Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У Гомелі з’явіліся беларускамоўныя аўтобусныя квіткі, на чарзе гарады Магілёўскай вобласці

У Гомелі з’явіліся беларускамоўныя аўтобусныя квіткі, на чарзе гарады Магілёўскай вобласці

21 красавіка 2020, 08:31 Мова 32
У Гомелі з’явіліся беларускамоўныя аўтобусныя квіткі, на чарзе гарады Магілёўскай вобласці

Пасажыры гомельскіх аўтобусаў з нядаўняга часу пачалі атрымліваць беларускамоўныя квіткі на праезд. Прадстаўніца ініцыятывы “Ўмовы для мовы” Аліна Нагорная згадвае, што “беларусізаваць” квіткі ёй абяцалі ў Гомельскім аблвыканкаме мінулай восенню.

У верасні 2019 года старшыня абласнога камітэта архітэктуры і будаўніцтва Дзмітры Гайкевіч адказаў на зварот Нагорнай, што “ў мэтах пашырэння выкарыстаньня беларускай мовы” “лічыць магчымым” перавесці друк квіткоў на беларускую мову, як скончацца запасы ўжо надрукаваных па-расейску. Чыноўнік адзначаў, што рабіць па-беларуску квіткі, якія выдаюцца кампутарнымі сістэмамі ў тэрміналах і ў кіроўцаў, не могуць без рашэння на рэспубліканскім узроўні.

Нядаўна Нагорная атрымала таксама адказ пра беларускую мову на квітках у транспарце Магілёўскай вобласці – намеснік старшыні аблвыканкама паведаміў, што цяпер у філіях “Аблаўтатрансу” замяняюць квіткі на беларускамоўныя, а цалкам пяройдуць на іх да 1 чэрвеня, калі скончацца расейскамоўныя.

Адзінага падыходу да мовы квіткоў у Беларусі няма. У гомельскіх тралейбусах квіткі ўжо працяглы час беларускамоўныя. У Менску квіткі на грамадскі транспарт друкуюцца па-беларуску. Квіткі на тралейбус і трамвай у Віцебску, на аўтобусы і тралейбусы ў Гародні і Берасці цяпер робяцца па-беларуску, але на аўтобусы ў Берасцейскай і Віцебскай абласцях – па-расейску.

У канцы мінулага года стала магчымым атрымаць квіткі па-беларуску на некаторыя цягнікі Беларускай чыгункі. На думку Нагорнай, з’яўленне квіткоў па-беларуску стала магчымым дзякуючы “ўсім, хто пісаў звароты”.

Радыё Свабода.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка
Культура

Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка

2 студзеня 2019, 17:5716
Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі
Мова

Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі

6 сакавіка 2024, 20:2515
Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА
Мова

Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА

13 верасня 2019, 16:2615
Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак
У свеце

Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак

8 лютага 2023, 20:1114
Далучайцеся да нас