Home
У свеце

Навіны Германіі. Ангела Меркель: “NATO для Германіі важнейшае, чым у часы халоднай вайны

Навіны Германіі. Ангела Меркель:  “NATO для Германіі важнейшае, чым у часы халоднай вайны

Канцлер Германіі Ангела Меркель заявіла, што захаванне звязу NATO з’яўляецца найважнейшым прыярытэтам для краіны.

 

Як заявіла Меркель, выступаючы ў Бундэстагу, захаванне NATO зараз нават больш важнае для Германіі, чым падчас халоднай вайны, – ці, ва ўсякім разе, так жа важна. Канцлер прызнала, што Еўропа ў адзіночку, без Злучаных Штатаў, не здольная абараніць сябе ад усіх пагрозаў.

Канцлер таксама сказала, што Германія паступова павышае ваенныя выдаткі і гатовая давесці іх да 2 працэнтаў ВУП, аднак не раней чым праз 10 гадоў.

Заява Меркель зроблена на фоне палемікі аб сучаснасці і бу-дучыні Паўночнаатлантычнага звязу, якую пачаў прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон. Ён заявіў, што NATO “адчувае смерць мозгу”, прывёўшы ў якасці прыкладу адсутнасць адзінай пазіцыі саюзнікаў у адносінах да аперацыі Турцыі на поўначы Сірыі. Шэраг прадстаўнікоў NATO і лідараў еўрапейскіх дзяржаў не пагадзіўся з Макронам. Напярэдадні пра сваю нязгоду заявіў і кіраўнік МЗС Германіі Хайка Маас.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп неаднаразова заклікаў саюзнікаў ЗША па NATO павялічыць ваенныя выдаткі і давесці іх хоць бы да 2 працэнтаў ВУП у кож-най з краін. Крытыкі Трампа абвінавачваюць яго ў тым, што ён хоча разбурыць NATO, высоўваючы саюзнікам невыканальныя ўмовы.

Радыё Свабода.

Previous article Украінска - беларускі досвед узаемнага вывучэння моў, літаратур і культур
Next article Данута Бічэль адзначыла дзень народзінаў прэзентацыяй новай кнігі

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША
Спорт

Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША

жнів 6th, 201919
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

крас 18th, 202516
ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ  ЮРЫ НАГОРНЫ
ТБМ

ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ ЮРЫ НАГОРНЫ

ліп 31st, 202015
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

Каст 9th, 202515