Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
На могілкі Росы ў Вільні прывезлі зямлю з магілаў паўстанцаў на Лідчыне

На могілкі Росы ў Вільні прывезлі зямлю з магілаў паўстанцаў на Лідчыне

9 снежня 2019, 21:22 Грамадства 48
На могілкі Росы ў Вільні прывезлі зямлю з магілаў паўстанцаў на Лідчыне

На Дзяды грамадскія актывісты з Ліды і Бярозаўкі наведалі месцы пахавання ўдзельнікаў паўстання 1863 года і дзеячаў беларускіх патрыятычных арганізацый. Сярод іншага яны запалілі знічы на магілах удзельнікаў паўстання Валерыі Цехановіч і ксендза Адама Фалькоўскага ў Лідзе, а таксама на месцы баёў і пахавання невядомых паўстанцаў у фальварках Стрэліца і Шчытнікі ля вёсак Голдава і Малое Ольжава ў Лідскім раёне. Наведалі магілу Міністра БНР генерала Кіпрыяна Кандратовіча ў Воранаве, а таксама магілы Юльяна Саковіча і яго паплечнікаў па Беларускай незалежніцкай партыі ў Лідзе. Важнасць ушанавання памяці герояў Беларусі ў гэтыя дні патлумачыў адзін з удзельнікаў памятнай акцыі Вітольд Ашурак:

– Вяртанне беларускіх герояў, вяртанне памяці пра іх, вяртанне ім належнага ганаровага месца ў нашым жыцці – гэта наша задача. І ў такія вось дні, калі ўсе шануюць памяць, мы не забываемся на гэта, мы гаворым, мы прыводзім гэтых герояў у прыклад, мы арыентуемся на іх: на іх дзейнасць, на іх самаахвярнасць.

Акрамя іншага, актывісты ўзялі па жмені зямлі з месцаў пахавання ўдзельнікаў паўстання 1863 года на Лідчыне, каб далучыць яе ў Вільні 22 лістапада да могілкаў Росы, побач з кіраўнікамі паўстання.

Для Лідчыны паўстанне 1863 года мае выключную важнасць. Гэта там недзе не ўсё адназначна. Тут, на Лідчыне, адназначна ўсё: вось мы, вось нашыя продкі, якія палеглі ў баях за волю і незалежнасць, а вось яны – тыя, хто прыгнятаў, нішчыў і забіваў. І калі нас вучаць адпускаць віны, то ніхто не вучыць забыць хоць нешта.

22 лістапада грамадскія актывісты з Лідчыны, як і збіраліся, прывезлі ў Вільню на перапахаване Кастуся Каліноўскага і яго паплечнікаў таксама і зямлю з магілаў паўстанцаў на Лідчыне. Яшчэ загадзя яны аб’ехалі ў сваім рэгіёне ўсе вядомыя месцы баёў і пахаванняў паўстанцаў 1863 года і ўзялі там па жмені зямлі, каб дазахаваць яе пасля ў Вільні, побач з іншымі ўдзельнікамі і кіраўнікамі паўстання. Грамадскі актывіст з Бярозаўкі Вітольд Ашурак адзначыў:

– Гэта сімвалічны жэст. Ён надзвычай важны. Важна не толькі прынесці частку зямлі тых герояў, дзе яны зараз спяць, да правадыра паўстання. Важна адчуць сувязь паміж тымі героямі і намі цяперашнімі, нашай беларускай нацыяй. Падзеі 22 лістапада паказалі, што сувязь існуе, сувязь моцная, і беларуская нацыя мацнее.

Таксама вядома, што такі ж самы жэст зрабілі і актывісты з Гарадзеншчыны, Вілейшчыны і іншых рэгіёнаў Беларусі.

Андрэй Панямонаў,  Беларускае Радыё Рацыя.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4617
«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.
Грамадства

«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.

10 снежня 2018, 08:5416
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0315
Далучайцеся да нас