Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
13-я Агульнанацыянальная дыктоўка ў Гародні

13-я Агульнанацыянальная дыктоўка ў Гародні

18 лютага 2020, 09:08 Мова, ТБМ 35
13-я Агульнанацыянальная дыктоўка ў Гародні

21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы ў Гародні ў Цэнтры гарадскога жыцця пройдзе традыцыйная беларуская дыктоўка. Пра яе сёлетнія адметнасці распавядае кіраўнік Гарадзенскай абласной арганізацыі ТБМ Віктар Парфёненка:

– Да нашай вечаровай праграмы далучаюцца прадстаўнікі “Саюза беларускіх пісьменнікаў”, якія на пачатку імпрэзы павінны ўручыць ганаровы дыплом першаму рэгіянальнаму лаўрэату ў пісьменніцкім беларускім асяроддзі рэгіёна – Антаніне Хатэнка, якая прыедзе з Менска. Таксама мы папросім яе як лаўрэата прачытаць дыктоўку. Сёлета мы выбралі сярод вялікай колькасці вартых людзей такога творцу як Аляксей Карпюк, якому спаўняецца 100 год. Будзе зачытаны ў якасці тэкста для дыктоўкі фрагмент ягонага вядомага твора “Данута”.

На думку Віктара Парфёненкі, апроч самой дыктоўкі на імпрэзе чакаюцца і іншыя культурніцкія сюрпрызы:

– Будзе яшчэ і музычная частка. Мы ўпэўненыя, што будзе ў нечым па-хатняму прыемна ўбачыць знаёмых людзей, але ў іншым амплуа. Створаны гурт NZ, у які ўваходзяць гарадзенскія літаратары, выканае некаторыя свае творы, якія ён адмыслова для гэтай дыктоўкі рыхтаваў. Вянцом нашага мерапрыемства стане выступ Алеся Дзянісава. Паабяцаў выканаць некалькі сваіх уласных песень і з вершаў Уладзіміра Караткевіча, якому сёлета споўнілася б 90 гадоў.

Гэтая гарадзенская дыктоўка стане ўжо 13-й па ліку, што ладзіцца недзяржаўнымі арганізацыямі. Таксама плануецца, што дыктоўкі, у якіх актыўны ўдзел прымуць сябры ТБМ, пройдуць і ў іншых гарадах і вёсках Гарадзеншчыны.

Беларускае Радыё Рацыя.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!
Грамадства

Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!

9 лістапада 2018, 09:2818
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5918
Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс.  ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ
Мова

Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс. ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ

9 лютага 2022, 22:2217
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0017
Далучайцеся да нас