Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
З-пад гары Міндоўга на Лідчыну

З-пад гары Міндоўга на Лідчыну

10 снежня 2019, 16:23 Выданні, Культура, ТБМ 48
З-пад гары Міндоўга на Лідчыну

26 лістапада на Лідчыне прайшоў чарговы цыкл літаратурна-музычных сустрэч. На гэты раз імпрэзы пад агульным тытлам “З-пад гары Міндоўга” прайшлі ў Бярозаўскай СШ № 2, у Мінойтаўскай СШ і ў канферэнц-зале Лідскага замка.

Зыходзячы з назвы, не цяжка здагадацца, што на гэты раз Лідчыну наведалі літаратары з Наваградка, а менавіта дырэктар музея Адама Міцкевіча Мікола Гайба і пісьменнік ды бард Міхась Зізюк.

Мікола Гайба на сустрэчах распавядаў пра музей Адама Міцкевіча, а таксама пра краіну замкаў – Беларусь, ну, вядома, у першую чаргу пра Наваградскі, а таксама Любчанскі замак.

Міхась Зізюк сярод іншага прэзентаваў сваю новую кнігу для дзяцей “Таямніца гары Міндоўга”. Гучалі і беларускія песні, нагадваючы, што ў нас працягваецца “Год малой радзімы”.

Сустрэчы ў школах арганізоўваліся аддзелам адукацыі сумесна з Лідскай арганізацыяй ТБМ, а ў замку сустрэча прайшла ў рамках літаратурна-музычнага салона аддзела культуры і Лідскага музея “Над Лідзейкай”.

Такім чынам сёлета ў салоне адбыліся чатыры сустрэчы. Цяпер застаецца прааналізаваць станоўчае і недахопы, каб у наступным 2020 годзе зрабіць гэтую форму папулярызацыі літаратуры яшчэ больш эфектыўнай.

Яраслаў Грынкевіч.     

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4617
«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.
Грамадства

«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.

10 снежня 2018, 08:5416
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1114
Далучайцеся да нас