• Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Наша Слова штодзень
  • 26 лютага 2021
  • Пра нас
  • Кантакты
  • Рэкламадаўцу
Наша Слова штодзень
  • Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Share
You are reading
Мяцежная Магілёўшчына

Мяцежная Магілёўшчына

11 лістапада 2019, 21:52 Навука, ТБМ 4
Мяцежная Магілёўшчына

ТБМ імя Ф.Скарыны г. Магілёва 28 кастрычніка 2019 г. у грамадскім цэнтры “Кола” арганізавала сустрэчу з вядомым беларускім гісторыкам, кандыдатам гістарычных навук Нінай Стужынскай. Тэма сустрэчы: “Мяцежная Магілёўшчына. Да стагоддзя паўстання. 1919-2019 гг.”

Надзвычай цікавую лекцыю пра падзеі самага пачатку “савецкай улады” на Магілёўшчыне паслухалі магілёўцы ад гісторыка. Ніна Стужынская – кандыдат гістарычных навук, лаўрэат прэміі імя Францішка Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтра, аўтар гістарычных работ па нацыянальна-вызвольным руху 20-30-х гадоў ХХ стагоддзя. Стужынская займа-ецца даследаваннем гісторыі палітычных рэпрэсіяў у Беларусі. Аўтарка кнігі “Беларусь мяцежная: з гісторыі ўзброенага антысавецкага супраціву: 20-я гг. ХХ ст.”. Кніга “Беларусь мяцежная” пр-свечана малавядомым падзеям беларускага супраціву – гісторыі Слуцкага паўстання, дзейнасці антысавецкага партызанскага змагання ў 20-я гады мінулага стагоддзя, а таксама выбітным асобам таго часу. Спадарыня Ніна якраз наведвала Магілёў, каб папрацав-аць у нашых архівах, і расказала шмат чаго, што даведалася новага, і што даследавала раней.

Тэмай беларускага антыбальшавіцкага супраціву гісторык Ніна Стужынская займаецца каля 30 гадоў, пачалося ўсё яшчэ на пятым курсе ўніверсітэта. У рэчышчы тагачасных ідэалагічных патрабаванняў студэнтка пісала дыплом на тэму “палітычнага бандытызму” на Беларусі. Паводле савецкіх стэрэатыпаў, у антыбальшавіцкіх паўстаннях удзельнічалі выключна злачынцы. І тут у даследчыцы з’явілася падазрэнне: няўжо ўсе гэтыя тысячы людзей былі бандытамі? З часам яна пераканалася: на супраціў Саветам уздымаліся лепшыя людзі вёсак, гарадоў і мястэчак. Тыя маладыя людзі, якія паклалі жыццё за нацыянальную ідэю, засталіся ў “схаванай” гісторыі. За рамкамі школьнага падручніка, афіцыйнай гістарыяграфіі засталіся сапраўдныя нацыянальныя героі.

Супраціў мясцовага насельніцтва, аказваецца, быў і ў нашых краях, на Магілёўшчыне даволі актыўны, нават былі паўстанні, не на шмат меншыя за Слуцкі збройны чын. Былі і адметныя лідары супраціву – атаманы, на якіх палявала ЧК, прычым гісторыі вельмі ўражлівыя, вартыя нават кніг і фільмаў. Стужынская думае: шчэ надыйдуць часы, калі гэтыя імёны вернуцца, будуць грунтоўна даследаваны ўсе акалічнасці, і напісана свая гісторыя, з нашага, нацыянальнага погляду, без чырвонага крамлёўскага ўхілу.

