• Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Наша Слова штодзень
  • 12 красавіка 2021
  • Пра нас
  • Кантакты
  • Рэкламадаўцу
Наша Слова штодзень
  • Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Share
You are reading
Міленіюм Берасця высвяціў гісторыю горада

Міленіюм Берасця высвяціў гісторыю горада

23 верасня 2019, 23:18 Культура 7
Міленіюм Берасця высвяціў гісторыю горада

6-8 верасня адбыліся святкаванні, прысвечаныя 1000-годдзю Берасця. У праграме ўрачыстасцяў былі мастацкія і спартовыя мерапрыемствы, фестываль тэатраў і кніг, гістарычныя выставы, рыцарскія турніры, карнавальнае шэсце. Падчас святкаванняў Аляксандр Лукашэнка падараваў Берасцейскую Біблію музею гісторыі горада. Мясцовыя і цэнтральныя газеты паведамлялі аб адкрыцці новай інфраструктуры – Заходняга абхода, якая разгрузіць транспартныя патокі  і палепшыць экалогію горада.

Народнае гулянне працягвалася штодня, маладыя бацькі з дзецьмі з задавальненнем бавілі час ля фантанаў. Турысты з цікавасцю вывучалі барыльефы помніка з анёлам-ахоўнікам на вяршыні і шасцю скульптурамі, пасталенага ў 2009 годзе да 990-годдзя Берасця па праекце архітэктара А.А. Андрэюка і скульптара А.А. Паўлючука.

Абласны гісторыка-краязнаўчы музей па вул. К. Маркса, 40  з гарматамі ля ўвахода прыцягваў увагу гасцей горада. Экспазіцыя музея багатая на дакументы, кнігі, прадметы, здабытыя ў археалагічных раскопках, бліскучыя рыцарскія панцыры і зброю ХII-ХIХ стагоддзяў, старажытныя манеты. Тут можна ўбачыць булаву гетмана, ваярскія дзіды, шаблю часоў Касцюшкі.

У адной з залаў музея можна праехаць у купэ цягніка мінулага стагоддзя па маршруце Берасце-Пінск, агледзець прыродны ланшафт Берасцейшчыны.

Пра яркія факты з гісторыі Берасця распавяла супрацоўніца музея Ніна Міхайлаўна Кірылава.

Берасце ўпершыню ўзгадваецца  ў “Аповесці мінулых гадоў”  у 1019 годзе. З ХI да сярэ-дзіны ХII стагоддзя горад знаходзіўся ў складзе Тураўскага княства. З другой паловы ХII ст. Берасце ўваходзіла ў склад Уладзіміра-Валынскага княства. У канцы ХII ст. горадам валодаў польскі кароль Казімір II.

У 1319 г. пры князі Гедыміне Берасцейская зямля першы раз далучана да Вялікага Княства Літоўскага. У 1390 годзе Берасце першым з гарадоў на тэрыторыі сучаснай Беларусі атрымала Магдэбургскае права.

У 1409 годзе  ў  Берасцейскім замку адбывалася сустрэча польскага караля Уладзіслава (Ягайлы) і вялікага князя літоўскага Вітаўта, і быў вызначаны план супольных дзеянняў  у вайне супраць крыжакоў, а  ў 1410 годзе  берасцейская харугва прымала ўдзел у Грунвальдскай бітве.

У 1413 годзе быў юрыдычна вызначаны стан горада. Ён стаў цэнтрам Берасцейскага староства Трокскага ваяводства  ВКЛ. У 1495  годзе  ў Берасці адкрыўся шпіталь, прытулак для старых і знямоглых.

У 1551 годзе Берасцейскае староства ўзначаліў дзяржаўны дзеяч, ваявода віленскі і канцлер ВКЛ Мікалай Радзівіл Чорны. Вялікі дабрачынца горада М. Радзівіл Чорны ў 1563 годзе заснаваў друкарню і надрукаваў Берасцейскую Біблію. Ён заснаваў у замку кальвінісцкі збор, спрыяў распаўсюду кальвінізму. Берасце атрымала каралеўскі прывілей, і горад займеў пячатку. У 1588 годзе цырульнік Генрых Петэрсан адчыніў першую ў горадзе аптэку.

У 1596 годзе ў Свята-Мікалаеўскай царкве ў Берасці адбыўся Царкоўны сабор, на якім быў прыняты акт аб стварэнні уніі.

У 1600 годзе ў Берасці вянчаўся князь Януш Радзівіл з княжной Сафіяй Алелькаўнай Слуцкай (згодна з праваслаўнымі крыніцамі).

У 1620 годзе быў пабудаваны ўніяцкі манастыр айцоў-базыльянаў з касцёлам св. Пятра і Паўла па ініцыятыве ўніяцкага мітрапаліта Язэпа Руцкога.  Духоўнае жыццё таго часу было багатым і разнастайным. У Берасці  ў гэты перыяд існавалі манастыры брыгітак, дамініканцаў і трынітарыяў, касцёл езуітаў. Людзі былі пабожнымі і прагнымі да ведаў, пры манастырах адчыняліся школы і шпіталі.

У 1706 у час Паўночнай вайны шведскія войскі ўзялі горад  у аблогу і занялі яго.

