• Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Наша Слова штодзень
  • 21 студзеня 2021
  • Пра нас
  • Кантакты
  • Рэкламадаўцу
Наша Слова штодзень
  • Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Share
You are reading
Трыццаць пераможцаў гарадзенскай абласной алімпіяды па беларускай мове і літаратуры сярод школьнікаў

Трыццаць пераможцаў гарадзенскай абласной алімпіяды па беларускай мове і літаратуры сярод школьнікаў

30 студзеня 2020, 11:07 Мова, Навука 12
Трыццаць пераможцаў гарадзенскай абласной алімпіяды па беларускай мове і літаратуры сярод школьнікаў

За дваццаць пяць кіламетраў ад Гародні завяршылася дзясятая па ліку абласная алімпіяда па беларускай мове і літаратуры сярод сярэдніх навучальных устаноў. І ўжо два гады ўдзельнікаў гэтага, трэцяга тура агульнанацыянальнай алімпіяды прымае Скідзельскі сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй.

Раней абласную алімпіяду па беларускай мове і літаратуры сярод школьнікаў праводзілі ў памяшканні электратэхнічнага каледжа.

Хто ж яны пераможцы трэцяга туру агульнанацыянальнай алімпіяды? Бо неўзабаве пройдзе чацвёрты і заключны тур, які завершыцца ўганараваннем лепшых знаўцаў беларускага слова сярод школьнікаў. Ад больш як шасці дзясяткаў удзельнікаў дыпломы пераможцаў ад трэцяга да першага месцаў дасталіся трыццаці школьнікам з дзесяці раёнаў Гарадзеншчыны. Яшчэ дзевяцёра атрымалі граматы ўдзельнікаў.

Як заўважыла арганізатар алімпіяды Святлана Гузава з інстытута ўдасканалення настаўнікаў, гэтая алімпіяда выявіла “прарыў года” – выдатную падрыхтоўку дзевяцікласніка з сярэдняй школы № 15 горада Ліды Максіма Калясінскага. Ён зарабіў падчас выпрабаванняў алімпіяды 88,55 бала са 100, і атрымаў дыплом першай ступені сярод дзевяцікласнікаў. З невялікім адставаннем ад яго выйшла вучаніца сярэдняй школы № 9 горада Слоніма Дар’я Трахімовіч, якая зарабіла 81,45 бала. Яна таксама была ўзнагароджана дыпломам першай ступені. Другое месца зарабілі дзевяцікласнікі Марыя Лопан, Аліна Сурконт (абедзве з Ліды), Алеся Гапонік з сярэдняй школы № 13 Гародні. Трэція месцы заваявалі Ульяна Астрамовіч з Ашмянаў, Анжаліка Сцефановіч ды Ілья Кукаловіч з Гародні, Дзіяна Місейка ды Віялета Русялевіч з Воранаўшчыны, а таксама Анастасся Радзюк з Лідчыны.

Дзясятыя класы выявілі дзевяць пераможцаў вобласці. Марта Пілецкая з Гародні і Вікторыя Капыш са Смаргонскага раёна атрымалі першыя дыпломы алімпіяды сярод гэтай ўзроставай групы. Тры дзесяцікласніцы: Марыя Статкевіч з Гародні, Рэната Гурына са Скідзеля ды Юлія Лісіца з Наваградскага раёна заваявалі другія месцы. І дыпломы трэцяга месца атрымалі Паўліна Русюкевіч з Ліды, Маргарыта Сцепановіч са Скідзеля, Эльвіра Скрыпко з Астравеччыны ды Анастасся Журневіч з Гародні.

Атмасфера і арганізацыя мерапрыемства ўзнагароды гарманічна адпавядалі духу беларускага свята. У перапынках паміж выступоўцамі і ўзнагародамі на сцэне з’яўляліся дзіцячыя вакальныя групы і салісты з сярэдняй школы № 3 Скідзеля, а завяршыў імпрэзу гурт малых чарлідэрак.

І апошнія, але найважнейшыя ў шэрагу пераможцаў сталі адзінаццатыя класы – выпускныя ў гэтым навучальным годзе. З іх Юлія Казінская з Ліды і Ганна Лабоцкая з Гародні павезлі дадому дыпломы першай ступені. Другія месцы сярод “адзінаццатых”  атрымалі Маргарыта Пятрова з Гародні, Анастасся Навасельская з Ашмянаў, а таксама Анастасся Кузьміч з Карэлічаў. Трэція па вартасці пераможцаў дыпломы зарабілі Анастасся Аўраенка ды Марыя Юрша з Ліды, Лілея Казак ды Кацярына Язэпчык з Гародні, а таксама Лізавета Лабкова са Смаргоні.

Абласная арганізацыя Таварыства беларускай мовы традыцыйна ўдзельнічае ва ўрачыстасцях па ўзнагароджанні пераможцаў. Тры дзясяткі кніжак беларускіх аўтараў на літаратурную ці гістарычную тэматыку атрымалі дзеці ў дадатак да дыплома пераможцы.  Уступнае слова было дадзена на пачатку імпрэзы старшыні абласной Рады ТБМ Віктару Парфёненку. Прысутнічалі ў зале сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя таксама сябры Скідзельскай раённай арганізацыі.

Наш кар.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Кніга пра Ваўкавыск выйшла з друку ў Польшчы
Выданні

Кніга пра Ваўкавыск выйшла з друку ў Польшчы

12 студзеня 2021, 19:0320
Свята Дня Незалежнасці
Грамадства

Свята Дня Незалежнасці

18 жніўня 2019, 21:5219
З калядамі!
Культура

З калядамі!

7 студзеня 2019, 10:0618
У Гародні з'явіўся помнік апекуну горада святому Губерту
Культура

У Гародні з'явіўся помнік апекуну горада святому Губерту

29 верасня 2020, 18:3517
Далучайцеся да нас