Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Дыктоўка “Праўда-памяць”

Дыктоўка “Праўда-памяць”

17 сакавіка 2020, 00:50 Мова 65
Дыктоўка “Праўда-памяць”

Міжнародны дзень роднай мовы адзначаецца  ў свеце з 21 лютага 2000 года з мэтай садзейнічання моўнай і культурнай разнастайнасці. Сёння ў свеце больш за 6 тысяч моў, палова з іх пад пагрозай знікнення. Менавіта дзеля захавання тых моў, што знікаюць, ЮНЕСКА і аб’явіла дзень роднай мовы. Беларуская мова набыла статус дзяржаўнай 26 студзеня 1990 года ў адпаведнасці з Законам “Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь”.

21 лютага ў чытальнай зале Наваградскай раённай бібліятэкі  ў Міжнародны дзень роднай мовы чытачы і яе супрацоўнікі прынялі  ўдзел  у беларускай дыктоўцы і віктарыне на веданне беларускай літаратуры і фальклору “Крыніца духоўнасці”. Дыктоўку чытала выкладчык Наваградскага дзяржаўнага  сельскагаспадарчага ліцэя  Таўлуй Галіна Эдуардаўна. Дыктоўка была па тэме “Праўда-памяць”, яна стала цудоўнай магчымасцю праверыць сваю пісьменнасць, а таксама адчуць прыналежнасць да нашай беларускай мовы. Тэматычна яна была звязана з датай, якую мы будзем адзначаць у траўні 2020 года – 75-годдзем Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі. 

Пазнавальнай была і віктарына, якая ўключыла заданні на вызначэнне аўтараў  і твораў беларускай літаратуры. А падказкай да яе  стала кніжная выстава з творамі беларускай літаратуры. Прыгадалі мы імёны тых пісьменнікаў, хто зрабіў усё, каб беларускае слова жыло ў вяках. Кнігі  У. Караткевіча, М. Гусоўскага, Я. Коласа, К. Крапівы, В. Карамазава, К. Чорнага, В. Быкава, М. Лынькова занялі там сваё пачэснае месца. Цікавым было і вызначэнне рэчаў з загадкавай скрыні, якія трэба было пазнаць па апісаным сказам з раманаў, аповесцей і казак. Напрыклад, у адной з  беларускіх народных казак герой увесь час нешта шукаў, звяртаючыся да розных жывёл. Казка, дарэчы, вучыць таму, што нішто ў жыцці не даецца дарам, а патрабуе працы. А такой знаходкай у скрыні быў акраец хлеба, які ілюстраваў вядомую беларускую казку “Лёгкі хлеб”. Адно з пытанняў датычылася самага смачнага беларускага прадукта – сала.  

На мерапрыемстве таксама гучалі  песні  і вершы ў выкананні мясцовых паэтаў Святланы Абдулаевай і Алеся Гоцкі, у якіх адчувалася вялікая любоў і павага да роднага слова.

Наш кар.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5918
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0018
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0017
"Кракаўскія калядныя батлейкі»
Грамадства

"Кракаўскія калядныя батлейкі»

15 лістапада 2018, 00:0415
Далучайцеся да нас