Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Як назавеш карабель, так і…

Як назавеш карабель, так і…

7 кастрычніка 2019, 19:43 ТБМ 14
Як назавеш карабель, так і…

Цешу сябе думкай і спадзевам, што першы карабель на Беларусі ў гонар нашага Патрона Францыска Скарыны прышвартаваўся на прыстані менавіта нашага старажытнага Магілёва! Агульна вядома, што друкар і асветнік Скарына выдаў сваю першую кнігу ў жніўні 1517 года. І таму магілёўцы ўжо не аднойчы напрыканцы лета ладзяць штогод адмысловыя імпрэзы, прысвечаныя нашым слынным літаратарам і пісьменнікам. Даўно вітала ў галовах ТБМ-аўцаў ідэя неяк заахвоціць да беларушчыны невялічкі караблік “Могилёв”, які няспынна кожнае лета сноўдае па хвалях абмялеўшага Дняпра.

І вось наша даўняя мара спраўдзілася, і 31 жніўня 2019 года цеплаход “Францыск Скарына” адправіўся з зацікаўленымі пасажырамі на борце ў літаратурна-музычнае падарожжа… Сабраўся самы розны народ: ад дзяцей падшыванцаў да бабулек, што даўно мінулі “бальзакаўскі ўзрост”. Усім месца хапіла і спраў таксама. Спачатку была літаратурна-гістарычная частка, і я трошкі рас-павёў пра ўзбярэжжа Магілёва на Дняпры. Бо калісьці не шматпавярховікі-шпакоўні “ўпрыгожвалі ” гістарычны цэнтр нашага горада, а велічныя храмы, якія маглі б аздобіць любы сталічны горад. Недалёка ад прыстані ўзвышаўся мураваны Петра-Паўлаўскі сабор, пабудаваны ў другой палове 18 стагоддзя. Усе войны і рэвалюцыі абмінулі гэтую праваслаўную царкву, а ў мірным 1955 годзе было прынята рашэнне аб зносе старажытнай святыні. На ўскрайку Лупалаўскага прадмесця, за самым мястэчкам, якое завецца Гаджыеў роў, было невялічкае балота. І яшчэ ў 1970-х гадах на гэтым непрыглядным месцы мясцовыя кавалеры для сваіх дзяўчат маглі нарваць букет прыгожых жоўтых касачоў. На правым беразе Дняпра, дзе знаходзілася старая прыстань, ля самай вады узвышаўся касцёл Святога Антонія, які зачынілі пасля паўстання Кастуся Каліноўскага. За касцёлам знаходзіўся раён габрэйскага Школішча, дзе месцілася некалькі мураваных сінагог і адна з самых прыгожых ва Усходняй Еўропе драўляная сінагога 17 ст., якую ў 18 ст. распісаў каляровымі малюнкамі мастак Айзік Сегал, меркаваны прадзед Марка Шагала. У гэтым жа раёне ў 17 ст. была пабудавана ў стылі магілёўскай школы дойлідства Пакроўская царква.

Другая частка літаратурна-музычнага цеплахода “Францыск Скарыны” была прысвечана беларускім танцам. Усе ахвотныя атрымалі раздрукаваныя спеўнікі і пад вядомыя песні “Простыя словы”, “Туман ярам”, “Мне абрыдла весяліцца”, “Тумбалалайка”….пагойсалі трошкі на палубе да 19.00. Сёлета наш літаратурны карабель дзейнічаў на рэйсе ўсяго адну гадзіну і на наступны год удзельнікі, якіх было аж 74 чалавекі, пажадалі, каб было дзве гадзіны вандравання! І прасілі яшчэ дадаць да “праграмы” шведскі стол! Таму ў наступным годзе ў Магілёве на літаратурным жнівеньскім караблі будзе не толькі цікава і весела, але і смачна! Запрашаем усіх ахвочых!

Алег Дзьячкоў,

Верасень 2019 г.

Магілёў.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
На Лідчыне адзначылі 155-я ўгодкі паўстання 1863 года
Грамадства

На Лідчыне адзначылі 155-я ўгодкі паўстання 1863 года

23 жніўня 2018, 23:0517
Тэксты для 13-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Уладзімір Караткевіч. Беларуская песня
Мова

Тэксты для 13-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Уладзімір Караткевіч. Беларуская песня

10 лютага 2020, 21:2817
Гаючыя зёлкі
Навука

Гаючыя зёлкі

1 сакавіка 2023, 18:2116
Слуцкі збройны чын - 100 гадоў
Грамадства

Слуцкі збройны чын - 100 гадоў

9 снежня 2020, 00:3416
Далучайцеся да нас