З пытаннямі на актульную тэму мы звярнуліся да практыкуючага псіхолага, педагога, грамадскага дзеяча і актывісткі ТБМ – Людмілы Мікалаеўны Дзіцэвіч.
Яна – аўтар больш за 100 артыкулаў, якія друкаваліся ў газетах “Наша слова” і “Новы час”, і 80-ці навукова-метадычных распрацовак. У 2011 годзе яна атрымала другую адукацыю ў Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы па спецыяльнасці “Псіхолаг”, працавала ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце педагогам-псіхолагам, зараз працуе індывідуальным кансультантам-псіхолагам, кіраўніком Школы асобаснага росту “ШАР”.
Э.Д.
– Людміла Мікалаеўна, Вы ўсё жыццё зараджаеце сваім аптымізмам, пазітыўным стаўленнем да жыцця і людзей. Да Вас як да псіхолага ў гэты няпросты час звяртаюцца людзі са шматлікімі пытаннямі, ідуць па рэкамендацыі. У Вас назапашаны вялікі практычны досвед.
Мы глядзелі на фэйсбуку ваш прамы эфір па прафілактыцы захворвання на каронавірус, чыталі вашы пасты па гэтай тэме. Вы валодаеце тымі ведамі, якія вельмі па-трэбныя сёння.
Л.Д.
– Дзякуй, Эла, за добрыя словы, якія характарызуюць мяне як аптымістычнага чалавека. Сапраўды, у другой палове жыцця я зразумела эфектыўнасць пазітыўнага светапогляду і асвоіла яго асноўныя прынцыпы, якія і прапаноўваю людзям, што звяртаюцца да мяне.
Ды і арганізацыя Сусветнай аховы здароўя (САЗ), 10 гадоў назад пацвердзіла высновы псіхолагаў адносна здароўя. Наша здароўе на 75% залежыць ад светапогляду, на 15% ад генетыкі і на 10% ад медыцыны.
Таму цяпер я на працягу 20 гадоў займаюся псіхасаматыкай, псіхалагічнымі прычынамі хвароб і распрацоўваю свае аўтарскія тэхнікі, практыкі псіхалагічнага лячэння самых разнастайных хвароб. А грунтуюся я на методыках славутых псіхолагаў і псіхатэрапеўтаў, якія вытрымалі праверку часам – Ліз Бурбо, Лууле Віілмы, Міхаіла Літвака і інш.
Э.Д.
– А з чаго вы пачыналі займацца псіхасаматыкай?
Л.Д.
– Спачатку я праводзіла семінары па матэрыялах ужо вядомых методык, а потым стала ладаваць свае, аўтарскія практыкі, сярод якіх мне падабаецца тэхніка трансфармацыі ў форме трансфармацыйных табліц.
Проста быў такі момант у маім жыцці, калі я ледзь не памерла. Такі слабы быў стан майго здароўя. У мяне раптам пры гарманальнай перабудове адкрыліся шматлікія хваробы, якія не змаглі палячыць дактары. І я зразумела, што толькі я сама магу палячыць свае хваробы, бо я сама іх і стварыла. І я пачала ствараць псіхалагічныя практыкі лячэння сваіх хвароб, якія далі аздараўляльны эфект.
І цяпер я спачатку спрабую свае тэхнікі на сабе, і калі яны даюць свой аздараўляльны эфект, то рэкамендую іх і людзям. А эфект сапраўды вялікі. Я вылечыла свае многія хваробы і цяпер, у свае 66 гадоў стала нашмат здаравейшая, чым была да-гэтуль.
Э.Д.
– А якія хваробы свае вы палячылі?
Л.Д.
– Мяне ад самага дзяцінства пераследвалі хваробы дыхальных шляхоў. У мяне пастаянна здараліся ангіны, ларынгіты, фарынгіты, сінусіты, гаймарыты, бранхіты, і я ледзь не да-йшла да пнеўманіі, прымяняла ўколы пры падазрэнні на запаленне лёгкіх.
А таксама пачыналіся праблемы апорна-рухальнага апарату, сардэчна-сасудзістай, стрававальнай, эндакрыннай, моча-палавой, нярвовай сі-стэм, ну і, вядома, імуннай сістэмы. І сёння ў мяне сабраны вялікі аўтарскі матэрыял па псіхалагічным лячэнні разнастайных хвароб.
Таму, у час пандэміі, калі прыйшоў і разгуляўся каронавірус, я ўжо маю грунтоўны матэрыял, свайго роду псіхалагічную вакцыну, з якой можна смела ратавацца ад каронавіруса.
Э.Д.
