Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Старшакласніца з Гомеля прыдумала, як зацікавіць аднагодкаў беларускай мовай

Старшакласніца з Гомеля прыдумала, як зацікавіць аднагодкаў беларускай мовай

21 красавіка 2020, 08:36 Мова 28
Старшакласніца з Гомеля прыдумала,  як зацікавіць аднагодкаў беларускай мовай

Напрыканцы навучальнага года, 23 траўня, дзесяць школьнікаў з усёй краіны прадставяць свае ідэі на моладзевай канферэнцыі TEDxYouth@Minsk. Кожная з прапаноў – адказ сучасных падлеткаў на пытанне, як змяніць да лепшага навакольны свет. Дзесяцікласніца з Гомеля Ангеліна Себік прапануе пачаць з вывучэння беларускай мовы.

Ангеліна Себік – вучаніца гомельскай гімназіі № 10. Школьніца цікавіцца беларускай культурай, папулярызуе родную мову, а таксама вывучае замежныя – англійскую і кітайскую.

– Я карыстаюся беларускай мовай штодзень ужо больш за паўгода – дома, у горадзе і нават у школе, хаця там гэта не заўсёды проста. Часта наведваю Цэнтр беларускай мовы і курсы “Мова Нанова”, – расказвае дзяўчына. – Родныя ў мяне рускамоўныя, але мне гэта не надта замінае.

У маім класе беларускамоўных людзей таксама няма, але ў гімназіі, натуральна, ёсць людзі, якія часта адказваюць па-беларуску, калі да іх звярнуцца. І хаця, па маіх назіраннях, стаўленне да роднай мовы збольшага станоўчае, я ўсё адно лічу, што яе бракуе ў самых розных сферах жыцця. Асабіста мне хацелася б чуць яе часцей сярод сваіх аднагодкаў.

Ангеліна ўпэўнена, што цяпер, калі большасць людзей праводзіць шмат часу ў сеціве, менавіта там варта рабіць штосьці для папулярызацыі беларускай мовы. Напрыклад, адукацыйныя майстар-класы ад беларускамоўных блогераў у Гомелі, але з трансляцыяй у прамым эфіры на ўсю краіну.

Відэапрэзентацыю сваёй ідэі яна адправіла на конкурс “Першыя”, абвешчаны для школьнікаў кампаніяй А1 пры падтрымцы Міністэрства адукацыі. У выніку Ангеліна трапіла ў дзясятку фіналістаў і дапрацоўвае сваю задуму, каб прэзентаваць яе на вялікую аўдыторыю.

– Самы час паказаць, што беларуская мова – такая ж, як і іншыя, таму па-беларуску можна гаварыць пра ўсё. Блогінг – выдатная магчымасць гэта давесці, бо маем і стрымераў, і блогераў, і ўрбаністаў, і проста актыўных людзей, што асвятляюць актуальныя навіны ў сваіх сацсетках, – кажа стар-шакласніца.

Дзяўчына плануе арганізаваць першую імпрэзу ў Гомелі з удзелам 2-3 спікераў і жывой трансляцыяй на некалькі сацсетак. Яе мэта – паказаць з дапамогай вядомых у медыяпрасторы людзей, якія публічна карыстаюцца роднай мовай і за дзейнасцю якіх сочаць сучасныя падлеткі, што гаварыць па-беларуску – гэта сучасна і прыгожа.

У якасці выступоўцаў Ангеліна бачыць блогераў Рэйні, Тутэйшага шляхціца, Яўгена Меркіса, ТВАР ТВАР (YouTube), Ягора Тубялевіча (Instagram) ды іншых. На яе думку, нават некалькі майстар-класаў на тэмы кшталту “Як раскруціць уласны Instagram”, “Колькі часу трэба выдаткоўваць на блог”, “Разынкі блогу па-беларуску” могуць заахвоціць многіх падлеткаў зрабіць хаця б першы крок да таго, каб адчуць сябе беларусам і гаварыць на роднай мове.

– Я хачу, каб дзякуючы майму праекту людзі зразумелі, што стан і ўспрыманне беларускай мовы залежыць толькі ад нас саміх. І нават проста падпіска на беларускамоўны Tik-Tok ці адзін пост можа паўплываць з часам на агульную сітуацыю, – лічыць Ангеліна.

NN.by.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4617
«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.
Грамадства

«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.

10 снежня 2018, 08:5416
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0315
„Белавія” адкрыла рэгулярныя рэйсы ў Мюнхен
Грамадства

„Белавія” адкрыла рэгулярныя рэйсы ў Мюнхен

17 ліпеня 2019, 22:3414
Далучайцеся да нас