Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Актывізм – на карысць грамадства

Актывізм – на карысць грамадства

19 снежня 2019, 00:15 Грамадства, ТБМ 12
Актывізм – на карысць грамадства

Недзе прачытала такі выраз : “Грамадскі актывізм, як скрынка шакаладных цукерак”, і ты  не ведаеш, якія цукеркі там, унутры. І ступаючы на шлях грамадскай актыўнасці, сапраўды, таксама ніколі не ведаеш, якую дарогу давядзецца прайсці, з якімі праблемамі сутыкнуцца. А калі яшчэ  ты – і лідар грамадскай ініцыятывы, ці грамадскага аб’яднання, то бярэш на сябе яшчэ большую адказнасць за тых людзей, якія пайшлі з табой побач.

Уступаючы ў супольнасць грамадскіх актывістаў, людзі спрабуюць змагацца з праблемамі, якія іх хвалююць і дзеляцца з іншымі часткай сябе. І не важна, на якія праблемы бу-дзе скіравана грамадская актыўнасцьна вырашэнне сацыяльных праблем, абарону правоў людзей ці жывёл, вырашэнне экалагічных праблем ці праблем пэўных мэтавых груп, ВАЖНА тое, што мы робім.

 

Праводзячы сустрэчу “Актывізм – на карысць грамадства”, я ўзяла на сябе абавязак узгадаць пра той каштоўны вопыт, які набыты грамадскім сектарам Верхнядзвіншчыны за апошнія два дзесяцігоддзі і пра тыя справы, якія супольна рабілі разам з грамадзянамі, у некаторы прамежак часу – разам і з уладамі, пра справы сёняшнія, пра праблемы дня і  складанасці ў самараганізацыі людзей для вырашэння праблемаў лакальнай супольнасці, пра магчымыя варункі працы на дзень заўтрашні.

Грамадскі сектар раёна, у свой час, быў адным  з самых  паспяховых у вобласці: па ліку зарэгістраваных структур грамадскіх арганізацый, стасункаў  з рознымі фондамі, у тым ліку і замежнымі, цікавымі сацыяльна-культурніцкімі мерапрыемствамі, партнёрскімі адносінамі з установамі культуры і адукацыі.

Варта ўзгадаць такія праекты,  як “Бюро сацыяльнай інфармацыі”,  супольна з Беларускай асацыяцыяй сацыяльных работнікаў, дзейнасць якога ў раёне была падмацавана да-мовай з уладамі, праект, скіраваны на  папярэджанне гандлю людзьмі і факультатывы ў школах раёна, дзе заняткі праводзілі нашы жанчыны-актывісткі, міжнародны праект з пра-грамай ТАСІС па абароне правоў працоўных, праца інфармацыйна- кансультацыйнага цэнтра з  Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны насельніцтва… Не стаўлю кропку, бо пералік  добрых і цікавых спраў можна доўжыць. Але гэта з таго, ШТО БЫЛО. І ў тым, што карысныя пачынанні сыйшлі, як кажуць, “на НЕ”, няма віны грамадскіх актывістаў: пачалі мяняцца адносіны ўладаў да дзейнасці грамадскага сектару .

Жаночыя арганізацыі раёна, арганізацыя шматдзетных сямей актыўна развівалі партнёрскія сувязі з замежнымі дабрачыннымі фондамі з Галандыі, супраца пачалася яшчэ ў 1985 годзе, крыху пазней усталяваліся добрыя адносіны з двума фондамі з Ірландыі, якія займаліся аздараўленнем дзяцей. Сябравалі з італьянцамі, Наталляй Андэрсан са Швецыі, фондамі з Брытаніі, Нямеччыны і нават Злучаных Штатаў. І кожнае лета да сотні дзяцей маглі адпачываць за межамі краіны, набірацца здароўя і новых уражанняў.

Грамадскі сектар Верхнядзві-ншчыны  распрацаваў вялікі праект з праграмай “Каўнтэрпарт”, а яе прадстаўнік з Вашынгтона  Брайян Проп наведваў наш горад, працавалі два праекты гуманітарнага характару з Галандыяй і Ірландыяй. А гэта – пастаўкі мэблі, адзення, інвалідных калясак, рамонт школы-інтэрната для глухіх дзяцей, аказанне дапамогі раённай бальніцы ў медабсталяванні і рамонце аддзяленняў бальніцы, сродкі для цэнтра дзяцей-інвалідаў і тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання. Усе дзеці хворыя на цукровы дыябет былі забяспечаны глюкометрамі, і не толькі дзеці, але і шмат дарослых. Усе гэтыя кантакты распачынаў менавіта грамадскі сектар раёна, але ў хуткім часе некаторыя праекты былі спынены ці перайшлі да мясцовых уладаў.

Ведучы аповед пра нашыя справы, я падмацоўвала гэта і фота-відэаматэрыяламі, якіх на сёння -вялікі і цікавы архіў. І  з жалем  трэба сказаць пра тое, што напрацоўкі грамадскіх актывістаў раёна, на якія спатрэбіўся не адзін год, былі заблакаваны мясцовымі ўладамі, і многія праекты сёння можна ўзгадваць толькі ў мінулым часе.

