Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Беларусь адмовіцца ад выпуску біядызельнага паліва

Беларусь адмовіцца ад выпуску біядызельнага паліва

18 лістапада 2019, 12:33 Грамадства, Навіны 12
Беларусь адмовіцца ад выпуску біядызельнага паліва

Беларусь з 2020 года адмовіцца ад выпуску біядызельнага паліва. Пра гэта заявіў старшыня канцэрна „Белнафтахім” Андрэй Рыбакоў. Адмова ад вытворчасці біядызелю абмяркоўвалася на яго сустрэчы з калектывам прадпрыемства „Магілёўхімвалакно”. Рыбакоў гаварыў пра тое, што ў новай сітуацыі „ўмовы выканання паказчыкаў для прадпрыемства будуць дастаткова няпростымі”. Як інфармуе interfax.by, вытворчасць біядызельнага паліва стратная. Ёй займаецца тры прадпрыемствы „Белнафтахіма” — згаданае „Магілёўхімвалакно”, „Белшына” і „Азот”. Гэтае паліва сельгаспрадпрыемствам прадавала „Беларуснафта”. Адмаўляюцца ад яго „ў мэтах падвышэння эфектыўнасці вытворчасці”. Біядызельнае паліва ў нашай краіне выпускалі з 2010 года. Меркавалася, што яно дапаможа зменшыць аб’ёмы перапрацоўкі нафты і зэканоміць для бюджэта каля 100 мільёнаў даляраў.

Чытай больш  

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4617
«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.
Грамадства

«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.

10 снежня 2018, 08:5416
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0315
Далучайцеся да нас