• Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Наша Слова штодзень
  • 1 сакавіка 2021
  • Пра нас
  • Кантакты
  • Рэкламадаўцу
Наша Слова штодзень
  • Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Share
You are reading
Мелодыі, спеўнікі і оперы Манюшкі

Мелодыі, спеўнікі і оперы Манюшкі

12 жніўня 2019, 17:24 Культура 11
Мелодыі, спеўнікі і оперы Манюшкі

Юбілей Станіслава Манюшкі адкрыў для беларусаў рознабаковы талент кампазітара падчас шматлікіх мерапрыемстваў.

– Станіслаў Манюшка – гонар нашай нацыі і нашага народа. Яго продкі паходзілі з Меншчыны, – распавёў падчас экскурсіі для сяброў ТБМ музыказнаўца Аляксей Фралоў, стоячы на месцы сядзібы бацькоў кампазітара ў былым Убелі, а зараз – Волме. – У яго радаслоўную ўліліся Манюшкі, Вайніловічы, а Маджарскія дадалі кропельку арыентальнасці.

Опера “Сялянка” стала вядомай на значнай частцы тэрыторыі Беларусі. Ішла яна ў Менскім тэатры побач з Дамініканскім касцёлам, дзе сёння стаіць гатэль  “Еўропа”. Опера ставілася ў Менску, і ў Слуцкі, і ў Глуску, і ў Бабруйску. Манюшка быў аўтарам вакальнай лірыкі, ствараў рамансы на вершы беларускіх, рускіх, французскіх і італьянскіх паэтаў, пісаў духоўныя творы для касцёла. У менскім тэатры ішлі оперы “Рэкруцкі набор”, “Чарадзейная вада”.

У Вільні Манюшка граў на аргане ў Вострай браме. Галоўным месцам яго служэння быў віленскі касцёл св. Янаў – Яна Хрысціцеля і Евангеліста Яна. Ён агучваў і іншыя арганы – некалькі арганаў у Менску, арган у Смілавічах. Менскі арган, які стаяў у катэдры, выглядаў вельмі прыгожа, па-барочнаму. Фундаваў яго Станіслаў Манюшка -дзед. Менскі арган пайшоў у печ, бо мясцовы бальшавічок пакалоў, пасек на дровы і кінуў у буржуйку старажытныя драўляныя трубы аднаго з лепшых еўрапейскіх арганаў ХVIII ста-годдзя.

Манюшка адчуваў сябе выдатным прафесіяналам. Прыехаўшы ў Вільню, з першага позірку ён пакахаў сваю будучую жонку Аляксандру Мюлер. Яе маці зрабіла заўвагу: “Пане Станіславе, вы – са шляхетнага роду, але трэба набыць пэўную прафесію”. І ён адправіўся па навуку ў Берлін, у каралеўскую хоф-капэлу і стаў выдатным акадэмічным спецыя-лістам.

Свой талент, свае веды, глыбінныя пачуцці і ўражанні ад на-шага фальклору, ад таго, што спявала яго маці, спявалі навакольныя дзяўчаты і хлопцы, а таксама рулады птушак ён запісваў у сваіх мініяцюрах: “Салоўка”, “Зязюлька”. У іх адлюстравалася гучанне убельскай ваколіцы – той свет, у якім ён нарадзіўся, і які бясконца любіў! Мы адчулі гэта, калі вывучалі адзін з яго “Хатніх спеўнікаў”.

Ён прыязджаў у Менск па справах сямейных, побытавых, музычных і, каб ставіць свае оперы. У 1852 годзе беларуская мова загучала з акадэмічнай опернай сцэны. Гэта была вехавая падзея. Нашай оперы было ўжо каля 200 гадоў, бо яна ўпершыню была пастаўлена ў Вільні ў 1630-х гадах у стылі барока. Жанр оперы нарадзіўся ў Італіі ў вялікага Клаўдыё Монтавердзі і ўжо ў хуткім часе патрапіў у Вільню.

І вось у 1852 годзе ўпершыню на беларускай мове ў оперы заспявалі ў Манюшкі! Гэта неабвержаны факт! Да прыходу Расійскай імперыі наш край меў 26 оперных і балетных тэатраў.

Ва ўмовах імперскага ціску Станіслаў Манюшка адчуваў прымітыўнасць цэнзуры. Тутэйшыя цэнзары не давалі яму праходу, і давялося паехаць у С. Пецярбург, каб атрымаць дазвол на друкаванне шасці “Хатніх спеўнікаў”. Але піцерскі цэнзар ахвотна паставіў свой грыф пад зборнікам. Больш за 300 унікальных мініяцюр, у якіх творца выражаў сваю бела-рускую ментальнасць, увайшлі  ў “Хатнія спеўнікі”.

Ён хацеў рэалізавацца як еўрапейскі оперны кампазітар і адчуваў у сабе такія сілы. Ён спрабаваў сябе і ў С. Пецярбургу. У 1858 годзе ён пераехаў у Варшаву, дзе опера “Галька” мела фурор. Ён ездзіў па Еўропе, ставіў оперы ў нямецкіх гарадах і ў Парыжы.

– Ён быў ве-льмі духоўным чалавекам, чалавекам высокай веры, – адзначыў Аляксей Фралоў. – На развітанне з ім у Варшаве да Вялікага тэатра прыйшлі сто тысяч чалавек і праводзілі яго на Павонзкаўскія могілкі. Сёлета 10 траўня мы ўсклалі кветкі з бел-чырвона-белай стужачкай на яго магілу. Гэта быў самы геніяльны наш кампазітар за ўсю тысячагадовую гісторыю. Імя яго слаўнае і фантастычнае!- зазначыў вядомы сучасны дырыжор і музыказнаўца Аляксей Фралоў.

Э. Дзвінская,

фота аўтара.

  1. Станіслаў Манюшка.
  2. Малюнак маёнтка, зроблены Напалеонам Ордам.
  3. Аляксей Фралоў на месцы сядзібы С. Манюшкі.
Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З калядамі!
Культура

З калядамі!

7 студзеня 2019, 10:0620
Пабачыў свет „Руска-беларускі слоўнік-даведнік лекавых раслін”
Выданні

Пабачыў свет „Руска-беларускі слоўнік-даведнік лекавых раслін”

21 лістапада 2018, 13:1817
Дыктоўка ў менскай сядзібе ТБМ
Мова

Дыктоўка ў менскай сядзібе ТБМ

18 лютага 2021, 20:5917
Бабёр ўсё жыццё захоўвае вернасць сваёй бабрысе. Але не ў Паўночнай Амерыцы
Навука

Бабёр ўсё жыццё захоўвае вернасць сваёй бабрысе. Але не ў Паўночнай Амерыцы

7 верасня 2020, 12:1316
Далучайцеся да нас