Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Кангрэс Міжнароднага ПЭН-клуба занепакоены працяглай стыгматызацыяй беларускай мовы

Кангрэс Міжнароднага ПЭН-клуба занепакоены працяглай стыгматызацыяй беларускай мовы

15 кастрычніка 2019, 09:13 Мова, У свеце 46
Кангрэс Міжнароднага ПЭН-клуба занепакоены працяглай стыгматызацыяй беларускай мовы

Асамблея дэлегатаў Міжнароднага ПЭН-клуба на 85-м штогадовым кангрэсе, які адбываўся ў Маніле (Філіпіны) 1-5 кастрычніка, выказала занепакоенасць працяглай стыгматызацыяй беларускай мовы ў Беларусі, дзе ўлады ўжо амаль тры дзесяцігоддзі імкнуцца замацаваць дамінаванне рускай мовы.

– Некалькі гадзін таму 85-ты кангрэс Міжнароднага ПЭНа прыняў прапанаваную Беларускім ПЭНам рэзалюцыю адносна беларускай мовы. Мы вельмі добра разумеем: на рэзалюцыі праца не заканчваецца, а толькі пачынаецца. Беларускі ПЭН у кансорцыюме з іншымі беларускімі арганізацыямі працуе над супольнай кампаніяй па адвакатаванні беларускай мовы. І тут такая падтрымка [кангрэса] нязвыкла істотная, бо часта менавіта знешні інтарэс дазваляе заставацца ў тонусе інтарэсу ўнутранаму – на ўсіх узроўнях. А перадусім мы вельмі ўдзячныя ПЭНам Амерыкі, Украіны, Польшчы, Эстоніі, Латвіі і Санкт-Пецярбурга, якія падтрымалі нашу рэзалюцыю на самым пачатку (для вылучэння на галасаванне кангрэса). Таксама дзякуй вялікі тэлеканалу “Белсат” і ўсяму кансорцыюму арганізацый кампаніі “Беларускамоўныя” за супрацу і дапамогу ў рабоце над рэзалюцыяй, – пракаментавала падзею старшыня Беларускага ПЭН-цэнтра Таццяна Нядбай.

У закліку Беларускага ПЭН-цэнтра адзначаецца, што ўлады цураюцца беларускай мовы. На афіцыйным узроўні ўсе законы напісаныя па-руску. Абмяжоўваецца доступ да адукацыі на беларускай мове: толькі 13% вучняў навучаюцца па-беларуску, а ў краіне няма ніводнага ўніверсітэта з беларускай мовай выкладання. У Беларусі 85% кніг выда-юцца па-руску. У той жа час тэлеканал “Белсат” не можа платна прасоўваць уласны відэакантэнт на сваіх жа YouTube-каналах, бо Google Ads не падтрымлівае беларускай мовы. Гэта сур’ёзна ўплывае на эфектыўнасць спробаў пашырэння глядацкай аўдыторыі ды распаўсюду пэўнай і спраўджанай інфармацыі, адзначаюць аўтары рэзалюцыі. Асамблея дэлегатаў Міжнароднага ПЭН-клуба заклікае беларускія ўлады дзейнічаць згодна з артыкулам 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, які заканадаўча замацаваў статус беларускай мовы як дзяржаўнай, а Google ды іншыя інтэрнэт-платформы прызнаць беларускую мову і забяспечыць беларусам магчымасць выказвацца і свабодна камунікаваць з прадстаўнікамі ўласных супольнасцяў ды іншымі людзьмі на беларускай мове.

Поўны тэкст рэзалюцыі змешчаны на сайце Беларускага ПЭН-цэнтра.

belapan.by.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5920
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0019
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0017
19 стагоддзе беларускай мовы
Мова

19 стагоддзе беларускай мовы

7 верасня 2020, 09:0815
Далучайцеся да нас