• Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Наша Слова штодзень
  • 27 лютага 2021
  • Пра нас
  • Кантакты
  • Рэкламадаўцу
Наша Слова штодзень
  • Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Share
You are reading
Каб не быць “рускімі са знакам якасці”. Наш адказ інтэграцыі

Каб не быць “рускімі са знакам якасці”. Наш адказ інтэграцыі

15 кастрычніка 2019, 08:47 Мова 1
Каб не быць “рускімі са знакам якасці”. Наш адказ інтэграцыі

Адказ “беларуская” на пытанне пра родную мову падчас перапісу насельніцтва – гэта цяпер тое, што можа зрабіць абсалютна кожны чалавек для падтрымкі суверэнітэту і незалежнасці Беларусі.

Раз на дзесяць гадоў у краіне адбываецца цікавае мерапрыемства – перапіс насельніцтва. Гэтым разам беларусаў палічаць, памацаюць і паглядзяць на іх з 4 па 30 кастрычніка. І цяпер пытанні перапісу – надзвычай важныя.

Перапіс важны таму, што менавіта ад яго вынікаў адштурхоўваюцца нашыя статыстыкі, і, адпаведна, улады ў вызначэнні далейшага шляху развіцця дзяржавы і дзяржаўнай палітыкі. Напрыклад, ад сёлетніх вынікаў маштабнай апытанкі, па словах сацыялагіні, аналітыка Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Алены Арцёменкі, будзе залежаць рэформа адміністрацыйнага падзелу краіны. Па меркаванні адмыслоўцы, у некаторых раёнах колькасць насельніцтва можа аказацца каля 5-7 тысяч чалавек, і, адпаведна, там нерацыянальна ўтрымліваць адміністрацыю.

Але найважнейшыя пытанні – гэта пытанні 12 і 13 у перапісным лісце. Яны будуць гучаць так: “Ваша родная мова (мова, засвоеная першай у раннім дзяцінстве)?” і “На якой мове вы звычайна размаўляеце дома?”

Пытанні сфармуляваныя так, бо гэта – рэкамендацыі “Канферэнцыі еўрапейскіх статыстыкаў”. Аднак паняцце “роднай мовы” і “першай засвоенай” усё ж не перашкаджаюць назваць любому чалавеку роднай мовай беларускую.

І гэта, насамрэч, не будзе хлуснёй. Нават калі ад пачатку вы размаўляеце на рускай мове – вы ж у дзяцінстве засвоілі “Калыханку”? Ведаеце, хто такі Дзед-Барадзед? А значыць, засвоілі і беларускую мову.

Вынікі перапісу будуць апрацоўвацца даволі доўга, і не ўсе з гэтых вынікаў нам пакажуць. Бо там ёсць “слізкія” пытанні наконт працоўнай міграцыі і жадання з’ехаць з краіны. Але сапраўдныя лічбы гарантавана давядуць да тых, хто прымае палітычныя і эканамічныя рашэнні наконт будучыні краіны.

Цяпер наша будучыня даволі цьмяная. Да нас цягнуць свае рукі розныя “рускія міры” ды “паглыбленыя інтэгра-цыі”. Шмат хто занепакоена кажа, што існаванне Беларусі як самастойнай дзяржавы ўжо пад вялікай пагрозай, і трэба кансалідавацца ўсім, каб надалей жыць у сваім доме. І адказ “беларуская” на пытанне пра родную мову – гэта цяпер тое, што можа зрабіць абсалютна кожны чалавек для падтрымкі суверэнітэту і незалежнасці Беларусі.

Такім чынам мы даводзім важную рэч: беларусы – гэта не “рускі мір”. Не “апалячаныя рускія” і нават не “рускія са знакам якасці”, не “малодшая славянская сястра”. Гэта асобны і асаблівы народ, у якога ёсць свая мова, культура, традыцыі, зямля і краіна.

Беларуская мова – гэта і абарона ад усялякіх “глыбокіх”, “паглыбленых” і іншых схаваных, прыкапаных ды замаскіраваных інтэграцый. Гэта маркёр: што беларусы – супраць паглынання сваёй краіны нейкімі “вялікімі суседзямі”. Прынамсі, гэта азнака таго, што “лёгкіх інтэграцый” не будзе. І папярэджанне тым, хто на такія “інтэграцыі” спадзяецца, – найперш, з нашага боку. Прызнаемся: у Беларусі хапала не толькі партызанаў, але і калабарантаў.

Руская мова ў нас не мае патрэбы ў падтрымцы. Бе-ларуская ж фактычна выключаная з ужытку ў адукацыі, СМІ, заканадаўстве, рэальным жыцці. Той, хто спрабаваў уладкаваць дзіця ў беларускамоўную групу дзіцячага садка альбо дамагчыся беларускамоўнага навучання ў пачатковай школе, выдатна пра гэта ведае. Хаця такога быць не павінна – каб тыя, хто жадае навучаць дзяцей на мове тытульнай нацыі, дамагаліся б гэтага ледзьве не з боем.

Чым больш адказаў у перапісе пра “родную беларускую” – тым больш шанцаў на з’яўленне навучання па-беларуску, беларускіх садкоў і школьных класаў.

Часцяком сустракаюцца нараканні, што зварот да чыноўніка на беларускай мове выклікае адказ ці на рускай, ці з памылкамі. Вялікая колькасць людзей, якія ў час перапісу заявяць пра родную беларускую, будзе вымушаць чыноўнікаў не адварочвацца ад бела-рускамоўных зваротаў (за апошнія гады, адзначым дзеля справядлівасці, беларускую мову яны вывучылі няблага).

Сацыёлагі ў гэтым пытанні папярэджваюць пра “спіраль маўчання”. Гэта калі ўсе звыкліся, што, нібыта, “большасць адкажа пра родную мову – руская, дык я адкажу таксама гэтак”. Насамрэч, усё якраз наадварот. Гэта беларуская мова трапіла ў “спіраль маўчання”. Насамрэч, мова – папулярная. Быць беларускамоўным – азначае быць “у трэндзе”. Уважаць беларускую мову за родную – гэта быць адукаваным, прынамсі, ведаць больш за адну мову. Проста нашая мова “не раскручаная” так, як належыць, а яе сапраўдная папулярнасць – замоўчваецца.

Не верыце? Паводле перапісу 2009 года роднай мовай беларускую назвалі 53,2% насельніцтва Беларусі. У час перапісу 1999 года род-най мовай беларускую назвалі 73,6%!

Дык якая ваша родная мова?

Сяргей Пульша

“Новы час”.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Пабачыў свет „Руска-беларускі слоўнік-даведнік лекавых раслін”
Выданні

Пабачыў свет „Руска-беларускі слоўнік-даведнік лекавых раслін”

21 лістапада 2018, 13:1817
Дыктоўка для сяброў ТБМ у Лідзе 21 лютага
Мова

Дыктоўка для сяброў ТБМ у Лідзе 21 лютага

18 лютага 2021, 21:0417
Выспачкі беларускай культуры  ў новым музеі ў Жлобіне
Культура

Выспачкі беларускай культуры ў новым музеі ў Жлобіне

9 лютага 2021, 21:1517
Цукар са смакам роднае мовы
Мова

Цукар са смакам роднае мовы

19 кастрычніка 2018, 00:1516
Далучайцеся да нас