Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Нямецкі міністар заклікаў прызнаць доступ да інтэрнэту асноўным правам чалавека

Навіны Германіі. Нямецкі міністар заклікаў прызнаць доступ да інтэрнэту асноўным правам чалавека

6 снежня 2019, 14:48 У свеце 19
Навіны Германіі.  Нямецкі міністар заклікаў прызнаць доступ да інтэрнэту асноўным правам чалавека

Свабодны доступ да інтэрнэту павінен стаць адным з асноўных правоў чалавека. Такое меркаванне выказаў у нядзелю, 24 лістапада, міністр эканомікі і энэргетыкі Германіі Петэр Альтмайер, паведамляе Deutsche Welle.

Свабодны доступ да інтэрнэту “павінен быць фундаментальным правам, што тычацца людзей ва ўсім свеце”, – падкрэс-ліў Альтмайер. Ён прыраўняў права на вольны доступ да інтэрнэту з правамі на адукацыю і медыцынскае абслугоўванне. На думку Альтмайера, інтэрнэт павінен заставацца “глабальным і свабодным” у тым ліку і для развіваных краінаў, і гэта тычыцца не толькі ўраду, але і няўрадавага сектару. У Берліне 25 лістапада адкрыецца форум па кіраванні інтэрнэтам.

Беларусь знаходзіцца ў спісе краінаў “з несвабодным інтэрнэтам” паводле рэйтынгу “Свабода ў сетках – 2019” праваабарончай арганізацыі Freedom House. Кыргызстан і Украіна прызнаны “часткова свабоднымі”, цалкам “свабоднымі” – Арменія і Грузія, у той жа час Азербайджан, Беларусь, Казахстан, Узбекістан і Расея былі прызнаныя “несвабоднымі”.

Радыё Свабода.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3421
Беларускі этнаграфічны  слоўнік
Выданні

Беларускі этнаграфічны слоўнік

1 снежня 2021, 08:1419
Прэм'ера "Трэцяга вока"
Культура

Прэм'ера "Трэцяга вока"

5 мая 2022, 20:1916
У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”
Выданні

У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”

28 лістапада 2018, 15:0316
Далучайцеся да нас