Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Габрыэля Пузыня. Вяртанне на Радзіму

Габрыэля Пузыня. Вяртанне на Радзіму

6 снежня 2019, 15:50 Грамадства, Культура 110
Габрыэля Пузыня. Вяртанне на Радзіму

Таленавітая беларуская польскамоўная пісьменніца ХІХ стагоддзя Габрыэля Пузыня вяртаецца на Радзіму. Летась намаганнямі паэткі, літаратуразнаўцы і перакладчыцы Ірыны Багдановіч выйшаў першы яе зборнік вершаў у беларускіх перакладах “Струмень любові”. А сёлета ў лістападзе на касцёле  Божага Цела ў мястэчку Беразінскае з’явілася мемарыяльная дошка ў гонар пісьменніцы. У адкрыцці дошкі ўдзельнічала і Ірына Багдановіч:

– Чым больш яе чытаю, тым больш хочацца, каб мае сучаснікі гэта пачыталі. Кніжачку вершаў удалося выдаць, 25 вершаў. Але яе літаратурная спадчына, канешне, значна большая. І проза, апавяданні. Яны напоўнены святлом вялікай любові.

Графіня Габрыэля з Гюнтэраў Пузыня нарадзілася ў Вільні, жыла ў бацькоўскім маёнтку Дабраўляны былога Смаргонскага павета. З 1851 года, выйшаўшы замуж за князя Тадэвуша Пузыню, Габрыэля жыла ў ягоным маёнтку Гарадзілава (цяпер гэта мястэчка Беразінскае Маладзечанскага раёна), дзе памерла ў 1869 годзе і была пахавана. На жаль, яе магіла не захавалася.  

Васіль Кроква,

Беларускае Радыё Рацыя.

Фота catholic.by.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Часопісу "Полымя" - 100 гадоў
літаратура

Часопісу "Полымя" - 100 гадоў

21 снежня 2022, 07:3122
Рэдактарам "Краязнаўчай газеты" прызначаны Максім Гальпяровіч
Выданні

Рэдактарам "Краязнаўчай газеты" прызначаны Максім Гальпяровіч

26 студзеня 2022, 08:5418
Урок інфармацыйнай культуры "Беражы кнігі з дзяцінства"
літаратура

Урок інфармацыйнай культуры "Беражы кнігі з дзяцінства"

31 ліпеня 2024, 05:5516
Тэксты для 18-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі ад Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы
Мова

Тэксты для 18-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі ад Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы

14 лютага 2025, 07:3216
Далучайцеся да нас