Беларусь у палітычным сэнсе ў 20-я гады была даволі стракатай. Але Ніна Стужынская піша пра тых, хто быў нацыянальна арыентаваны, хто абраў сабе за мэту пабудову еўрапейскай, дэмакратычнай, незалежнай Беларусі. І яшчэ піша пра тых, хто са зброяй у руках абараняў ідэю Беларускай Народнай Рэспублікі. Хто пасля сацыяльных катастрофаў, такіх, як Першая ўсясветная вайна, расейская рэвалюцыя, абраў шлях да незалежнасці. Па-сутнасці, гэта былі і амбіцыі, і ўласныя планы. Моладзь не хацела аддаваць бальшавікам ні тэрыторыю, ні мову, ні культуру. Яна хацела быць гаспадаром на сваёй зямлі. Калі пачытаць, напрыклад, нарысы атамана Дзергача, то гэтая ідэя прасочваецца вельмі яскрава.

Па словах Ніны Стужынскай, сярэдняя фігура важака партызан выглядае так: атаманамі часцей за ўсё станавіліся харызматычныя хлопцы, моцныя целам і духам. Як правіла, лідар быў з тутэйшых, меў аўтарытэт сярод сваіх аднавяскоўцаў і падтрымку вясковай грамады. Менавіта на сваёй малой радзіме паўстанцы  знаходзілі прытулак, ежу, вопратку, зброю. Некаторыя атаманы ў мэтах канспірацыі мелі па некалькі імёнаў і нават двайнікоў.  Сярод кіраўнікоў узброенай апазіцыі сустракаюцца творчыя асобы. Атаманы пісалі вершы,  прозу, добра спявалі, удзельнічалі ў тэатральных пастаноўках. Выклікае зразумелае пачуццё здзіўлення і глыбокай павагі мужнасць і адказнасць за  лёс краіны 20-гадовых (і нават маладзейшых) юнакоў – удзельнікаў паўстанцкага руху.  Яны былі  вельмі маладыя, але ў той жа час такія сталыя паводле таго, як ацэньвалі сітуацыю, якія праграмныя дакументы стваралі, якія рашэнні прымалі.

Наступная кніга Ніны Стужынскай будзе прысвечана маладаследаваным і малавядомым падзеям магілёўскага супраціву – паўстанню, дзейнасці антысавецкага партызанскага руху ў 20-я гады XX стагоддзя, выбітным асобам таго часу. Аўтарка шукае і выкарыстоўвае шмат невядомых раней крыніцаў, у тым ліку і дакументы ДПУ, прыватныя лісты, успаміны ветэранаў. Яна дакладна абвяргае міф камуністычнай прапаганды аб тым, што беларускі народ падтрымліваў бальшавіцкі рэжым. Сялянства выступіла супраць харчразвёрсткі, бараніла сваю маёмасць. Масавасць і ўпартасць, велічыня ахопленых парты-занскім супрацівам тэрыторый дазваляе прымяніць да гэтых падзей тэрмін малой вайны.  Напрыклад, у атамана Мяфодзія Караткевіча  баявая групоўка  на Магілёўшчыне  дасягала 800 шабель.

Гэтая тэма дае новы погляд на наша мінулае. Застылая савец-кая гістарыяграфія тоўстым слоем закрывае сапраўдную беларускую гісторыю.

Гісторыя беларускага антысавецкага супраціву ўшчэнт разбівае міф, што беларусы – пакорлівыя людзі.

Наталля Шэмянкова ,

Магілёў.

Фота: Алеся Сабалеўскага.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Дыктоўка для сяброў ТБМ у Лідзе 21 лютага
Мова

Дыктоўка для сяброў ТБМ у Лідзе 21 лютага

18 лютага 2021, 21:0425
Пабачыў свет „Руска-беларускі слоўнік-даведнік лекавых раслін”
Выданні

Пабачыў свет „Руска-беларускі слоўнік-даведнік лекавых раслін”

21 лістапада 2018, 13:1817
Выспачкі беларускай культуры  ў новым музеі ў Жлобіне
Культура

Выспачкі беларускай культуры ў новым музеі ў Жлобіне

9 лютага 2021, 21:1517
Уладзімір Арлоў абяцае працяг кнігі “Айчына”
Выданні

Уладзімір Арлоў абяцае працяг кнігі “Айчына”

23 мая 2019, 16:3216
Далучайцеся да нас