Home
Навука

Прайшлі другія заняткі новага сезону “Гістарычнай школы” з Алегам Трусавым

Прайшлі другія заняткі новага сезону “Гістарычнай школы” з Алегам Трусавым

4 ліпеня, прайшлі другія заняткі новага сезону “Гістарычнай школы” з Алегам Трусавым, археолагам, гісторыкам беларускай архітэктуры, кандыдатам гістарычных навук.

На сустрэчы ладзіўся прагляд гістарычных фільмаў выбітнага гісторыка Алеся Краўцэвіча пра Мсціслаў “Старажытны Мсціслаў: на крывіцка-радзіміцкай мяжы” і адной серыі праекту Край.BY “Мсціслаў: мясцінамі залатой моладзі ХІ стагоддзя” з вядоўцам Паўлам Харланчуком-Южаковым, а Алег Трусаў распавёў пра тое, што засталося за кадрам.

Штомесяц будзе праведзена па 1-2 лекцыі, у якіх сп. Трусаў будзе распавядаць пра гісторыю розных гарадоў Беларусі, сярод якіх яшчэ Мсціслаў, Слонім, Валожын і мястэчка Івянец. Тэма трэцяй сустрэчы – “Сярэднявечны Мсціслаў”. Сустрэча будзе ладзіцца ў жніўні, пра дату будзе паведамлена пазней.

Наш кар.

Previous article Навіны Германіі. Статс-сакратар МУС Германіі выказаўся пра Беларусь
Next article На Купалле беларушчыны большае. Раённае абрадавае свята "Купалле" адзначылі ў Лідзе

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

крас 18th, 202517
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

Май 2nd, 202116
Валачобнікі ў Ваверцы
Культура

Валачобнікі ў Ваверцы

крас 20th, 202315
Памёр прафесар Ян Чыквін
Культура

Памёр прафесар Ян Чыквін

Ліст 29th, 202215