запчасткі для “Мерседэс”. У нас прынята, што працаўнікі маюць дадатковыя гадзіны – адпрацаваныя, але не аплачаныя. Так у мяне больш за сто такіх гадзін, і зараз я знаходжуся дома ў лік адпрацаванага часу, які пазней будзе аплачаны па мінімальнай стаўцы.

Дома я буду два тыдні за кошт гадзін перапрацоўкі, у выніку страчу адсоткаў дваццаць ад звычайнай сваёй зарплаты. Пасля гэтага мы пяройдзем на скарочаны працоўны тыдзень, будзем працаваць тры дні ў тыдзень. Нешта падобнае было ўжо ў 2008 годзе, калі мы працавалі два з паловай дні ў тыдзень. Цяпер прадпрыемства будзе даплочваць недапрацоўку за кошт перапрацаваных гадзін, адпускных. Калі ўсё гэта выдаткуецца, дзяржава будзе даплочваць кожнаму працаўніку да 67% дзённага заробку. Таксама фірма даплочвае кожнаму 12,5 еўра ў дзень.

– А як бізнес падтрымліваецца?

Яўген:

– Дзяржава выдзеліла 5 млрд еўра на падтрымку малога і сярэдняга прадпрымаль-ніцтва ў выглядзе крэдыту, які яны могуць узяць у залежнасці ад колькасці найманых людзей.

Наталля:

– Вялікая праблема з працоўнай сілай у фермераў. Зараз, напрыклад, – час збору ўраджаю спаржы, а збіраць няма каму. І гэта для фермераў катастрофа. У ранейшыя гады працу гэтую рабілі мігранты з Усходняй Еўропы, ім плацяць каля сямі еўра ў гадзіну, за такую суму немцы працаваць не стануць. Аднак балгары, украінцы з’ехалі дахаты. Цяпер распрацоўваецца дакумент пра тое, што да працы будуць прыцягваць мігрантаў з захаваннем ім сацыяльных выплат.

У Германіі на 16 красавіка выяўлена 134753 заражаных COVID-19, памерла 3804 чалавекі, акрыялі 77 тысяч пацыентаў. Праведзена 1 728 357 тэстаў.

– Вам спакайней, што вы ў Германіі перажываеце гэты час, а не ў Беларусі?

Наталля:

– Я тут жыву, але сэрца баліць за Бе-ларусь…

 Алена СПАСЮК,

Навіны.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Дваццаць цытатаў Быкава, якія не прагучаць на цырымоніі закрыцьця Эўрапейскіх гульняў
Грамадства

Дваццаць цытатаў Быкава, якія не прагучаць на цырымоніі закрыцьця Эўрапейскіх гульняў

25 чэрвеня 2019, 12:3921
З калядамі!
Культура

З калядамі!

7 студзеня 2019, 10:0618
Бабёр ўсё жыццё захоўвае вернасць сваёй бабрысе. Але не ў Паўночнай Амерыцы
Навука

Бабёр ўсё жыццё захоўвае вернасць сваёй бабрысе. Але не ў Паўночнай Амерыцы

7 верасня 2020, 12:1318
У. Макей пра  бел-чырвона-белы сцяг
Грамадства

У. Макей пра бел-чырвона-белы сцяг

2 сакавіка 2021, 21:2518
Далучайцеся да нас