– Падзяліцеся, калі ласка, сваім вопытам псіхалагічнага лячэння дыхальнай сістэмы. Бо менавіта дыхальныя шляхі і паражае каронавірус.
Л.Д.
– З вялікім задавальненнем дзялюся.
У мяне створаныя аўтарскія табліцы, па якіх я і займаюся з людзьмі лячэннем хвароб. Так, у мяне ёсць табліцы трансфармацыі хвароб дыхальнай сістэмы, у тым ліку і пнеўманіі, бо ў мяне ўжо былі людзі, якія захварэлі на пнеўманію, і з дапамогаю маёй табліцы добра, хутка і якасна палячылі яе.
Праўда, я рэкамендую не выракацца таксама і дасягненняў сучаснай медыцыны, ужываць і лекі, але сама я медпрэпараты ўжо даўно не прымяняю, выкарыстоўваю толькі псіхалагічныя метады.
Э.Д.
– І якія псіхалагічныя метады дапамагаюць пры лячэнні дыхальных шляхоў, той жа пнеўманіі?
Л.Д.
– Асноўны метад – гэта метад пазітыўнага светапогляду. Для дыхальных шляхоў самае важнае – БЫЦЬ СВАБОДНЫМІ ад макроты, каб дыханне свабодна, лёгка праходзіла і выходзіла праз нос і рот. Значыць, калі чалавек адчувае НЕСВАБОДУ, ён думае, што яму няма калі дыхнуць, ён вельмі заняты, у ягоным жыцці шмат самых розных перашкодаў, яму цяжка жыць, то такім думаннем ён ужо пачынае закрываць свае дыхальныя шляхі макротай.
Э.Д.
– Няўжо, макроту ўтвара-юць нашыя думкі пра несвабоду?
Л.Д.
– Макроту ўтвараюць не толькі думкі, а найбольш пачуцці, эмоцыі, якія маюць характар хвалі, вібрацый. І вось гэтыя негатыўныя хвалі і думак, і пачуццяў або вібрацыі супадаюць па сваёй негатыўнай сутнасці.
Напрыклад, чалавек пры вялікай занятасці, несвабодзе незадаволены гэтым, ён не любіць сваю занятасць, ён не любіць сваю працу, яму цяжка працаваць, гэта не яго прызванне. Яго ўсё раздражняе. Ён становіцца нярадасным, радасць патроху знікае з ягонага жыцця. Чалавек пачынае “чахнуць” (сухоты – туберкулёз лёгкіх). І гэта працягваецца доўгі час, чалавек пачынае жыць негатыў-нымі эмоцыямі.
І вось з гэтай несвабоды, незадавальнення, нелюбві да свайго жыцця, прафесіі, цяжару, раздражнення, нярадасці ўтвараецца макрота, якая раздражняе трахею, і чалавек пачынае спачатку кашляць. А потым да гэтай макроты далучаецца каронавірус, бо макрота адчыніла каронавірусу дзверы ў дыхальныя шляхі і пачынаецца пнеўманія ад каронавірусу.
Э.Д.
– І што тады рабіць? Бо ў нас у Беларусі шмат людзей, якія несва-бодныя, нярадасныя, не любяць сваю працу, раздражнёныя, цяжка жывуць.
Л.Д.
– Я і сама была такая, таму і мучылася бранхітам і кашлем. Ды і бацькі мае мелі такія ж праблемы, бо таксама ўсё жыццё адчувалі несвабоду і цяжар жыцця. А з-за чаго пакутавала я?А ўсё з-за таго, што мне ўжо за 35 гадоў выкладання надакучыла вучыць вучняў і студэнтаў беларускай мове, мне ўжо хацелася вучыць людзей, як жыць лепей. Я ў гэтым ужо адчувала сваё прызванне, Божы дар. І як толькі я пачала ў нашым Таварыстве беларускай мовы з ідэі Вячкі Станкевіча і падтрымкі Алега Трусава семінар “Я магу жыць лепей”, а потым атрымала дыплом псіхолага і стала працаваць псіхолагам, то новае дыханне адкрылася ў мяне!
Зніклі ў трахеі макрота і кашаль, я стала дыхаць лёгка і свабодна. І хоць я стала ў рабоце псіхолага загружаная яшчэ больш, у мяне ў Тэхналагічным універсітэце бывала па 10-12 кансультацый за адзін дзень, але ад гэтага ішло такое задавальненне, радасць, адчуванне лёгкасці і свабоды, што хоць лётай. Вось і лётаю да гэтага часу!
Э.Д.
– І дзе можна пабачыць ваш палёт?
Л.Д.
