Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Сэрцам роднага слова крануся

Сэрцам роднага слова крануся

10 сакавіка 2020, 17:17 Мова 23
Сэрцам роднага слова крануся

Важнай падзеяй гэтых дзён з’явілася пасяджэнне народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” пры Валожынскім ЦНТ.

Былі запрошаны з Валожынскай СШ № 1 вучні 4 кл. з класным кіраўніком Т. Л. Каланцэр, якія пры “Руні” складаюць дзіцячы літаратурны клуб “Летуценнік”.  Сустрэча маладзенькіх заўзятараў мастацкага слова і ўжо вопытных літаратараў мела на мэце ўшанаваць роднае мастацкае слова з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы.

Гучалі творы землякоў-валожынцаў П. Бітэля, В. Шніпа,  Г. Рубацкай, Г. Філяноўскай, У. Буракоўскага і інш. Не былі абмінуты і выказванні пра родную мову  класікаў нашай літаратуры, такіх як Ф. Багушэвіч, Якуб Колас і інш. Прызнаваліся ў любові да роднай мовы, роднай зямлі старэйшыя “рунёўцы” Л. Гардынец, М. Шакун, кіраўніца “Руні” сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі В. Гіруць-Русакевіч, чытаючы ўласныя творы.

 Маленькія “летуценнікі” з цікавасцю і ўвагай слухалі  сваіх старэйшых сяброў, настаўнікаў, прымалі ў свае чыстыя сэрцы кожнае прамоўленае слова, выраз на род-най мове, навучаліся гэтаму слову і самі чыталі беларускія вершы.

  Людвіка Таўгень.

На фота: на пасяджэнні літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь”.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

3 верасня 2026, 06:0959
Шыльда памяці расстралянага ксендза
Грамадства

Шыльда памяці расстралянага ксендза

3 верасня 2026, 08:0638
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

22 кастрычніка 2024, 18:2916
ЛІПАЙ  ПЁТР  МІХАЙЛАВІЧ   (22.06.1941 - 12.06.2010)
Грамадства

ЛІПАЙ ПЁТР МІХАЙЛАВІЧ (22.06.1941 - 12.06.2010)

15 ліпеня 2021, 23:1115
Далучайцеся да нас