– Шведскі кароль быў  у захапленні ад Берасця, – распавяла  Ніна Міхайлаўна Кірылава. – Ён загадаў свайму мастаку  выканаць  мапу  з  выявай горада. Гэта выява дайшла да нашага часу. Вы-кананая ў вялікім фармаце, яна сёння ўпрыгожвае адну  з вуліц горада.

Вайна аслабіла польска-літоўскую дзяржаву. У другой палове ХVIII cтагоддзя Антоні Тызенгаўз заснаваў тут суконную мануфактуру.  У 1775 годзе па ініцыятыве караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага распачалося будаўніцтва Мухавецкага  (Каралеўскага) канала.

У красавіку1794  года Берасце апынуўся ў руках паўстанцаў пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі, горад заняў корпус генерал-маёра К. Серакоўскага. Каля Берасцейскага прадмесця Цярэспаля адбыўся бой паўстанцаў з вайскамі Суворава. Войскі К. Серакоўскага былі разбітыя, пазней і Т.  Касцюшка трапіў у палон…

У 1812 годзе Берасце занялі напалеонаўскія жаўнеры. ..

Ні адно войска так не парушыла горад, як загад імператара Мікалая 1, які прымусіў разбурыць старажытныя помнікі і пабудаваць абарончую фартэцыю. Будаўніцтва  яе  ішло з 1836 па 1846 год. Цвердзь акружалі воды Мухаўца і Буга. Забудовы старажытнага Берасця зніклі, а сучасныя вуліцы з’явіліся ўжо на новым месцы.  У 1869 годзе была пабудавана чыгунка Берасце-Варшава, у 1871 г. з’явілася чыгуначная лінія Берасце – Масква.

У 1914 годзе пачалася пер-шая Сусветная вайна, а ў 1915 годзе нямецкія войскі занялі Варшаву і Берасце. У 1917 г. у Берасці пачаліся мірныя перамовы. 3 сакавіка горад над Бугам увайшоў  у гісторыю як месца падпісання Брэст-Літоўскага міру. У 1921 годзе Брэст-Літоўск  у складзе Заходняй Беларусі  адышоў да Польшчы, быў перайменаваны ў Брэст-над-Бугам і стаў цэнтрам Палескага ваяводства. У 1921 годзе горад налічваў 1941 будынак, у ім жылі 29 460 жыхароў.

З 1919 да 1939 горад насіў назву Брэст-над-Бугам, улада належала палякам, была створана Рада і магістрат.

У Вялікую Айчынную вайну Берасце ў ліку першых прыняло на сябе ўдар нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гераічная абарона Берасцейскай цвердзі доўжылася да канца ліпеня 1941 года.

У пасляваенны час аднаўленне і рэканструкцыя горада вялася інстытутам “Белдзяржпраект”. У мірны час мемарыяльны комплекс з музеем Берасцейскай цвердзі-героя быў пабудаваны  пад кіраўніцтвам народнага архітэктара СССР  У. А. Караля. Упершыню дзень нараджэння горада адзначаўся ў 1969 годзе (950 гадоў).

Мы пацікавіліся, дзе ў Берасці гучыць часцей родная мова. У першую чаргу – у абласной бібліятэцы імя Горкага, побач з якой у 2017 годзе пастаўлены помнік Берасцейскай Бібліі.

Сярод іншых месцаў – гэта краўдфанд-кафэ “Грунтоўня” на пл. Свабоды 18/1, дзе праходзяць кожны тыдзень курсы “Мова-нанова”. Таксама гэта грамадскае аб’яднанне “Дзедзіч”, дзе адбываюцца лекцыі і семінары. Прыемна пагутарыць па-свойску з гаспадарамі крамы сувеніраў і беларускіх строяў, кніг і часопісаў “Князь Вітаўт”, якая знаходзіцца на вул. Савецкай, 55. Тут прыемна набыць падарункі, значкі і паштоўкі на памяць аб наведванні Берасця.  Гаспадар крамы запрашае не абмінуць уніяцкую царкву па вул. Дворнікава, 63, дзе можна набыць Новы Запавет, Біблію і іншыя духоўныя кнігі па-беларуску.

Берасце пакідае цёплыя ўражанні. Застаецца толькі чакаць, калі праз некалькі дзесяці-годдзяў цэнтральныя вуліцы – Леніна, Маркса і Савецкая – набудуць імёны Мікалая Радзівіла Чорнага, Тадэвуша Касцюшкі і Язэпа Руцкога.

22 верасня з 1000-годдзем горада жыхароў павіншуе Зміцер Вайцюшкевіч на канцэрце ў памяшканні Берасцейскай абласной філармоніі (вул. Арджанікідзэ, 14)  ў 19.00

Э. Дзвінская,

фота аўтара.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Рукапіснае Евангелле ад брата Якуба Коласа
Выданні

Рукапіснае Евангелле ад брата Якуба Коласа

21 лютага 2019, 11:0823
На перапахаванні паўстанцаў Каліноўскага ў Вільні будуць надпісы па–беларуску
Грамадства

На перапахаванні паўстанцаў Каліноўскага ў Вільні будуць надпісы па–беларуску

13 жніўня 2019, 16:2120
У Пінску калядавалі, нягледзячы на пандэмію
Грамадства

У Пінску калядавалі, нягледзячы на пандэмію

19 студзеня 2021, 17:3419
Казюкі ў Гародні
Грамадства

Казюкі ў Гародні

4 сакавіка 2019, 12:1018
Далучайцеся да нас