– Я зарэгістравала сваё ІП, адкрыла на ютубе свой канал “Псіхолаг Людміла Дзіцэвіч”, маю сваю закрытую старонку на фэйсбуку, вяду вебінар “Любіць сябе цяпер” і вельмі раю яго ўсім паглядзець, бо гэта добрыя лекі ад каронавіруса. Я выстаўляю пасты, відэаролікі ў фэйсбуку, аднакласніках і вконтакте, вяду прамыя эфіры і шырока кансультую. І адчуваю вялікую свабоду, бо раблю толькі тое, што хачу і што люблю.
Э.Д.
– Што канкрэтна трэба рабіць чалавеку, каб не захварэць на каронавірус? У вас ёсць псіхалагічная вакцына ад каронавіруса?
Л.Д.
– Так. Вось вам формула вакцыны ад каронавіруса – РАДАСЦЬ СВАБОДЫ ЛЮБОВІ. Калі вы гэты стан і гэтыя пачуцці ўсталюеце ўнутры сябе, станеце дыхаць гэтымі паняццямі, гэтая формула стане вашым жыццём, тады вы будзеце абароненыя ад каронавіруса, ваша дыхальная і імунная сістэма будуць працаваць цудоўна.
Э.Д.
– Ого, гэта так проста на словах! А як гэта зрабіць? Парайце, калі ласка, як узмацніць імунітэт?
Л.Д.
– Я нядаўна правяла семінар на гэтую тэму, хутка выстаўлю на фэйсбуку матэрыялы. Дык вось, імун-ная сістэма – гэта наша абарончая сістэма, якая ахоўвае нас. Тады трэба спытацца ў самога сябе, хто мой абаронца ў жыцці, самы лепшы, і галоўны, і неабходны, і любімы чалавек.
Дык вось, калі гэта вы, вашае Я – самы лепшы, і галоўны, і неаб-ходны, і любімы чалавек, то вашая імунная сістэма будзе здаровая, бо яно так і ёсць. Толькі сам чалавек сябе можа цудоўна абараніць. А калі мы чакаем абароны ад другіх людзей – бацькоў, мужоў/жонак, дзяцей, сяб-роў, то мы трапляем у залежнасць, несвабоду, і тады псуецца і імунная, і дыхальная сістэмы.
Э.Д.
– Цяпер людзі больш пакутуюць ад страху, ад няўпэўненасці ў будучыні, ад абмежавання сацыяльных кантактаў. Можа быць, вірус больш шкодны для душы, розуму, сэрца, бо хоча выбіць чалавека з раўнавагі.
Л.Д.
– Так, каронавірус шкодны, але шкодны людзям несвабодным і нярадасным, якія жывуць без любові. І ў той жа час ён вельмі карысны цяпер для нас, бо каронавірус паказвае, дзе выхад. А выхад у чым? У радасці, лю-бові, свабодзе, якія трэба шукаць унутры сябе. А мы шукаем іх у сацыяльным свеце, у чужых руках, у іншых людзях. Там мы гэтага не знойдзем. Таму вірус нас навучае любіць сябе і ў сабе самім адшукваць вакцыну ад хваробаў. Бо ёсць адзіная вялікая хвароба – мы не ўмеем любіць. І трэба тэрмінова гэтаму вучыцца! А мы баімся любіць, у нас унутры вялікі страх!
Э.Д.
– Людзі баяцца таму, што не вераць афіцыйнай інфармацыі. Яны прывыклі, што народу ніколі не гавораць праўду. З другога боку, калі недзяржаўныя СМІ пастаянна даюць гарачыя матэрыялы на гэтую тэму і паведамляюць пра выпадкі смяротных зыходаў, то гэта прыводзіць у адчай! Як захаваць унутраны спакой, раўнавагу? Як супакоіць сваіх родных?
Л.Д.
– Спачатку трэба супакоіць сябе, даць сабе спакой. І на гэтых гарачых матэрыялах СМІ можна так-сама гэтаму вучыцца. А як гэта зрабіць? Я таксама працую з негатыўнымі эмоцыямі, і гэта цэлая сістэма.
Галоўнае ў гэтай сістэме – не ўцякаць ад негатыву, ад страхаў, ад хлусні, не змагацца з імі, не разбураць негатыў. Гэта была старая, неэфектыўная псіхалагічная методыка змагання з негатывам. Таму і цэлае 20 стагоддзе мы празмагаліся з жыццём, вялі бясконцыя войны і жылі ў агрэсіі.