У мінулым часе гаварыла я на сустрэчы і пра выданне дадатку “Рабочы Дзвінскага памежжа” да газеты “Рабочы”, які рэдагаваў Віктар Івашкевіч, а таксама бюлетэня “Рубон”  НДА раёна, выданне якога было адноўлена праз 100 год, пачатак якому паклаў вядомы фалькларыст, навуковец,  наш зямляк з Каханавічаў  Ігнат Храпавіцкі. Варта сказаць і пра  тое, што першую міжнародную канферэнцыю,  прысвечаную  І. Храпавіцкаму, правялі таксама  грамадскія арганізацыі, а П. Квяцінскі, разам са сваімі “Белымі  варонамі”,  знайшоў і добраўпарадкаваў магілу вядомага земляка. Мы былі ў ліку ініцыятараў і другой канферэнцыі такога ж  маштабу, прысвечанай І. Лапацінскаму, на якую  прыехалі яго родныя з Латвіі, а відэазапіс мерапрыемства адвезлі ў Варшаву яшчэ аднаму Лапацінскаму, які займаў важны пост ў Міністэрстве аховы прыроды Польшчы.

У справах  грамадскага сектару раёна важнае месца займаюць мерапрыемствы культурніцкага ха-рактару, звязаныя з гісторыяй і культурай Беларусі, падтрымцы юных талентаў. Пяць год , пры падтрымцы ГА “Самакіраванне і грамадства”,  мы  дапамагалі рэалізоўваць праект “Галасы будучыні”,  а таксама міжнародны праект па агратурызму з  удзелам прадстаўнікоў нашага раёна, больш за10 гадоў фінансавалі конкурс “Зорны шлях”, абласны конкурс юных  мастакоў “На хвалях натхнення”, які праходзіў у рамках міжнароднага свята “Дзвіна-Двина-Дaugava”, конкурс юных паэтаў, разам з раённай бібліятэкай, які таксама быў у праграме гэтага мерапрыемства. Наша справа-гэта і сустрэчы з вядомымі ў краіне палітыкамі, навукоўцамі, паэтамі і пісьменнікамі, грамадскімі актывістамі.

 

Мы ў супрацыі і з нацыянальнымі грамадскімі арганізацыямі -ГА “Беларуская жаночая ліга”, з   якой працавалі ў  праекце “Супраць раку малочнай залозы”, “Пачуць жанчын” – праводзілі сустрэчы ў гарадах вобласці з жанчынамі і гаварылі пра праблемы жаночай мэтавай групы, шмат працавалі па пытаннях  мясцовага самакіравання з ГА “Фонд імя Л. Сапегі”  і нямецкім Фондам Ф. Эберта, а таксама мелі магчымасць праз гэтыя структуры накіроўваць у азнаямля-льныя візіты настаўнікаў, дэпутатаў, актывістаў у Літву і Латвію,  Польшчу, Швецыю, Украіну і іншыя краіны.

Апошнія тры гады мясцовыя актывісты спрабуюць арганізаваць працу ў мясцовых супольнасцях. Прыкладам можа стаць ініцыятыва “Добры сусед”, у рамках якой мы добраўпарадкоўвалі тэрыторыю каля дома № 72 у мікрараёне Гейжанава, дзіцячую пляцоўку яшчэ ў адным мікрааёне горада, тэрыторыю каля Цэнтра выхаваўчай працы дзяцей і моладзі, якому напярэдадні  мінулых Калядных святаў зрабілі падарунак з двух банэраў, якія ўпрыгожылі будынак Цэнтра.

 

Ведучы аповед пра дзейнасць грамадскіх актывістаў і ініцыятываў, значная частка якіх прысутнічала на сустрэчы, давялося абмяркоўваць і тыя праблемы, якія сёння значна ўплываюць на развіццё грамадскай актыўнасці ў раёне. У іх ліку – падзел уладамі грамадскага сектару на “сваіх” і “чужых” і падтрымка “сваіх”, адсутнасць дыялогу з грамадзянскай супольнасцю,  зніжэнне  актыўнасці саміх людзей, якія заняты праблемамі выжывання, а таксама пэўнай перасцярогі займацца грамадскім актывізмам, які не заўсёды бяспечны, зніжэнне  матывацыі да грамадскіх справаў, якая таксама абумоўлена тым, што такая актыўнасць не ўхваляецца, калі яна не зыходзіць з боку ўлады. Менавіта ўлада магла скарыстаць  такі магутны патэнцыял людской актыўнасці для вырашэння, напрыклад, такіх праблемаў, як добраўпарадкаванне вуліц,  прыдамавых  тэрыторый, правядзенне святаў вуліц і мікрараёнаў, і ў грамадскага  сектару ёсць такі вопыт.

Шчырая падзяка ў дапамозе Зінаідзе Жыравай, кіраўніку народнага клуба “Сучаснік”.

Калі зробім разам, зробім для сябе.

Валянціна Болбат.

ТБМ, Верхнядзвінск.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Рэдактарам "Краязнаўчай газеты" прызначаны Максім Гальпяровіч
Выданні

Рэдактарам "Краязнаўчай газеты" прызначаны Максім Гальпяровіч

26 студзеня 2022, 08:5421
Урок інфармацыйнай культуры "Беражы кнігі з дзяцінства"
літаратура

Урок інфармацыйнай культуры "Беражы кнігі з дзяцінства"

31 ліпеня 2024, 05:5517
З Новым 2025 годам!
Грамадства

З Новым 2025 годам!

4 студзеня 2025, 17:5017
Лепшы міратворчы праект Гарадзенскай вобласці
Грамадства

Лепшы міратворчы праект Гарадзенскай вобласці

1 мая 2025, 08:0816
Далучайцеся да нас