Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У Гальшанах знайшлі ўпрыгажэнні Х стагоддзя

У Гальшанах знайшлі ўпрыгажэнні Х стагоддзя

7 жніўня 2019, 15:54 Грамадства, Культура, Навіны 49
У Гальшанах знайшлі ўпрыгажэнні Х стагоддзя

Падчас археалагічных раскопак каля аг. Гальшаны Ашмянскага раёна знайшлі ўпрыгажэнні X стагоддзя, паведаміў belta.by кіраўнік экспедыцыі, навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Павал Кенька.

“У гэтым годзе мы праводзілі раскопкі ў саміх Гальшанах і каля вёскі Шчапанавічы. Даследаваўшы магільнік X стагоддзя, мы знайшлі калектыўнае пахаванне чатырох мужчын і адной жанчыны. Пахаванне асабліва цікава сваім наборам рэчаў. Знойдзены скандынаўскія, славянскія, усходне-літоўскія, латгальскіх і волжска- булгарскія артэфакты. У прыватнасці, мы выявілі розныя ўпрыгажэнні X стагоддзя: бранзалеты, фігурныя накладкі, фібулы, жаночыя шыйныя грыўны “, – сказаў Павал Кенька.

Пахаванне у выяўленым каля Гальшан магільніку праводзілася паволе паганскага абраду. У той час загінулых воінаў спальвалі разам з іх маёмасцю (дзіды, сякеры, нажы, бранзалеты, фібулы, паясы). Нярэдка разам з мужчынамі хавалі іх жонак. Пасля таго, як полымя згасала, косткі разам з попелам і падсмаленымі рэчамі пераносілі на падрыхтаваную пляцоўку і насыпалі над імі курган.

больш тут

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

2 жніўня 2026, 09:3991
Памёр Пётра Садоўскі
Грамадства

Памёр Пётра Садоўскі

2 жніўня 2026, 09:0888
Юбілей Ніны Баршчэўскай
У свеце

Юбілей Ніны Баршчэўскай

2 жніўня 2026, 08:4486
Юбілей нашай Цёткі
літаратура

Юбілей нашай Цёткі

2 жніўня 2026, 09:5685
Далучайцеся да нас