Сёння ёсць методыка ўваходжання ў неспакой, трывогу, страх, паніку і трансфармацыі неспакою і страху ў спакой. І мае табліцы добра ў гэтым дапамагаюць. І мне, і іншым людзям. Таму я спакойная ў гэты трывожны час і дапамагаю людзям быць спакойнымі і здаровымі.
Э.Д.
– А як даць сабе пазітыўную ўстаноўку на здароўе? Як захаваць у тонусе нярвовую і сардэчна-сасудзістую сістэму?
Л.Д.
– Для нярвовай і сардэчна-сасудзістай сістэм вельмі важна не заціскаць эмоцыі, асабліва негатыўныя. Бо нярвовая і сардэчная сістэмы – гэта сістэма нашых эмоцый, нашай любові-нелюбові. І калі заціснуць эмоцыі, то будзе аняменне па целе, бо пераціснуцца нервы і сэрца саб’ецца з рытму. А як не заціскаць эмоцыі? Трэба іх праяўляць, гаварыць пра іх. Трэба часцей гаварыць пра свае эмоцыі і распытваць пра іх блізкіх людзей.
Словы “я цябе люблю”, “дзякуй табе”, “прабач мне” трэба часта прамаўляць сабе і другім людзям, разоў 10-15 на дзень. Можна віртуальна, раз мы цяпер на самаізаляцыі. А таксама пытанні “што ты зараз адчуваеш”, “як ты сябе адчуваеш”. І гэта архіважна! І важна праўдзіва гаварыць тое, што адчуваеш і думаеш, выказваць і гнеў, і злосць, і віну, і маркоту, і крыўду. Бо гэтыя негатыўныя эмоцыі, аказваецца!!! ДОБРЫЯ, яны не дрэнныя. І чалавек, які мае і праяўляе гэтыя негатыўныя эмоцыі, не дрэнны, а проста жывы! Толькі важна доўга не жыць гэтымі негатыўнымі эмоцыямі, а праявіць іх на кароткі час, а потым зноў жыць спакоем, задавальненнем, любоўю, радасцю. Гэта як дзень і ноч, дзень – гэта пазітыў, а ноч – негатыў. Але і дзень, і ноч патрэбныя і добрыя. У гэтым заключана вялікае псіхалагічнае здароўе.
Э.Д.
– А як людзям перадолець часовую страту працы, заробку, перамену ладу жыцця?
Л.Д.
– А не трэба гэта пераадольваць, не трэба змагацца з пераменамі. Трэба любіць гэты вецер пераменаў, дух пераменаў. За старое, старыя сістэмы не трэба чапляцца. Каронавірус прыйшоў на Беларусь, каб паказаць, што беларусы – кансерватыўныя людзі, не любяць новага, баяцца пераменаў.
Я сама была такая, пакуль не стала паміраць. Але гэта было не паміранне, гэта была перабудова ад старога да новага. І заўсёды нам трэба пера-будоўвацца, ісці наперад, мяняць стары лад, нелюбімую працу, мізэрныя заробкі, браць новае, жыць па-новаму.
Для гэтага кожны дзень трэба мяняць што-небудзь у сваім жыцці, па-новаму думаць, мяняць старыя эмоцыі незадавальнення і страху на новыя – задавальненне і спакой, па-новаму гаварыць, па-новаму хадзіць, выпрастаўшы спіну і падняўшы гала-ву. І шмат што яшчэ пачаць рабіць па-новаму. Я пачала, у мяне атрыма-лася, я стала шчаслівай і здаровай, чаго і ўсім жадаю.
Э.Д.
– Ёсць і іншая пазітыўная рыса гэтага крызісу: людзі часцей пачалі тэлефанаваць сваім родным і сябрам, аднакласнікам, з якімі даўно не кантактавалі, пачалі праяўляць добрыя пачуцці, цаніць сяброўскі адносіны, цаніць само жыццё, выяўляць любоў да родных. Што Вы думаеце пра гэта?
Л.Д.
– Так, я трымаюся падобнай думкі. Каронавірус прыйшоў, каб сказаць, што мы перасталі цаніць лю-боў і яе праяўленні – абдыманцы, па-цалункі, прытулянні, поціск рук, у нас праяўляецца больш нелюбоў, агрэсія, адвярганне. І каронавірус сваім прыходам забірае гэтыя праяўленні любві і паказвае, які кошт гэтых простых праяваў, як мы не цанілі такіх простых рэчаў, кошт якім – чалавечае жыццё.
Э.Д.
– А як людзям лепш праводзіць зараз час? Чытаць кнігі дома, пісаць мемуары, разбіраць архівы, ці гуляць у лесе, каля возера?
Л.Д.
