Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Галерэя выбітных асобаў, сабраная Аляксандрам Тамковічам

Галерэя выбітных асобаў, сабраная Аляксандрам Тамковічам

31 снежня 2019, 09:18 Культура 25
Галерэя выбітных асобаў, сабраная Аляксандрам Тамковічам

19 снежня ў Green City Hotel  ў  Менску была презентавана віртуальная  галерэя Александра Тамковіча, створаная на сайце Беларускай асацыяцыі журналістаў. Мерапрыемства  з  удзелам шматлікіх гасцей вёў намеснік старшыні  БАЖ  Барыс Гарэцкі.

Лёсы больш за 300 выбітных асобаў (палітыкаў, дзеячаў культуры, праваабаронцаў, грамадскіх актывістаў) ахапіў журналіст  і пісьменнік Аляксандр Тамковіч у сваіх кнігах “Асобы”, “Лёсы”, “Найноўшая гісторыя ў асобах”, “Будзіцелі”,  “Жыццё пасля кратаў”, “Жанчыны”, “Няскораны Марыніч” і іншых. Пра герояў 19 снежня 2010 года ён напісаў з салідарнасцю, любоўю і спачуваннем.

Аляксандр Леанідавіч Тамковіч  нарадзіўся 9 лістапада 1963 года ў горадзе Ашмяны Гарадзенскай вобласці.

У 1987 годзе ён скончыў факультэт журналістыкі Львоўскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча. Працаваў карэспандэнтам газеты “Во славу Родины”, намеснікам галоўнага рэдактара газеты “Свободные новости”. У 2001-м ён стварыў і ўзначаліў газету “День”.  

Мужны чалавек пераадолеў цяжкія нягоды, каб пасля хваробы вярнуцца да актыўнай журналістыкі і грамадскага жыцця і стварыць аб’ектыўны летапіс сучаснасці.

З 2000 года Аляксандр Тамковіч – сябар кіраўніцтва Беларускай асацыяцыі журналістаў. З 2009 года ён – сябар беларускага ПЭН-цэнтра. З 2012 года – сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў. Аляксандр Леанідавіч быў узнагароджаны рознымі прэміямі, у тым ліку – дыпломам імя Ю. Захаранкі   “З паднятым забралам” і прэміяй ПЭН-цэнтра імя Алеся Адамовіча.

Прысутная на прэзентацыі старшыня ТБМ імя Ф. Скарыны Алена Мікалаеўна Анісім выказала падзяку пісьменніку за актыўную грамадскую пазіцыю і прамоцыю беларускай мовы.

Эла Дзвінская, фота аўтара.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
На Лідчыне адзначылі 155-я ўгодкі паўстання 1863 года
Грамадства

На Лідчыне адзначылі 155-я ўгодкі паўстання 1863 года

23 жніўня 2018, 23:0517
Тэксты для 13-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Уладзімір Караткевіч. Беларуская песня
Мова

Тэксты для 13-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Уладзімір Караткевіч. Беларуская песня

10 лютага 2020, 21:2817
Гаючыя зёлкі
Навука

Гаючыя зёлкі

1 сакавіка 2023, 18:2116
Слуцкі збройны чын - 100 гадоў
Грамадства

Слуцкі збройны чын - 100 гадоў

9 снежня 2020, 00:3416
Далучайцеся да нас