Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Вывучэнню кітабаў спрыяе семінар –практыкум

Вывучэнню кітабаў спрыяе семінар –практыкум

9 снежня 2019, 21:28 Навука 18
Вывучэнню кітабаў спрыяе семінар –практыкум

27 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы  адбыўся першы семінар-практыкум, прысвечаны вывучэнню ўнікальных помнікаў беларускай кніжнай культуры – кітабаў.

Заняткі праводзіць Ірына Сынкова, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт кафедры мовазнаўства і краіназнаўства Усходу факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Татары былі неад’емнай часткай грамадства ВКЛ. З’яўленне ў Беларуска-Літоўскай дзяржаве татар стала вынікам яе разнастайных зносін з Залатой Ардой. У 1321 г. (паводле некаторых крыніц, у 1319 г.) Гедымін з дапамогаю татарскага войска здабыў вялікую перамогу над крыжакамі. 14 сакавіка 1395 года войскі Цімура разбілі атрады хана Тахтамыша, і ён скіраваўся ў бок літоўскіх і польскіх зямель.

Тахтамыш быў гасцінна прыняты князем Вітаўтам і паселены разам з ягонымі прыдворнымі ў г. Лідзе. Тут ён жыў на сядзібе, якую ў народзе доўга называлі Тахтамышавым дваром. Вітаўт адразу ацаніў новыя магчымасці, узніклыя са з’яўленнем у ягонай дзяржаве былога ардынскага ўладара, які шукаў дапамогі, каб вярнуць сабе ханскі пасад. У 1397 і 1398 гадах Вітаўт зрабіў два паходы на Дон і Крым. У іх удзельнічаў і Тахтамыш з дружынай.

З тых часоў татары засталіся жыць на Беларусі, захоўваючы мусульманскую веру і традыцыі. Іх кнігі перапісваліся арабскімі літарамі па-беларуску.

У кітабах адлюстраваны побыт, звычаі, традыцыі татар-перасяленцаў, таму іх тэксты – каштоўны матэрыял для лінгвістаў, этнографаў, літаратуразнаўцаў, гісторыкаў. У бібліятэках Вільні і Менска захоўваюцца кітабы аб’ёмам ад 70 да 1000 старонак. Акрамя кітабаў, выдзяляюць напісаныя арабскім пісьмом тафсіры, таджвіды, хамаілы.

На занятках, якія праводзіць Ірына Сынкова, адбываецца вывучэнне кітабаў, напісаных літарамі арабскага алфавіту па-беларуску (а часам на беларуска-польскай трасянцы).

Змест кітабаў – тэксты, якія тлумачаць Каран, апісанні мусульманскіх рытуалаў і асноўных мусульманскіх абавязкаў, цытаты з Карана.

 

Слухачы семінара – усе ахвотныя: ад пачаткоўцаў, якія не ведаюць нічога пра кітабы, да такіх спецыялістаў, як вядучы навуковы супрацоўнік Юры Лаўрык. Некаторыя ўдзельнікі семінара, такія, як Мікола Пачкаеў, адмыслова прыехалі з Лондана .

На завяршэнне сустрэчы ўдзельнікі прачыталі словы класіка: “Мой родны кут, як ты мне мілы”, запісаныя так, як гэта зрабілі б беларускія татары.

Наступныя заняткі адбудуцца 4 снежня і 18 снежня 2019 г. а 18-й гадзіне ў зале адукацыйных тэхналогій.

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Купалле на Лідчыне
Культура

Купалле на Лідчыне

9 ліпеня 2024, 20:0427
Восеньскія дні назірання за птушкамі
Грамадства

Восеньскія дні назірання за птушкамі

7 кастрычніка 2019, 15:5423
Гарады з «памылкамі» ў назвах: Дзятлава ці Зьдзецел?
Мова

Гарады з «памылкамі» ў назвах: Дзятлава ці Зьдзецел?

29 жніўня 2019, 15:3621
Алена Анісім: ТБМ — арганізацыя сталая, але маладая душой
Мова

Алена Анісім: ТБМ — арганізацыя сталая, але маладая душой

28 чэрвеня 2019, 11:0621
Далучайцеся да нас