– Лепш праводзіць час так, як любіць чалавек, займацца любімымі справамі. Бо любіць, любіць сябе, сваё – гэта аснова здароўя і прыга-жосці. І дом, і лес, і поле, і возера, ка-лі яны любімыя, і заняткі спортам – усё падыходзіць. Важна, каб было любімым. Тады яно будзе карысным!
Але самае галоўнае рух. Трэба гуляць, хадзіць, рабіць практыка-ванні, толькі не сядзець шмат і не ляжаць. Пры руху выпрацоўваецца энергія цела. Мы нарадзіліся для таго, каб эвалюцыянаваць, ісці ўперад. Ну і вядома, трэба, каб паветра, якое мы ўдыхаем, было свежым і натуральным, прыродным! Бо паветра – гэта форма духу, разам з вадой, агнём і зямлёй. Пра гэта падрабязней глядзіце ў маім вебінары “Любіць сябе цяпер”.
Э.Д.
– Як можа дапамагчы ва ўмацаванні духу беларуская мова, літаратура? Бо наш класік Ф. Багушэвіч сказаў: “Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі”. У ёй жа ген моцы і трываласці нашай нацыі!
Л.Д.
– Вы абсалютна маеце рацыю! Беларуская мова – гэта добрыя лекі ад усіх хвароб і каронавіруса таксама, таму што яна родная, свая, перададзеная нам продкамі. Родная мова ля-жыць у нашай падсвядомасці, а з падсвядомасці фарміруюцца ўсе падзеі нашага жыцця. Псіхіка наша мацуецца толькі сваім, чужое наша псіхалагічная сістэма лічыць варожым і адвяргае. Таму, калі мы дыхаем роднымі словамі, роднай лексічнай, марфалагічнай, гукавой моўнай сістэмай, то і дыхальная сістэма здаровая, свабодная ад чужога.
Калі я навучылася любіць сябе, сваё жыццё, то з мяне лавінай хлынулі родныя словы і пачалі сплятацца ў вершы, а ў 57 гадоў і песні пачалі пісацца, музыка пайшла да сваіх вершаў. І сваю псіхалагічную работу я часцей вяду на роднай мове. І тэхнікі, і псіхалагічныя тэксты, і прыгожыя медытацыі так шпарка сталі афармляцца, што я сама дзіўлюся, як гэта прыгожа! Бо сваё, роднае! У сваёй мове код росту і ген здароўя і прыгажосці нашага народа.
Э.Д.
– Якія кансультацыі Вы праводзіце зараз? Ці могуць да Вас звярнуцца сябры ТБМ, чытачы газеты “Наша слова”?
Л.Д.
– Вядома, я ўжо даўно чакаю, што менавіта сябры ТБМ прыйдуць да мяне на кансультацыі, таму што я працую менавіта ў роднай мове, і гэта пакуль што не такая частая з’ява ў нашай краіне, як беларускамоўны псіхолаг. Але я перакананая, што хутка мяне сябры ТБМ проста запоўняць маёй любімай псіхалагічнай працай, і я цераз родную мову змагу дапамагчы маім любімым людзям, аднадумцам адшукаць у сваёй падсвядомасці тыя дзіцячыя блокі і капсулы, якія перашкаджаюць быць здаровымі, прыгожымі, багатымі, радаснымі і шчаслівымі. І я гэта ўмею, бо ўжо ачысціла і чышчу сябе ад гэтых цяжкіх і пакутных блокаў дзяцінства. Значыць, і другім дапамагу.
Э.Д.
– Як з Вашага досведу людзям дапамагае вера, малітва, чытанне псалмаў?
Л.Д.
– Вера – гэта першааснова! Вера ў Любоў, у Бога, Вышэйшы розум, у Жыццё. Я прыйшла да сапраўднай веры падчас свайго памірання ў старым, падчас перабудовы, калі ў перыяд трохгадовай (!!!) бяссонніцы пачала чытаць Евангелле і малітвы, каб хоць трохі заснуць. І вера мяне ўратавала. Я перайшла ад рэлігійнай неўратычнасці да сапраўднай веры, што Бог-Любоў ратуюць свет і жыццё, што гэта жывая, магутная энергія.
І цяпер я ствараю свае аўтарскія псіхалагічныя практыкі, вяду кансультацыі, пішу вершы і песні на аснове Евангелля, Бібліі – зводу законаў і правілаў жывой энергіі чалавечага жыцця. Бо толькі Любоў-Бог цераз смерць старога дапамаглі мне ўваскрэснуць да новага жыцця.
Будзьма разам у любові і здароўі. Люблю вас усіх!
Гутарыла
Э. Дзвінская.